Удзел прадстаўнікоў юрыдычнага факультэта БДУ ў міжнароднай канферэнцыі ў Марбургу (ФРГ)

Асноўнымі мэтамі камандзіроўкі ў Марбург быў ўдзел у Міжнароднай канферэнцыі “Беларусь і Савет Еўропы, а асабліва вольны рух капіталу і працы ў Еўропе”, а таксама падтрымка навуковых кантактаў з калегамі з нямецкіх прававых школ.
Міжнародная канферэнцыя пачалася прывітальнымі словамі спадара дэкана юрыдычнага факультэта Філіппс-універсітэта, прафесара, доктара права Гілберта Горнінга, які давёў да калег кароткую даведку з гісторыі Беларусі і яго погляд на нашу краіну і беларусаў. Было зачытана прывітальнае спадара пасла Рэспублікі Беларусь у ФРГ А.У. Гіра.


- “Еўрапейскае крымінальнае права пасля Лісабону”
(прафесар, доктар права Крыстоф Сафферлінг, Марбург);
- “Прававое значэнне міжнародна замацаваных асноўных правоў у нямецкім праве”
(прафесар, д.ю.н. Гілберт Горнінг, Марбург);
- “Асаблівасці фінансавага крызісу ў Беларусі”
(прафесар, д.ю.н. Сяргей Аляксандравіч Балашэнка, БДУ);
- “Сацыяльнае паразуменне паміж дзяржавай, прафсаюзамі і наймальнікамі на Беларусі: прававыя праблемы і практычныя перашкоды”
(дацэнт, к.ю.н. Анатоль Аляксандравіч Войцік, БДУ);

- “Прынцып свабоды руху працоўнай сілы ў крынiцах права СНД, ЕўразЭС і ЕС: параўнальны аналіз”
(дацэнт, к.ю.н. Кірыл Леанідавіч Тамашэўскі, БДУ);
- “Усходняе партнёрства: магчымасці для Беларусі і ЕС”
(прафесар, к.ю.н. Анатоль Аляксандравіч Данілевіч, к.ю.н. Вадзім Ігаравіч Самарын, БДУ).
Падчас афіцыйнага прыёму адбылася размова з дэканам юрыдычнага факультэта Філіппс-універсітэта, прафесарам, доктарам права Гілбертам Горнінгам.
Былі абмеркаваны пытанні супрацоўніцтва двух юрыдычных факультэтаў у галіне навуковых даследаванняў і правядзення сумесных навучальных праектаў.
Прымаючым бокам таксама была падрыхтавана цікавая культурная праграма.
В.І. Самарын, К.Л. Тамашэўскі.