Міжнародны TEMPUS-праект CD_JEP-27071-2006 паспяхова рэалізаваны на юрыдычным факультэце

Юрфак БГУ. TEMPUS. Увеличить.Правядзеннем міжнароднага семінара 28 мая 2010 г. скончылася рэалізацыя міжнароднага TEMPUS-праекта «Распрацоўка новага вучэбнага плана ў галіне еўрапейскага эканамічнага права».

Галоўная мэта дасягнута. З 1 верасня 2010 года частка студэнтаў спецыяльнасці “Эканамічнае права” пачне вывучаць спецыяльныя курсы ў галіне еўрапейскага эканамічнага права, распрацаваныя нашымі выкладчыкамі з падтрымкай калег з універсітэтаў Эрленген-Нюрнберг (Нямеччына) і Грац (Аўстрыя).

Адпаведныя навучальныя дапаможнікі і спецыяльная літаратура (на ангельскай, нямецкай і рускай мовах) ўжо чакаюць сваіх чытачоў.

Пазнаёміцца з дзейнасцю ў рамках праекта дапаможа Вам адпаведны матэрыял, падрыхтаваны менеджарам праекта, кандыдатам юрыдычных навук Самарыным Вадзімам Ігаравічам.