Справаздача аб пасяджэнні гуртка па агульнай тэорыі права 16 лістапада 2010 года

16 лістапада 2010 г. адбылося чарговае пасяджэнне навуковага гуртка па агульнай тэорыі права на тэму: «Лінгвістычная экспертыза нарматыўных прававых актаў», з якой выступіла Янкіў Натялля Яраславаўна (аспірантка БДУ, 2 год). Антітэзісы па дакладу прадставіла Кацярына Педо (5 курс, 7 гр.).

Пасяджэнне адбылося пад кіраўніцтвам к.ю.н., дацэнта Калініна Сяргея Артуравіча.
У ім прынялі ўдзел: Балабан А.М.(1 курс, 5гр.), Уздыханько А.М. (1курс, 5гр), Раўкоўскі В.П. (1курс, 5гр.), Хандрыка А.А. (1курс, 5гр), Піліпенка В.В. (1курс, 5гр.), Варанецкі Р.Л. (1курс, 1гр.), Твардоўскі В.Д. (1курс, 2гр.), Шыла І.У. (3курс, 1гр.), Церахаў К. (1 курс, 3гр.), Антонаў А.С. (1курс, 2гр.), Скурчык А.І. (1курс, 2гр), Барысяк Д. А. (1курс, 2гр.), Сафонава А.І. (1курс, 3гр.), Сапега А.М. (1курс, 2гр.), Палякоў Т.А. (1курс, 2гр.), Педо К.Э. (5курс, 7гр.), Краўцова А.С. (1курс, 5гр.), Ускова К.В. (1курс, 2гр.).

Парадак дня ўключаў у сябе:
1) Заслухоўванне даклада Янкіў Наталлі.
2) Прадстаўленне Кацярынай Педо антытэзісаў па дакладу.
3) Абмеркаванне, пытанні ўдзельнікаў пасяджэння.
4) Заключнае слова кіраўніка навуковага гуртка – к.ю.н., дацэнта С.А. Калініна

Юрфак. Кружок ОТП. 2010г. Увеличить.Юрфак. Кружок ОТП. 2010г. Увеличить. Наталлей Янкіў была пастаўлена праблема парушэння у нарматыўных актах Рэспублікі Беларусь такіх патрабаванняў юрыдычнай тэхнікі, як адзінства і ўстойлівасць тэрміналогіі.

Дзеля прыкладу было прыведзена паняцце "рызыка", якое мае неабгрунтавана вялікую колькасць азначэнняў замацаваную ў розных нарматыўных прававых актах.
"Рызыка – спалучэнне верагоднасці ўзнікнення небяспекі і яе наступстваў для жыцця, здароў’я дзіцяці і (ці) асобы, якая прыглядае за ім, і маёмасцю". (Тэхнічны рэгламент "Цацкі. Бяспека." TP2010/007/BY)
"Рызыка - спалучэнне верагоднасці ўзнікнення небяспекі і яе наступстваў для жыцця, здароўя і спадчыны чалавека, маёмасці, навакольнага асяроддзя". (Тэхнічны рэгламент "Тара. Бяспека. Асноўныя патрабаванні. ТР2010/016/BY)
"Рызыка - спалучэнне верагоднасці ўзнікнення небяспек і іх наступстваў для жыцця, здароўя чалавека і маёмасці" (Тэхнічны рэгламент "Абсталяванне, якое працуе на газавым паліве. Бяспека." TP2010/019/BY) і г.д.

Паколькі прынцыпы юрыдычнай тэхнікі абавязваюць імкнуцца да максімальнай аднастайнасці тэрміналогіі і пры гэтым пазбягаць неабгрунтаванага пашырэння паняційнага апарату, то лагічным уяўляецца ўвесці адзінае вызначэнне "рызыкі" (спалучэнне верагоднасці ўзнікнення небяспек і іх наступстваў) і ўжываць яго ў якасці тэрміна ў словазлучэннях ("рызыка для жыцця дзіцяці", "рызыка для здароўя чалавека", "рызыка для навакольнага асяроддзя").

Улічваючы вышэйпададзенае, Янкіў Наталля выказала мяркаванне аб тым, што ў Рэспубліцы Беларусь наспела неабходнасць увядзення абавязковай лінгвістычнай экспертызы на стадыі падрыхтоўкі нарматыўных прававых актаў, а таксама неабходнасць падрыхтоўкі юрыстаў і лінгвістаў, якія спецыялізуюцца на працы з юрыдычнымі тэкстамі.

У сваю чаргу, Кацярына Педо прапанавала праводзіць лінгвістычную экспертызу ў рамках абавязковай юрыдычнай экспертызы. Разам з тым, яна згадзілася, што у далейшым гэты інстытут патрэбна будзе выдзяліць у асобны.

Акрамя таго, членамі навуковага гуртка былі абмеркаваны розніца назваў “прававая экспертыза” і “прававы аудіт”, праблемы рэалізацыі ідэі лінгвістычнай экспертызы, пытанне аб увядзенні адзінага слоўніка юрыдычных тэрмінаў, праблемы перакладу паняццяў з рускай на беларускую мову і інш.

Вялікі дзякуй Наталлі Янкіў, Кацярыне Педо і С.А. Калініну за цікавую сустрэчу!

Поспехаў усім удзельнікам гуртка!

Справаздачу падрыхтавала стараста навуковага гуртка, студэнтка 3 курса, 1 групы Іра Шыла.