29 верасня 2010 года – першае ў 2010/2011 паседжанне навуковага гуртка па крымінальнаму праву.

Юрфак.Кружок по уголовному праву 2010г. Увеличить.Да ўвагі студэнтаў юрыдычнага факультэта БДУ!

Узнаўляецца праца навуковага гуртка па крымінальнаму праву.
Першае паседжанне адбудзецца 29 верасня 2010 г. (серада) у 15:30, аўд. 202.

Тэма паседжання: «Удасканаленне крымінальнай адказнасці і сістэмы пакаранняў у Рэспубліцы Беларусь на сучасным этапе»

Будуць абмяркоўвацца наступныя пытанні:
1. Праблемы прававога рэгулявання крымінальнай адказнасці ў крымінальным заканадаўстве Беларусі.
2. Крымінальна-выканаўчы аспект прымянення відаў пакарання.
3. Шляхі ўдасканалення сістэмы крымінальных санкцый у КК Рэспублікі Беларусь.

Юрфак. Кружок по уголовному праву 2010г. Увеличить.Абноўлена старонка навуковага гуртка па крымінальнаму праву.

Таксама мы прапануем вашай увазе план працы навуковага гуртка на першы семестр 2010/2011 навучальнага года.

Да паседжання запрашаюцца ўсе зацікауленыя асобы.
З пажаданнямі, пытаннямі да дзейнасці навуковага гуртка звяртацца да яго старасты.

Стараста навуковага гуртка – студэнт 10 групы 3 курса – Уладзімір Парахневіч