Канферэнцыя “Рэформа юрыдычнай адукацыі ў Беларусі і Вялікабрытаніі: абмен вопытам і погляд у будучыню” - 28.12.2017.

28 снежня 2017 года ў Мінску Цэнтр Астрагорскага  і юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта пры падтрымцы амбасады Вялікабрытаніі арганізуюць канферэнцыю, прысвечаную рэформе юрыдычнай адукацыі.

Канферэнцыя адбудзецца на юрыдычным факультэце БДУ па адрасе Ленінградская, 8.
 

Вяршэнства права з’яўляецца неабходнай асновай для рынкавай эканомікі. Яна забяспечвае асяроддзе для стварэння і захавання багацця, эканамічнай бяспекі і дабрабыту, а таксама паляпшэння якасці жыцця.

Усталяванне вяршэнства права з’яўляецца выклікам для ўсіх постсавецкіх дзяржаваў у працэсе іх пераходу да рынкавай эканомікі. Для Беларусі, дзе роля дзяржавы ў эканоміцы застаецца істотнай, далейшае развіццё прававой сістэмы і падрыхтоўкі спецыялістаў у галіне права павінна быць прыярытэтам.
 

Канферэнцыя будзе прысвечаная пытанням юрыдычнай адукацыі і яе патэнцыйнай ролі ў працэсе рэформаў у Беларусі. Канферэнцыя дазволіць брытанскім і беларускім навукоўцам абмеркаваць лепшыя практыкі і тэндэнцыі ў галіне юрыдычнай адукацыі. У прыватнасці, на панэлях будуць абмеркаваныя арганізацыя навучальнага працэсу, прафесійныя навыкі студэнтаў і спецыялістаў, а таксама магчымасці міжнароднага супрацоўніцта ў сферы юрыдычнай адукацыі.

Праграму канферэнцыі і спасылку на форму ўдзельніка Вы можаце знайсці на сайце http://ostro.by/ 
 

Інфармацыя Цэнтра Астрагорскага
Апрацоўка - В. Шылко, В. Знак