23 верасня 2022 года адбылася Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Заканамернасці развіцця дзяржавы і права ў кантэксце сучаснага праваразумення (да 100-годдзя з дня нараджэння прафесара Сцяпана Рыгоравіча Драбязкі)»
23 верасня 2022 г. на юрыдычным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта адбылася Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя: “Заканамернасці развіцця дзяржавы і права ў кантэксце сучаснага праваразумення (да 100-годдзя з дня нараджэння прафесара Сцяпана Рыгоравіча Драбязкі)”.
У адрас аргкамітэту канферэнцыі паступіла больш за 75 дакладаў ад навуковых і практычных работнікаў, прадстаўнікоў прафесарска-выкладчыцкага саставу вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь, Расійскай Федэрацыі, многія з якіх прынялі непасрэдны ўдзел у канферэнцыі, у тым ліку з выкарыстаннем сучасных сродкаў онлайн-падключэння.
Міжнародную навукова-практычную канферэнцыю адкрыў дэкан юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, кандыдат юрыдычных навук, дацэнт А.В. Шыдлоўскі, які павітаў удзельнікаў канферэнцыі і адзначыў уклад доктара юрыдычных навук, прафесара, заслужанага юрыста Рэспублікі Беларусь С.Р. Драбязкі ў развіцце нацыянальнай юрыдычнай навукі і адукацыі.
Андрэй Віктаравіч перадаў прывітальныя словы ўдзельнікам канферэнцыі ад Главы Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, доктара юрыдычных навук, прафесара, заслужанага юрыста Рэспублікі Беларусь В.І. Чупрыс. Вольга Іванаўна накіравала самыя цеплыя ўспаміны аб Сцяпане Рыгоравічы.
З вітальнымі словамі выступілі намеснік дырэктара Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь І.А. Чупракова, намеснік дырэктара па навукова-метадычнай рабоце УА «Інстытут перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі суддзяў, работнікаў пракуратуры, судоў і ўстаноў юстыцыі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта», кандыдат юрыдычных навук, дацэнт С.К. Лешчанка, начальнік аддзела даследаванняў у галіне дзяржаўнага будаўніцтва і міжнароднага права Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь, кандыдат юрыдычных навук, дацэнт А.Г. Станкевіч, намеснік генеральнага дырэктара па сувязях з грамадскасцю ТАА «ЮрСпектр» Дз.В. Рымша.
Удзел у канферэнцыі прынала сям'я прафесара С.Р. Драбязкі. Унучка прафесара Алена Аляксандраўна Драбязка падзякавала арганізатараў канферэнцыі, перадала ў дар асабістую бібліятэку С.Р. Драбязкі юрыдычнаму факультэту БДУ, зачытала цеплыя ўспаміны сваякоў прафесара.
Падчас канферэнцыі вучоныя абмеркавалі ролю і ўклад прафесара С.Р. Драбязкі ў станаўленне тэорыі дзяржавы і права, юрыдычнай адукацыі Беларусі, дыскутавалі і абменьваліся поглядамі па сучасных канцэптуальна-тэарэтычных праблемах сутнасці дзяржавы і права, сістэмы заканадаўства, складаных пытаннях узаемадзеяння тэарэтыка-прававых катэгорый у галіновых навуках, уплыву прававых традыцый на фарміраванне сучаснай прававой сістэмы Рэспублікі Беларусь.
На пленарным пасяджэнні з дакладамі выступілі:
Загадчык кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права юрыдычнага факультэта БДУ, кандыдат юрыдычных навук, дацэнт Л.Л. Голубева, якая асвяціла асноўныя вехі жыцця прафесара С.Р. Драбязкі, дэманстравала фотагалерэю.
Загадчык кафедры зямельнага, працоўнага і экалагічнага права Бранскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя акадэміка І.Г. Пятроўскага, кандыдат юрыдычных навук, дацэнт А.М. Гарбачоў (дыстанцыйна).
Загадчык кафедры канстытуцыйнага права юрыдычнага факультэта БДУ, доктар юрыдычных навук, прафесар, заслужаны юрыст Рэспублікі Беларусь, член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Р.А. Васілевіч.
Загадчык кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права юрыдычнага факультэта УА «Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы», кандыдат юрыдычных навук, дацэнт В.В. Сядзельнік (дыстанцыйна).
Прафесар кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права Сочынскага філіяла (Інстытута) РУДН, доктар юрыдычных навук, доктар палітычных навук, прафесар І.А. Іваннікаў (дыстанцыйна).
Загадчык кафедры гаспадарчага права юрыдычнага факультэта БДУ, доктар юрыдычных навук, прафесар Н.Л. Бандарэнка.
Сустаршыня Навукова-кансультатыўнага савета пры Канстытуцыйным Судзе Рэспублікі Беларусь, доктар юрыдычных навук, прафесар Дз.М. Дземічаў.
Дацэнт кафедры грамадзянска-прававых дысцыплін Бранскага дзяржаўнага ўніверсітэта, кандыдат юрыдычных навук, дацэнт Дз.В. Азараў.
Намеснік дэкана па навукова-адукацыйнай дзейнасці юрыдычнага факультэта БДУ, кандыдат юрыдычных навук, дацэнт С.А. Калінін.
Далей канферэнцыя працягнула сваю працу па секцыях у адпаведнасці з Праграмай.
Навіну падрыхтаваў Арганізацыйны камітэт канферэнцыі