4 мая 2010 г. – сумеснае пасяджэнне навуковых гурткоў па крымінальным працэсе і крымінальным праве
Сумеснае пасяджэнне навуковых гурткоў па крымінальным працэсе і крымінальным праве адбудзецца 4 мая 2010 г. (аўторак) а 15-30 у аўд. 508
Тэма пасяджэння навуковага гуртка
«Ювенальная юстыцыя: традыцыйнае правасуддзе vs. аднаўленчае правасуддзе».
На пасяджэнні чакаюцца выступленні:
1. Слабада Алены Мікалаеўны, аспірант кафедры крымінальнага працэсу і пракурорскага нагляду з дакладам «Ювенальная юстиция: принципы рассмотрения уголовных дел о преступлениях несовершеннолетних»;
2. Тэн Міланы Віктараўны, студэнтка 4 курса з паведамленнем на тэму «Сущность восстановительного правосудия и его соотношение с производством по уголовным делам о преступлениях несовершеннолетних».
На пасяджэнне будуць таксама абмеркаваны палажэнні Рэзалюцыі Эканамічнага і Сацыяльнага савета ААН ад 24 ліпеня 2002 г. №2002/12 «Основные принципы применения программ реституционного правосудия в вопросах уголовного правосудия» (націсніце, каб азнаёміцца з тэкстам).
Навуковыя кіраўнікі гурткоў – дацэнт кафедры крымінальнага працэсу і пракурорскага нагляду, к. ю. н. Самарын Вадзім Ігаравіч (з удзелам дацэнта кафедры крымінальнага працэсу і пракурорскага нагляду, к. ю. н., дацэнта Пятровай Вольгі Валянцінаўны), дацэнт кафедры крымінальнага права, к. ю. н., дацэнт Шыдлоўскі Андрэй Віктаравіч
Стараста гуртка па крымінальным працэсе Пухаў Арцём Аляксандравіч, студэнт 4 курса, 2 групы.
Запрашаем усіх зацікаўленых, выкладчыкаў і студэнтаў.