12 кастрычніка 2011 г. - першае пасяджэнне навуковага гуртка па агульнай тэорыі права

Пачынае работу навуковы гурток па агульнай тэорыі права.
Першае пасяджэнне адбудзецца 12 кастрычніка 2011 года.

Кіраўнік гуртка – Загадчык кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права – Сяргей Артуравіч Калінін.

План работы на I паўгоддзе:
1. Улада: рэлігійнае і свецкае вымярэнне.
2. Прававая асвета.
3. Права, дзяржава і глабальная эканоміка.
4. Узаемасувязь права Беларусі і Еўрасаюза: уніфікацыя форм права.

Запрашаем прыняць удзел у пасяджэннях навуковага гуртка!

Стараста навуковага гуртка: Бажко Яўгеній, студэнт 2 курса