Справаздача аб пасяджэнні гуртка па крымінальнаму праву 9 лістапада 2016 года
Вёў пасяджэнне кіраўнік навуковага гуртка - Андрэй Віктаравіч Шыдлоўскі (кандыдат юрыдычных навука, дацэнт).
На пасяджэнні гуртка выступілі:
Грэсь Вераніка Аляксандраўна (студентка 2 курса), якая ў сваім дакладзе расказала аб агульным паняцці прычынна-следчай сувязі, існуючых тэорыях прычынная сувязі, іх плюсах і мінусах.
Пратасеня Ілья Ігаравіч (студэнт 3 курса) разгледзеў пытанні вызначэння прычынна-следчай сувязі на прыкладах злачынстваў, крымінальная адказнасть за якія ўстаноўлена арт. 317, 318 и 321 Крымінальнага кодекса Рэспублікі Беларусь.
Абмеркаванне пытанняў суправаджалася дыскусіямі, у выніку якіх былі зроблены наступныя высновы:
1. Абавязковай прыкметай аб'ектыўнага боку злачынстваў, прадугледжаных арт. 317, 318, 321 КК, з'яўляецца наяўнасць прычыннай сувязі паміж дапушчанымі парушэннямі правілаў дарожнага руху або эксплуатацыі транспартных сродкаў і наступствами.
2. Для ўстанаўлення і даказвання прычынна-следчай сувязі мэтазгодна разглядаць парушенне правілаў дарожнага руху і грамадска небяспечныя наступствы ізалявана ад іншых умоў, якія прыводзяць да канкрэтнага выніку.
3. Абавязковым для даказвання з’яўляецца той факт, што парушэнне правілаў дарожнага руху і эксплуатацыі транспартных сродкаў з’яўляецца неабходнай умовай для грамадска небяспечных наступстваў.
Пытанні, якія былі закрануты на пасяджэнні гуртка па крымінальнаму праву, аказаліся вельмі глыбокімі i неадназначнымі.
Пасля пасяджэння гуртка студэнты з экскурсіяй наведалі Крыміналістычны палігон юрыдычнага факультэта БДУ. Экскурсію правёў загадчык кафедры крыміналістыкі, доктар юрыдычных навук, прафесар Шабанаў Вячаслаў Барысавіч. Удзельнікі гуртка пазнаёміліся з пяццю асноўнымі мадэлямі фрагментаў жыццёвых сітуацый, у якіх здараюцца злачынствы; фотагалерэяй; крыміналістычнай, экспертнай тэхнікай. Таксама студэнты мелі магчымасць апынуцца у сапраўднай камеры.
Справаздачу падрыхтавали: стараста навуковага гуртка, студэнт 3 курсу 6 групы І.І. Пратасеня; студэнтка 2 курса 13 группы В.А. Грэсь.
Тэхнічная апрацоўка – В.М.Знак