16 лістапада 2010 года – пасяджэнне навуковага гуртка па агульнай тэорыі права

Паважаныя першакурснікі і студэнты старэйшых курсаў!
Чарговае пасяджэнне навуковага гуртка па агульнай тэорыі права
пад кіраўніцтвам загадчыка кафедрай тэорыі і гісторыі дзяржавы і права, к.ю.н., дацэнта Калініна С.А.
адбудзецца 16 лістапада (аўторак) 2010 года, у 15:30, аўд. № 316

На пасяджэнні выступіць аспірантка Белдзяржуніверсітэта
Янкіў Наталля Яраславаўна
з дакладам на тэму «Лінгвістычная экспертыза нарматыўных прававых актаў».

Афіцыйны апанент -- студэнтка 5 курса Педо Кацярына Эдуардаўна.

Спадзяемся, што пасяджэнне будзе цікавым і прадуктыўным!

Нагадваем,
што тэзісы будучага дакладу Янкіў Н.Я.,
а таксама справаздачу гуртка за мінулае пасяджэнне - 14.10.2010 (з фотаздымкамі;)
Вы маеце магчымасць знайсці на старонцы
Матэрыялы пасяджэнняў навуковага гуртка па агульнай тэорыі права

Запрашаем да ўдзелу ўсіх жадаючых! Мы будзем рады Вас бачыць!
Стараста навуковага гуртка – Іра Шыла