Статут Вялікага княства Літоўскага 1588 г. – у электроннай бібліятэцы.

Статут ВКЛ 1588г. Увеличить.У электроннай бібліятэцы юрыдычнага факультэта

З'явіўся новы падраздзел:
Гістарычныя помнікі права Беларусі:
-- Статуты

Статут ВКЛ 1588: Юбілейнае выданне / Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт; транскрыпцыя тэксту падрыхтавана С. А. Балашэнка, Т. І. Доўнар, Л. Л. Голубевай. – Мінск, 2009. - 928 с.

Паважаныя чытачы!
У вашых руках унікальны помнік права XVI ст., Статут Вялікага княства Літоўскага, які меў вялікае значэнне не толькі для Беларусі, але і для фарміравання агульнаеўрапейскай прававой думкі. Шматлікія навукоўцы і дзяржаўныя дзеячы (О. Б. Валовіч, Л. І. Сапега і інш.) распрацавалі ўнікальны прававы дакумент, які на працягу больш 250 гадоў дзейнічаў на тэрыторыі Беларусі, а таксама на тэрыторыі іншых еўрапейскіх дзяржаваў.

У XVI ст. тэкст Статута Вялікага княства Літоўскага 1588 года, які адразу быў надрукаваны ў Віленскай друкарні, быў перакладзены са старабеларускай мовы (дзяржаўнай мовы ВКЛ) на лацінскую і польскую мовы. Акрамя арыгінальнага рукапіснага тэксту ў дадзеным выданні для лягчэйшага ўспрымання вам прапануецца транскрыпцыя тэксту з выкарыстаннем сучаснага шрыфту.

Дадзенае выданне падрыхтавана Беларускім дзяржаўным універсітэтам да юбілею юрыдычнага факультэта.

З павагай С. А. Балашэнка, Т. І. Доўнар, Л. Л. Голубева