Праграма Мiжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Гісторыка-тэарэтычнае асэнсаванне дасягненняў прававой навукі: пераемнасць, стан і перспектывы», прысвечанай 80-годдзю доктара юрыдычных навук, прафесара Доўнар Т.І., 17-18 кастрычніка 2024

Паважаныя калегi!

Запрашаем Вас прыняць удзел у працы Мiжнароднай навукова-практычнай канферэнцыi «Гісторыка-тэарэтычнае асэнсаванне дасягненняў прававой навукі: пераемнасць, стан і перспектывы», прысвечанай 80-годдзю з дня нараджэнння доктара юрыдычных навук, прафесара Доўнар Таiсii Iванаўны.

Мэтамі канферэнцыі з’яўляюцца асэнсаванне дасягненняў прававой навукі ў гістарычным і тэарэтычным аспекце, абмеркаванне заканадаўчых навэл, аналіз юрыдычнай практыкі.

Форма ўдзелу: вочная, дыстанцыйная, завочная.

Навуковая праблематыка канферэнцыі:

  • Навука гісторыідзяржавы і права на сучаснымэтапе.
  • Асаблівасці і перспектывы развіцця гісторыка-прававой  навукі Беларусі.
  • Праблемныя пытанністанаўленняі развіцця нацыянальнай дзяржаўнасці і прававой сістэмы на розных гістарычных этапах.
  • Уклад прававой навуки, юрыдычных навуковых школ и асобных навукоўцаўу развіццёайчыннай дзяржавы і права.
  • Гісторыка-прававыя, агульнатэарэтычныя і галеновыя праблемы дзяржаўна-прававогабудаўніцтва на сучасным этапе. 
  • Праватворчасцьіправаўтварэнне: гісторыя і сучаснасць.
  • Накірункіўдасканалення права і заканадаўства ваўмовах глабалізацыі, рэгіянальнай інтэграцыі, цыфравізацыі і сучасных вызаваў. 
  • Інтэграцыя акадэмічнага, галіновага сектараўнавукі iсектара навукi вышэйшых навучальных устаноў у сучасны перыяд: праблемы і прыярытэты. 
  • Адлюстраванне нацыянальных інтарэсаўі традыцыйных каштоўнасцяўу прававым рэгуляванні: гісторыя  і сучаснасць.
  • Маральныя вытокі і духоўныя каштоўнасці права як сродка павышэння узроўня правасвядомасці грамадства,  умацавання прававой і адукацыйнай культуры.
  • Іннавацыйныя падыходы і метады ў сучаснай  сацыяльна-гуманітарнай адукацыі.
  • Палітычныя і прававыя ілэі асветнікаў і іх уплыў на развіцце дзяржаўнасці.
  • Станаўленне і развіцце юрыдычнай адукацыі і навукі ў міры.

Па выніках канферэнцыі  плануецца выданне зборніка матэрыялаў (артыкулаў) канферэнцыі.

Месца правядзення канферэнцыi: юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўнiверсiтэта, г. Мiнск, вул. Ленинградская, 8, ауд. 407.

Рабочыя мовы канферэнцыі – беларуская, руская.

Праграма канферэнцыі

Рэгістрацыя ўдзельнікаў (9.30-10.00) і адкрыцце канферэнцыі: юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, г. Мінск, ул. Ленінградская, 8, ауд. 407.

 

Інфармацыю прадставіла: Л.Л. Голубева
Размясціў: І.К. Марчанка