Міжнароднае спаборніцтва The European Law Moot Court Competitions (ELMC) па еўрапейскім праве. Пісьмовы адказ 17 верасня 2012 г. да 10.00

The European Law Moot Court Competition (ELMC). Перейті на сайт.Студэнты 4-5 курсаў, магістранты і аспіранты Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта запрашаюцца да адбору ў каманду для ўдзелу ў буйнейшым міжнародным спаборніцтве па еўрапейскім праве The European Law Moot Court Competition (ELMC).

Удзел у дадзеным спабортніцтве – гэта рэальная мажлівасць палепшыць свае асабістыя і прафейныя якасці, а таксама стаць больш заўважным і канкурэнтаздольным для мэтаў працаўладкавання і далейшага паступлення ў навучальныя ўстановы.

Тэрміны правядзення спаборніцтва:
верасень 2012 – красавік 2013.

Падрабязная інфармацыя
-- на сайце www.elmc.org
-- на старонцы facebook www.facebook.com/EuropeanLawMootCourtCompetition.

Для ўдзелу ў адборы неабходна падрыхтаваць пісьмовы адказ на пытанне 2 абзаца 20 сёлетняй версіі справы, якая знаходзіцца на сайце спаборніцтва.

Адказ дасылаецца ў фарматах .doc, .docx, .rtf ці .odt на электронную скрыню Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду. 17.09.2012 да 10-00 .
Пасля разгляду дасланых адказаў адбудзецца сустрэча з асобнымі кандыдатамі ў каманду.

Больш падрабязная інфармацыя знаходзіцца ў Інфармацыйным паведамленні.
Усе пытанні, якія тычацца падрыхтоўкі і ўдзелу, просім адрасаваць на пазначаную вышэй электронную пошту.

Інфармацыя пададзена:
Карлюк Максім, аспірант ФМА БДУ па спецыяльнасці міжнароднае права, еўрапейскае права