21-23 мая 2018 г. - лекцыі па крымінальным праве і крымінальным працэсе Аўстрыі і ФРГ на юрыдычным факультэце БДУ

21-23 мая 2018 г. на юрыдычным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта адбудуцца лекцыі прафесара ўніверсітэта імя Карла Франца (г. Грац, Аўстрыя) Томаса Круссманна.

 

Лекцыі пачнуцца 21 мая 2018 г. а 11.40 у аўдыторыі 610 юрыдычнага факультэта.
У гэты дзень Вас чакаюць тры лекцыі. Прафесар Круссманн цудоўна валодае рускай мовай; Вы можаце з ім таксама камунікаваць на англійскай і нямецкай мовах.

Дзеля лепшага ўзаемадзеяння з прафесарам Круссманнам Вам прапануецца падрыхтоўчы матэрыял.


Дадзены візіт адбудзецца дзякуючы фінансаванню ў рамках праекта МОСТ – праекта Еўрапейскага Саюза па пашырэнню прафесійных кантактаў паміж грамадзянамі Беларусі і Еўрапейскага Саюза.

Запрашаюцца студэнты, магістранты, аспіранты і выкладчыкі.

 

Навіна – дацэнт кафедры крымінальнага працэсу і пракурорскага нагляду В.І. Самарын
Фота –
В. Васілічына
Апрацоўка – В.М. Знак