Вынікі канферэнцыі «Рэформа юрыдычнай адукацыі ў Беларусі і Вялікабрытаніі: абмен вопытам і погляд у будучыню» 28 снежня 2017 года
28 снежня 2017 года Цэнтрам Астрагорскага і юрыдычным факультэтам Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта пры падтрымцы амбасады Вялікабрытаніі была арганізавана канферэнцыя «Рэформа юрыдычнай адукацыі ў Беларусі і Вялікабрытаніі: абмен вопытам і погляд у будучыню».
Канферэнцыя была прысвечана пытанням юрыдычнай адукацыі і яе патэнцыйнай ролі ў працэсе рэформаў у Беларусі, дазволіла брытанскім і беларускім навукоўцам абмеркаваць лепшыя практыкі і тэндэнцыі ў галіне юрыдычнай адукацыі.
Работа канферэнцыі складалася з трох панэляў:
1. Арганізацыя навучальнага працэсу.
2. Юрыдычная адукацыя і прафесійныя навыкі.
3. Міжнароднае супрацоўніцта ў сферы юрыдычнай адукацыі.
Падрабязней - у матэрыяле Рэформа юрыдычнай адукацыі ў Беларусі і Вялікабрытаніі: абмен вопытам і погляд у будучыню». 28 снежня 2017 года. Вынікі мерапрыемства.
Вялікі дзякуй выступоўцам за цікавыя выступы і карысныя прапановы, а таксама усім, хто ў пераднавагоднія святы знайшоў час прыняць удзел у канферэнцыі, за вашыя актуальныя пытанні і цікавасць да мерапрыемства!
Навіну падрыхтавала В. Шылко
Выкарыстана інфармацыя з сайта Цэнтра Астрагорскага http://ostro.by
Фота: Цэнтр Астрагорскага
Апрацоўка – В. Знак