Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Гісторыка-прававая навука: спадчына, стан і перспектывы (да 100-годдзя з дня нараджэння прафесара І.А.Юхо)» 19 - 20 сакавіка 2021 г.
Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя
«ГІСТОРЫКА-ПРАВАВАЯ НАВУКА: СПАДЧЫНА, СТАН І ПЕРСПЕКТЫВЫ (ДА 100-годдзя З ДНЯ НАРАДЖЭННЯ ПРАФЕСАРА ІОСІФА АЛЯКСАНДРАВІЧА ЮХО)»
г. Мінск, 19 - 20 сакавіка 2021 г.
Паважаныя калегі!
Запрашаем Вас прыняць удзел у рабоце Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Гісторыка-прававая навука: спадчына, стан і перспектывы (да 100-годдзя з дня нараджэння прафесара Іосіфа Аляксандравіча Юхо)».
Форма ўдзелу: вочная, дыстанцыйная, завочная.
Навуковая праблематыка канферэнцыі:
- Навука тэорыі і гісторыі дзяржавы і права на сучасным этапе: гісторыя развіцця, значэнне і перспектывы.
- Уклад вучоных у развіццё ўніверсітэцкай юрыдычнай навукі і адукацыі.
- Уклад прафесара І.А. Юхо ў распрацоўку навукі гісторыі дзяржавы і права Беларусі і развіццё гісторыка-прававой навуковай школы.
- Станаўленне і развіццё юрыдычнай навукі і адукацыі ў Беларусі.
- Гістарычнае развіццё палітыка-прававой думкі і яе ўплыў на заканадаўства.
Па выніках канферэнцыі плануецца выданне зборніка навуковых артыкулаў.
Інфармацыя для ўдзельнікаў канферэнцыі
Для ўдзелу ў рабоце канферэнцыі ў тэрмін да 1 сакавіка 2021 г. неабходна даслаць запоўненую заяўку (аўтарскую даведку) і артыкул на электронны адрас: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду. (Дадатак 1).
Працы, дасланыя на адрас канферэнцыі, аўтарам не вяртаюцца.
Рабочыя мовы канферэнцыі – беларуская, руская.
Агульныя патрабаванні да афармлення матэрыялаў:
Матэрыялы артыкулаў, заяўкі падаюцца ў электронным выглядзе. Тэкст артыкула павінен быць вычытаны аўтарам. Адказнасць за змест прадстаўленых матэрыялаў нясе аўтар (аўтары). Аргкамітэт канферэнцыі пакідае за сабой права адбору і рэдагавання матэрыялаў, якія паступілі. Да публікацыі не прымаюцца матэрыялы, якія не адпавядаюць правілам афармлення і дасланыя пазней за ўстаноўлены тэрмін.
Тэкст артыкула змяшчаецца ў асобны файл, у назве якога павінна быць пазначана прозвішча аўтара, напрыклад: «Іваноў-артыкул». Заяўка таксама змяшчаецца ў асобны файл, напрыклад: «Іваноў-заяўка». У тэме ліста павінна быць адзначана «Канферэнцыя, 19 - 20 сакавіка 2021 г.».
Тэхнічныя патрабаванні да афармлення артыкула:
Аб'ём – 5-7 поўных старонак. Набор выконваецца шрыфтам Times New Roman, кегль 14, інтэрвал - 1,5, палі верхняе і ніжняе па 2 см, левае - 3 см, правае - 1,5 см. Выраўноўванне па шырыні старонкі. Абзацны водступ - 1,25 см.
Назва артыкула выраўніваецца па цэнтры радка і друкуецца вялікімі літарамі на рускай, беларускай і англійскай мове.
Анатацыя аб'ёмам каля 300 знакаў без прабелаў (на рускай, беларускай і англійскай мове).
Ключавыя словы (на рускай, беларускай і англійскай мове) – не больш за 5. Для ўдзельнікаў замежных краін анатацыя, ключавыя словы на беларускую мову будуць пераведзены Арганізацыйным камітэтам.
Злева праз 1,5 інтэрвалы набіраецца прозвішча і ініцыялы аўтара, справа – горад, установа, пасада, навуковая ступень, званне. Далей праз 1,5 інтэрвалы набіраецца тэкст артыкула. Афармленне зносак у тэксце ў квадратных дужках (напрыклад, [5, c. 23.]). Спіс выкарыстанай літаратуры прыводзіцца ў канцы тэксту ў алфавітным парадку. Бібліяграфічны спіс афармляецца ў адпаведнасці з інструкцыяй ВАК. Узоры афармлення бібліяграфічнага апісання ў спісе выкарыстанай літаратуры прыведзены на старонцы ВАК Рэспублікі Беларусь.
Аб парадку правядзення канферэнцыі будзе паведамляцца дадаткова пасля атрымання заяўкі на ўдзел. Персанальныя запрашэнні для ўдзелу ў рабоце канферэнцыі будуць накіраваны не пазней за 10 сакавіка 2021 г.
Адказны сакратар: Шчэрбік Дзмітрый Васільевіч (дацэнт кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, кандыдат юрыдычных навук, дацэнт). Тэл. +375 29 510 46 11.
Вячорка Віталь Юр’евіч (старшы выкладчык кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта). Тэл. +375 44 763 84 94.
Іванова Таццяна Уладзіміраўна (старшы выкладчык кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта). Тэл. +375 29 591 03 48.
Бічун Вераніка Мечыславаўна (выкладчык кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта). Тэл. +375 33 302 13 37.
Загадзя дзякуем Вам за цікаўнасць да канферэнцыі!
Адрас Аргкамітэту:
220030 г. Мінск, вул. Ленінградская, 8, каб. 506,
Юрыдычны факультэт БДУ,
Кафедра тэорыі і гісторыі дзяржавы і права
тэл. (017) 209-55-62,
факс (017) 209-52-30.
Інфармацыю падрыхтаваў:
дацэнт кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права Шчэрбік Д. В.
Апрацоўка- Раманава А.