5 кастрычніка 2009г.- лекцыя па крымінальным працэсе ФРГ на юрыдычным факультэце БДУ

адбудзецца лекцыя прафесара з універсітэта г.Марбург, Германия
на тэму „Нямецкае крымінальна-працэсуальнае права“.
Падчас лекцыі паважанага прафесара можна будзе азнаёміцца з прынцыпамі крымінальнага працэсу Германіі, яго ўдзельнікамі, прымусовымі мерамі, якія ўжываюцца ў ФРГ, стадыямі нямецкага крымінальнага працэсу. Напрыканцы лекцыі можна будзе задаць свае пытанні.
Лекцыя будзе суправаджацца прэзентацыяй і перакладам з нямецкай мовы на рускую мову.
Прысутныя атрымаюць дадатковыя матэрыялы.
Запрашаюцца студэнты, магістранты, аспіранты і выкладчыкі.