2010/2011. Абноўлена старонка навуковага гуртка па агульнай тэорыі права

Юрфак БГУ. Юридическая Олимпиада-2010. Увеличить.2010. Юрфак БГУ. Увеличить.Паважаныя першакурснікі і студэнты старэйшых курсаў!
Абноўлена інфармацыя на старонке навуковага гуртка па агульнай тэорыі права!

Старонка стала беларускамоўнай!
Але рускі варыянт таксама даступны для прагляду ;)

З’явілась і новая старонка - Матэрыялы пасяджэнняў навуковага гуртка па агульнай тэорыі права
Цяпер члены гуртка і ўсе жадаючыя маюць магчымасць:
-- даведацца аб планах гуртка
-- пазнаёміцца з тэзісамі будучых выступленняў
-- праглядзець справаздачы мінулых

Спадзяемся, гэта дапаможа ўдзельнікам навуковага гуртка больш актыўна і прадукцыйна ўдзельнічаць у абмеркаванні дакладаў!
Акрамя таго, справаздачы мінулых пасяджэнняў прадстаўляюць магчымасць сістэматызаваць працу навуковага гуртка, а таксама дапамогуць фіксаваць навуковыя вынікі, якія былі атрыманы ў ходзе дзейнасці гуртка!

А мы нагадваем Вам, што чарговае пасяджэнне навуковага гуртка адбудзецца ўжо на наступным тыдні, 23 верасня!
А тэзісы будучага даклада Вы можаце праглядзець ужо зараз!

Да сустрэчы на пасяджэнні - 23 верасня 2010г., у 15.00, аўд. 202!


Стараста навуковага гуртка – студэнтка 1 групы 3 курса – І. Шыла.