Справаздача аб пасяджэнні гуртка па агульнай тэорыі права 23 верасня 2010 года

Першае ў гэтым навучальным годзе пасяджэнне навуковага гуртка па агульнай тэорыі права адбылося 23 верасня 2010 г. і было прысвечана тэме “Прававая культура”, з якой выступіў студэнт 5 курса Фіронаў Анатоль (навуковы кіраўнік – к.ю.н., дацэнт С.А. Калінін).

Пасяджэнне адбылося пад кіраўніцтвам к.ю.н., дацэнта Сяргея Артуравіча Калініна.

Кружок ОТП. 23 сентября 2010 г. Увеличить.Кружок ОТП. 23 сентября 2010 г. Увеличить.
У пасяджэнні прынялі ўдзел: Новікаў А.С. (2 курс, 10 гр.), Зарэцкі Д.С. (2 курс, 10 гр.), Голубева А.І. (1 к., 7гр.), Ручыц К.М. (1 курс, 6 гр.), Балабан А.М.(1 курс, 5гр.), Уздыханько А.М. (1курс, 5гр.), Краўцова А.С. (1курс, 5гр.), Раўкоўскі В.П. (1курс, 5гр.), Хандрыко А.А. (1курс, 5гр.), Андросава А.Н. (1курс, 5гр.), Дмітрачэнка В.А. (1курс, 5гр.), Сапега А.М. (1курс, 2гр.), Панякоў Т.О. (1курс, 2гр.), Захілька К.С. (1курс, 2гр.), Варанецкі Р.Л. (1курс, 1гр.), Слабко А.М. (1курс, 1гр.), Пархіновіч М.С. (1курс, 1гр.), Курсевіч С.У. (1курс, 1гр.), Кароль А.У. (1курс, 4гр.), Гарбунова К.Я. (1курс, 3гр.), Радіонік В.А. (1курс, 3гр.), Данілевіч А.А. (1курс, 3гр.), Гайдучык Д.М. (1курс, 3гр.), Мініч А.С. (1курс, 3гр.), Крышталь Д.С. (1курс, 3гр.), Піліпенка В.В. (1курс, 5гр.), Варанцова В.А. (1курс, 3гр.), Малашук А.А. (1курс, 3гр.), Курдзека А.А. (1курс, 3гр.), Лукашук М.А. (1курс, 3гр.), Канашыц В.в. (1курс, 3гр.), Ускова К.В. (1курс, 2гр.), Петровіч В.В. (1курс, 2гр.), Шэвелева О.С. (1курс, 5гр.), Твардоўскі В.Д. (1курс, 2гр.), Скурачык А.І. (1курс, 2гр.), Шыла І.У. (3курс, 1гр.), Шыла К.У. (3курс, 5гр., ФМА).

Парадак дня ўключаў у сябе:
Кружок ОТП. 23 сентября 2010 г. Увеличить.Кружок ОТП. 23 сентября 2010 г. Увеличить.1) Уступнае слова кіраўніка навуковага гуртка па АТП, к.ю.н., дацэнта Калініна С.А.
2) Заслухоўванне даклада Фіронава Анатоля (5 курс, 10гр.) на тэму: “Прававая культура”.
3) Абмеркаванне, пытанні.
Сяргей Артуравіч Калінін прывітаў усіх студэнтаў і пажадаў прадуцыйнай дзейнасці.
У сваю чаргу, Фіронаў Анатоль, улічваючы спецыфічны суб’ектны склад пасяджэння (большасць студэнтаў было з першага курсу), старанна і зразумела раскрыў сутнасць свайго даклада, пасля чаго кожны прысутны задаў сваё пытанне.

У ходзе работы гуртка былі зроблены наступныя вывады:
па-першае, правая культура, з аднаго боку, з’яўляецца разнавіднасцю культуры грамадства, а з другога – выступае квінтэсенцыяй усіх культур, таму ніводная з іх не можа супярэчыць праву, як рэгулятару абявязковаму і ўніверсальнаму;
па-другое, эталоны прававой культуры выпрацоўваюцца ў ходзе гістарычнага жыцця грамадства і жорстка дэтэрмінуюць стыль прававога мыслення і паводзіны суб’ектаў канкрэтнай прававой сістэмы;
па-трэцяе, тэрмін “прававая культура” непарыўна звязан з тэрмінам “прававая сістэма”, якія суадносяцца паміж сабой як форма і змест. Ад прававой культуры залежыць якасць функцанаванне прававой сістэмы;
у-чацвертых, аналіз прававой культуры патрэбен дзеля выдзялення і апісвання прававых каштоўнасцяў і ідэалаў грамадства і пошуку шляхоў і сродкаў іх дасягнення;
у-пятых, маральнасць і агульначалавечыя каштоўнасці выступаюць у якасці выключных чыннікаў фарміравання высокай культуры грамадства ўвогуле, і высокай прававой культуры ў прыватнасці.

Кружок ОТП. 23 сентября 2010 г. Увеличить.Акрамя таго, членамі навуковага гуртка былі абмяркаваны розніца паміж прававой культуры заходняга і ўсходняга чалавека, суадносенне рэлігійнай і прававой культуры, розніца паміж прававым навучаннем і прававым выхаваннем як элементаў прававой адукацыі, разгледжан культуралагічны падыход да прававой культуры чалавека (5 прастораў культуры) і інш.

Вялікі дзякуй усім студэнтам, хто прыняў удзел у пасяджэнні, С.А. Калініну і Фіронаву Анатолю за цікавы і зразумелы даклад і адказы на пытанні!

Справаздачу падрыхтавала стараста навуковага гуртка, студэнтка 3 курса, 1 групы Іра Шыла.