20.11.2007 - сустрэча з дэпутатам Бундэстага (ФРГ)

20 лістапада 2007 года а 17.00
ў Зале пасяджэнняў Вучонага Савета (ауд. 407)

адбудзецца сустрэча студэнтаў юрыдычнага факультэта з дэпутатам Бундэстага Федэратыўнай Рэспублікі Германія.

На сустрэчы будзе распавядацца пра стыпендыяльную праграму Бундэстага "Das Internationales Parlaments-Stipendium" ("Міжнародная парламентская стыпендыя").

На сустрэчу запрашаюцца ўсе жадаючыя, у тым ліку і выкладчыкі.