Справаздача аб пасяджэнні гуртка па крымінальнаму праву 20 лістапада 2014 года

У рамках адзінага дня інфармавання адбылося чарговае пасяджэнне навуковага гуртка па крымінальнаму праву, прысвечанае пытанням барацьбы з наркотыкамі.

Юрфак БГУ. Гурток па крымінальнаму праву. 20 лістапада 2014 года. Увеличить.Вёў пасяджэнне кіраўнік навуковага гуртка Андрэй Віктаравіч Шыдлоўскі (кандыдат юрыдычных навук, дацэнт).
Для ўдзелу ў гуртку быў запрошаны госць – Казакевіч Генадзь Аркадзьевіч, начальнік упраўлення па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі КМ ГУУС Мінгарвыканкама.

Юрфак БГУ. Гурток па крымінальнаму праву. 20 лістапада 2014 года. Увеличить.Мінулае пасяджэнне было незвычайным. У якасці слухачоў у ім удзельнічалі выкладчыкі-куратары юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Падчас свайго даклада Генадзь Аркадзьевіч адзначыў, што наркаманія – рэальная пагроза нацыянальнай бяспекі.
За апошні час колькасць здзейсненых злачынстваў у дадзенай сферы вырасла ў 2 разы. Таксама была агучана статыстыка: за год у г. Мінску зарэгістравана 18 выпадкаў наступства смерці, выкліканых перадазіроўкай наркатычнымі сродкамі, а таксама больш за 600 выпадкаў атручванняў імі.

Дакладчыкам былі адзначаны асноўныя змены ў дзейнасці праваахоўных органаў: зараз галоўнай задачай органаў унутраных спраў з'яўляецца знаходжанне распаўсюджвальнікаў наркатычных сродкаў, а не тых, хто іх ужывае. Асабліва было адзначана, што ў гэты час праблематычным у дзейнасці праваахоўных органаў з'яўляецца пытанне змагання з публічнай афертай прапанавання наркотыкаў.

Юрфак БГУ. Гурток па крымінальнаму праву. 20 лістапада 2014 года. Увеличить.Генадзь Аркадзьевіч закрануў і шэраг пытанняў, якія тычацца барацьбы з эканамічнымі злачынствамі. Так, у наш час актуальнай з'яўляецца праблема барацьбы са злачынствамі на валютным рынку.

Вынікам пасяджэння стала дамоўленасць аб далейшым ўзаемадзеянні юрыдычнага факультэта і упраўленням па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі КМ ГУУС Мінгарвыканкама.

Справаздачу падрыхтаваў стараста навуковага гуртка - студэнт 3 курса 5 групы А. І. Лойша
Фота – А.Лойша
Апрацоўка – В.М.Знак