Мадэльны Міжнародны крымінальны суд запрашае

З 18 па 23 сакавіка 2010 Kreisau-Initiative Berlin e.V. прымае чацвёрты Мадэльны Міжнародны крымінальны суд (MICC – Model International Criminal Court) для студэнтаў са ўсяго свету. Мерапрыемства адбудзецца ў мястэчку Кжышова (Польшча).
Кожны універсітэт-удзельнік можа накіраваць каманду студэнтаў-правазнаўцаў (4 чалавекі), з якіх адзін прызначаецца суддзёй. Студэнты павінны добра валодаць ангельскай мовай.
Мерапрыемства складаецца з падрыхтоўкі (падрыхтоўка прамовы і яе прэзентацыі з кваліфікаванымі спецыялістамі ў галіне міжнароднага крымінальнага і гуманітарнага права) і непасрэдна сімуляцыі (у змешаных камандах з іншымі ўдзельнікамі ў якасці суддзяў, абвінаваўцаў і абаронцаў). Падрабязнасці на ангельскай мове…
Ужо ў студзені 2010 г. пройдзе падрыхтоўчы семінар у Вільні.
Калі Вы зацікавіліся, добра ведаеце міжнароднае крымінальнае і гуманітарнае права, а таксама вольна валодаеце ангельскай мовай, наш факультэт можа ўтварыць каманду і ад нашага універсітэта.
Каардынаваць студэнтаў будзе дацэнт кафедры крымінальнага працэсу і пракурорскага нагляду Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду. Вадзім Ігаравіч Самарын. Звяртайцеся да 25 снежня 2009 г.