Вынікі Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Гісторыка-прававая навука: спадчына, стан і перспектывы (да 100-годдзя з дня нараджэння прафесара І.А.Юхо)» 19 - 20 сакавіка 2021 г.

 

13614 119-20 сакавіка 2021 г. на юрыдычным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта адбылася Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя: “Гісторыка-прававая навука: спадчына, стан і перспектывы (да 100-годдзя з дня нараджэння прафесара Іосіфа Аляксандравіча Юхо)”.

13614 2У адрас аргкамітэту канферэнцыі паступіла больш за 65 дакладаў ад навуковых і практычных работнікаў, прадстаўнікоў прафесарска-выкладчыцкага саставу вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь, Украіны, Расійскай Федэрацыі, Казахстана, многія з якіх прынялі непасрэдны ўдзел у канферэнцыі, у тым ліку з выкарыстаннем сучасных сродкаў онлайн-падключэння. 

Падчас канферэнцыі вучоныя абмеркавалі ролю і ўклад прафесара Іосіфа Аляксандравіча Юхо ў станаўленне гісторыка-прававых навук, юрыдычнай адукацыі Беларусі, дыскутавалі і абменьваліся поглядамі па праблемах 13614 3гісторыі дзяржавы і права, гісторыі палітычнай і прававой думкі Беларусі, складаных пытаннях узаемадзеяння юрыдычных і палітычных навук, уплыву прававых традыцый на фарміраванне сучаснай прававой сістэмы Рэспублікі Беларусь і на міжнароднае права.

13614 4Удзельнікаў і гасцей канферэнцыі віталі дэкан юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, кандыдат юрыдычных навук, дацэнт Т.М. Міхалёва, кіраўнік аддзела даследаванняў у галіне праваахоўнай дзейнасці і здзяйснення правасуддзя Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь, кандыдат юрыдычных навук І.І. Лапцэвіч, намеснік дырэктара Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь, кандыдат юрыдычных навук, дацэнт В.А. Шаршун.

На пленарным пасяджэнні з дакладамі выступілі:

Доўнар Таісія Іванаўна – прафесар кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, доктар юрыдычных навук, прафесар, якая ў сваім выступленні прааналізавала ўклад і ўплыў І.А. Юхо на станаўленне гісторыка-прававой навукі Беларусі;

Макарава Тамара Іванаўна – загадчык кафедры экалагічнага і аграрнага права юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, доктар юрыдычных навук, прафесар, якая спынілася на гісторыі і сучасных праблемах класіфікацыі навуковых спецыяльнасцей юрыдычных навук;

Васілевіч Рыгор Аляксеевіч – член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, загадчык кафедры канстытуцыйнага права юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, доктар юрыдычных навук, прафесар, заслужаны юрыст Рэспублікі Беларусь, які на падмурку шматлікіх прыкладаў адзначыў важную ролю прававой дактрыны на фарміраванне пазіцый Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь;

Міхалёва Таццяна Мікалаеўна – дэкан юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, кандыдат юрыдычных навук, дацэнт, у сваім дакладзе адзначыла ўклад І.А. Юхо ў станаўленне гісторыі міжнароднага права Беларусі, значнасць яго прац для вывучэння і асэнсавання гістарычных крыніц міжнароднага права;

Голубева Людміла Леанідаўна – дацэнт кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, кандыдат юрыдычных навук, дацэнт, зрабіла даклад аб ролі І.А. Юхо і С.Ф. Сокала на фарміраванне гісторыі палітычнай і прававой думкі Беларусі;

Калінін Сяргей Артуравіч – загадчык кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, кандыдат юрыдычных навук, дацэнт, у сваім дакладзе спыніўся на праблемах асэнсавання гісторыі беларускай дзяржаўнасці, цеснай сувязі апошняй з гісторыяй навакольных народаў.

На секцыях канферэнцыі былі заслуханы даклады:

Снапкоўскага Уладзіміра Еўдакімавіча, прафесара кафедры міжнародных адносін факультэта міжнародных адносін Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, доктара гістарычных навук, прафесара Аб уплыве І.А. Юхо на фарміраванне нацыянальнай школы даследчыкаў знешнепалітычнай гісторыі Беларусі”;

Сярогіна Андрэя Віктаравіча, дацэнта кафедры тэорыі і гісторыі юрыдычнага факультэта Паўдневага федэральнага ўніверсітэта, кандыдата юрыдычных навук, дацэнта “Соотношение политики и юридической науки”;

Падалінскага Уладзіміра Аляксеевіча, загадчыка кафедры гісторыі Беларусі старажытнага часу і сярэдніх вякоў гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, кандыдата гістарычных навук, дацэнта Права Вялікага Княства Літоўскага” Льва Акіншэвіча (1953): змест і значэнне”;

Паўлава Вадзіма Іванавіча, дактаранта навукова-педагагічнага факультэта Акадэміі Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь, кандыдата юрыдычных навук, дацэнта “Византийское право в правовой системе ВКЛ: первая (базовая) волна рецепции римского права”;

Дзербінай Галіны Вячэславаўны, старшага навуковага супрацоўніка Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, дактаранта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, кандыдата юрыдычных навук, дацэнта “Статут Вялікага Княства Літоўскага 1529 г. у гісторыі юрыспрудэнцыі: мінулае і сучаснасць”;

Лянцэвіч Вольгі Міхайлаўны, дацэнта кафедры тэорыі і гісторыі права УА “Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт”, кандыдата гістарычных навук, дацэнта “Перадумовы інстытута кампенсацыі маральнай шкоды ў беларускім праве”;

Валеўкі Андрэя Віктаравіча, старшага выкладчыка кафедры канстытуцыйнага права і дзяржаўнага кіравання УА “Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт” “Ідэалагічныя перадумовы рэформ 1760-х гг. у Рэчы Паспалітай” і інш.

Напрыканцы былі падведзены вынікі канферэнцыі.

Па выніках канферэнцыі запланавана выданне зборніка матэрыялаў канферэнцыі.

Аргкамітэт выказвае падзяку за супрацоўніцтва Інстытуту перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі суддзяў, работнікаў пракуратуры, судоў і ўстаноў юстыцыі БДУ, Нацыянальнаму цэнтру заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнаму цэнтру прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь, Беларускай натарыяльнай палаце, ТАА «ЮРСПЕКТР», Вытворчаму ўнітарнаму прадпрыемству "Кока-Кола Бэўрыджыз Беларусія".

13614 5

Інфармацыю падрыхтавалі:

Шчэрбік Дзмітрый Васілевіч – адказны сакратар аргкамітэта канферэнцыі, дацэнт кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, кандыдат юрыдычных навук, дацэнт;

Бічун Вераніка Мечыславаўна – удзельнік аргкамітэта канферэнцыі, выкладчык кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Апрацоўка – Раманава А.