Прадстаўнікі юрыдычнага факультэта БДУ на пасяджэнні Мадэльнага Міжнароднага крымінальнага суда (18-23.03.2010)
Пасяджэнне Мадэльнага Міжнароднага крымінальнага суда праводзілася ў мястэчку Кшыжова (Рэспубліка Польшча), што знаходзіцца на мяжы Польшчы і Германіі.
У рабоце “Мадэльнага Міжнароднага крымінальнага суда – 2010” прымалі ўдзел студэнты з такіх краін як Беларусь, Польшча, Германія, Літва, Эстонія, Украіна, Грузія, Боснія і Герцагавіна.
Каманда юрыдычнага факультэта БДУ з годнасцю прадставіла свой факультэт і прадэманстравала высокі ўзровень прававых ведаў, а таксама гатоўнасць да ўсебаковага міжнароднага супрацоўніцтва студэнтаў-прадстаўнікоў юрыдычных спецыяльнасцей.
Падрабязней пра ўдзел нашай каманды у рабоце MICC чытайце ў матэрыяле Наталлі Крот «Прадстаўнікі юрыдычнага факультэта БДУ на пасяджэнні Мадэльнага Міжнароднага крымінальнага суда».
Інфармацыю прадставіў
адказны за каардынацыю студэнтаў-удзельнікаў праекта
дацэнт кафедры крымінальнага працэсу і пракурорскага нагляду Самарын В.І.