20 кастрычніка 2009 г. адбудзецца сумеснае паседжанне навуковых гурткоў “Канстытуцыйнае права” і “Крымінальны працэс”

20.10.2009 (аўторак) у 18-30 (ауд. 315)
адбудзецца сумеснае паседжанне навуковых гурткоў “Канстытуцыйнае права” і “Крымінальны працэс”.

Навуковыя кіраўнікі:
-- Васілевіч Рыгор Аляксеевіч (прафесар кафедры канстытуцыйнага права, доктар юрыдычных навук);
-- Маслоўская Таццяна Станіславаўна (дацэнт кафедры канстытуцыйнага права, кандыдат юрыдычных навук);
-- Самарын Вадзім Ігаравіч (дацэнт кафедры крымінальнага працэсу і пракурорскага нагляду, кандыдат юрыдычных навук).

Тэма паседжання: Канстытуцыйныя прынцыпы крымінальнага працэсу.

Запрашаем усіх зацікаўленых прыняць удзел у дыскусіі.

Арганізацыйны камітэт.


Усе пытанні і пажаданні чакаем на ветцы Навуковы гурток “Канстытуцыйнае права” форума юрыдычнага факультэта ("Навуковая дзейнасць").