Міжнароднае спаборніцтва Central and East European Moot Court Competition (CEEMC) па еўрапейскім праве. Заява на ўдзел дасылаецца да 24.00 17 лютага 2013 г.

Студэнты 3-5 курсаў, магістранты і аспіранты Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта запрашаюцца да адбору ў каманду для ўдзелу ў дзевятнаццатым міжнародным конкурсе Central and East European Moot Сourt Competition (CEEMC).
CEEMC з'яўляецца буйнейшым рэгіянальным спаборніцтвам па еўрапейскім праве і арыентаваны на прадстаўнікоў краінаў Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропы.

Тэрміны правядзення конкурсу:
28.02.2013 29.04.2013 (фінал у Чэхіі).
Падрабязная інфармацыя на сайце спаборніцтва.

Адбор кандыдатаў будзе ажыццяўляцца праз сумоўе на англійскай мове. Для ўдзелу ў адборы неабходна даслаць ліст з базавай інфармацыяй пра сябе (імя, курс, спецыялізацыя і па жаданні іншую дадатковую інфармацыю) і вашую матывацыю на ўдзел у конкурсе
>да 24.00 17 лютага 2013 г. на электронную пошту: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.

Больш падрабязная інфармацыя знаходзіцца ў Інфармацыйным паведамленні. Усе пытанні, якія тычацца падрыхтоўкі і ўдзелу, просім адрасаваць на пазначаную вышэй электронную пошту.

Інфармацыя пададзена:
Карына Шыла, студэнтка 5 курса міжнароднага права ФМА БДУ