Прафгрупоргі вучацца у дыялогу (злёт прафгрупоргаў 3 снежня 2003г)

Прэс-цэнтр Первічнай прафсаюзнай арганізацыі студэнтаў БДУ, ЛіліяСавіцкая.

У рэалізацыі планаў і задач любой прафсаюзнай арганізацыі значную ролю адыгрываюць прафсаюзныя актывісты. У студэнцкім асяроддзі БДУ гэта студэнты, вакол якіх групуюцца радавыя члены прафсаюза факультэтскіх груп. Каб лідэры гэтых груп эфектыўна і пленна здзяйснялі сувязь у вертыкалі “студэнт – прафкам”, патрабуюцца рэгулярныя сустрэчы прафсаюзнага актыву і кіраўніцтва прафсаюзнай арганізацыі. Асаблівую увагу ў прафкаме студэнтаў БДУ надаюць вучобе прафгрупоргаў I курса. Для гэтага арганізуецца спецыяльнае мерапрыемства, якое праводзіцца ўжо не першы год - злет прафгрупоргаў. Як лічуць у прафкаме студэнтаў БДУ, мэтазгодна праводзіць гэта мерапрыемства праз некалькі месяцаў з пачатку лекцыйных курсаў у студэнтаў. Да гэтага моманту дакладна высвятляюцца тыя праблемы і пытанні, якія найбольш хвалююць універсітэтскую моладзь, прафгрупоргі назапашваюць нейкі вопыт у зносінах з аднагрупнікамі, ведаюць амаль усе тэмы, што закранаюць інтарэсы студэнтаў. Таму можна сказаць, што злет прафгрупоргаў БДУ, які адбыўся 4 снежня – з’ява не здзіўляльная. Вучоба на злеце была арганізавана інтэрактыўным спосабам: спачатку перад студэнтамі выступіла старшыня прафкама студэнтаў БДУ Ніна Радзевіч. Яна акрэсліла асноўныя сацыяльныя пазіцыі студэнцкага прафкама, раскрыла змест дзейнасці арганізацыі. Потым студэнты былі падзелены на групы, і кожнай групе былі зададзены пытанні наконт таго, што і як хочуць змяніць у прафкаме студэнтаў яго маладыя прафсаюзныя актывісты, як можа кожны асобны студэнт ўплываць на змяненні ў прафсаюзе да лепшага, чаму пэўны працэнт студэнтаў захоўвае пасіўнасць у адносінах да прафсаюза і г.д. Пасля пэўнага часу, адведзенага на апытанне, праводзілася агульнае абмеркаванне яго вынікаў. У дыялогу выразна акрэсліваліся шляхі, па якіх пажадана было б карэктаваць дзейнасць прафсаюзнай арганізацыі студэнтаў БДУ, палепшыць структуру і змест яе дзейнасці. На думку студэнтаў, якія прысутнічалі на мерапрыемстве, было б добра, калі б прафкам студэнтаў БДУ меў свае спартыўныя пляцоўкі, каб часцей праводзіліся студэнцкія спаборніцтвы. Яны звярнулі ўвагу прафкама на праблемы маладых студэнцкіх сем’яў, а таксама пажадалі заахвочваць студэнтаў ва ўступленне ў прафсаюз не толькі размеркаваннем пуцевак у санаторый-прафілакторый, але і цікавымі праектамі, якія б дазвалялі кожнаму раскрыць сваю індывідуальнасць. Да таго ж студэнты адзначалі неабходнасць палепшыць структуру інфармавання радавых членаў прафсаюза. Для гэтага, дарэчы, у студзені – лютым гэтага года прафкам студэнтаў плануе правесці конкурс сярод факультэтаў БДУ на лепшую пастаноўку інфармацыйнай работы.