Вынікі сустрэчы студэнтаў з дэпутатам Бундэстага ФРГ Берндам Шэленам

«Сустрэча з дэпутатам Бундэстага (ФРГ). Юрфак БГУ. 2007. Увеличить.«Сустрэча з дэпутатам Бундэстага (ФРГ). Юрфак БГУ. 2007. Увеличить.20 лістапада 2007 года ў Зале пасяджэнняў Вучонага Савета юрыдычнага факультэта Белджяржуніверсітэта адбылася сустрэча студэнтаў юрыдычнага факультэта з дэпутатам Бундэстага Федэратыўнай Рэспублікі Германія Берндам Шэленам. Пад час сустрэчы было распаведзена аб магчымасці ўдзелу ў будучыні студэнтаў у стыпендыяльнай праграме Бундэстага "Das Internationales Parlaments-Stipendium" ("Міжнародная парламентская стыпендыя").

Дадзеная праграма дазваляе выпускнікам да 30 гадоў прайсці стажыроўку ў нямецкім парламенце. Пад час знаходжання ў Нямеччыне ўдзельнікі праграмы маюць магчымасць убачыць работу Бундэстага і яго дэпутатаў знутры, бо яны замацоўваюцца за адным дэпутатам і працуюць з ім "дзень і ноч".
Тэрмін падачы дакументаў для стажыроўкі ў 2009 годдзе – май 2008 года.
Падрабязнасці: Internationales Parlaments-Stipendium, спецыяльная старонка для жадаючых з Беларусі

Падчас сустрэчы студэнтам таксама распавялі пра універсітэты Берліна: Свабодны універсітэт (дарэчы, партнёр БДУ), універсітэт Гумбальта і Тэхнічны універсітэт.

Напрыканцы студэнты мелі магчымасць запытацца пра стыпендыяльную праграму.