22 кастрычніка 2010г. - лекцыя па крымінальным працэсе ФРГ
22 кастрычніка 2010 г. (пятніца) з 11.00 да 13.30 у аўд. 610 юрыдычнага факультэта БДУадбудзецца лекцыя прафесара Эдгара Вайлера з універсітэта г.Марбург, Германия
на тэму „Нямецкае крымінальна-працэсуальнае права“.
Падчас лекцыі паважанага прафесара можна будзе азнаёміцца з прынцыпамі крымінальнага працэсу Германіі, яго ўдзельнікамі, прымусовымі мерамі, якія ўжываюцца ў ФРГ, стадыямі нямецкага крымінальнага працэсу. Напрыканцы лекцыі можна будзе задаць свае пытанні.
Лекцыя будзе суправаджацца прэзентацыяй і перакладам з нямецкай мовы на рускую мову.
Запрашаюцца студэнты, магістранты, аспіранты і выкладчыкі.
