14 кастрычніка 2010 года – пасяджэнне навуковага гуртка па агульнай тэорыі права

Паважаныя першакурснікі і студэнты старэйшых курсаў!
Чарговае пасяджэнне навуковага гуртка па агульнай тэорыі права пад рукаўніцтвам загадчыка кафедрай тэорыі і гісторыі дзяржавы і права, к.ю.н., дацэнта – Калініна С.А. адбудзецца 14 каcтрычніка 2010 года (чацвер), у 15:30, аўд. № 305

Кружок ОТП. 14 октября 2010 г. Увеличить.На пасяджэнні выступіць Шапялевіч Максім , які неаднаразова перамагаў на Рэспубліканскай юрыдычнай алімпіадзе (2008, 2009, 2010 гг.) і зараз з’яўляецца практыкуючым юрыстам! Тэма яго даклада - «Отдельные аспекты совершенствования юридической техники».

Юрфак БГУ. Юридическая Олимпиада-2010. Увеличить.У сувязі з увядзеннем новай формы работы навуковага гуртка афіцыяльным апанентам Шапялевіча Максіма выступіць студэнтка 3 курса Нікалаева Ганна , якая на Рэспубліканскай юрыдычнай алімпіадзе-2010 заняла 2 месца (індывідуальны залік).
Спадзяемся, што пасяджэнне будзе цікавым і прадуцыйным!

Нагадваем, што
-- тэзісы будучага дакладу
,
-- а таксама справаздачу гуртка за мінулае пасяджэнне (23_09_2010) з фотаздымкамі
Вы маеце магчымасць знайсці ў разделе Матэрыялы пасяджэнняў навуковага гуртка па агульнай тэорыі права.

Па пытаннях тэматыкі навуковага гуртка, удзелу ў яго рабоце (у тым ліку ў якасці асноўнага дакладчыка)
звяртайцесь да старасты навуковага гуртка,
студэнткі 1 групы 3 курса Шыла Ірыны (+375 29 3671599, Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду. )

Запрашаем да ўдзелу ўсіх жадаючых! Мы будзем рады Вас бачыць!

Стараста навуковага гуртка – Іра Шыла