Устаноўчая канферэнцыя па праекце «Навучанне альтэрнатыўнаму ўрэгуляванню спрэчак як падыходу да забеспячэння правоў чалавека» (TRADIR) у рамках праграмы Тэмпус (Патсдам 9-13 сакавіка 2014 г.)

Універсітэт Патсдама з 9 па 13 сакавіка 2014 г. гасцінна прыняў першую (устаноўчую) канферэнцыю па праекце TRADIR.

Юрфак БГУ. 2014. Тэмпус. Увеличить У дадзеным мерапрыемстве ўдзельнічалі прадстаўнікі такіх арганізацый-партнёраў як універсітэт Патсдама (каардынатар праекта / Нямеччына), універсітэт Марыі Кюры-Складоўскай (Польшча), Віленскі ўніверсітэт (Літва), Вышэйшая гандлёвая школа імя Балеслава Маркоўскага ў Кільцах (Польшча), Хмяльніцкі ўніверсітэт кіравання і права (Украіна), Харкаўскі нацыянальны ўніверсітэт імя Васіля Каразіна (Украіна), Львоўскі нацыянальны ўніверсітэт імя Івана Франка (Украіна).

Юрфак БГУ. 2014. Тэмпус. УвеличитьЮрфак БГУ. 2014. Тэмпус. УвеличитьБеларускі дзяржаўны ўніверсітэт прадстаўлялі
прафесар С.А. Балашэнка (дэкан юрыдычнага факультэта, доктар юрыдычных навук),
дацэнт В.І. Самарын (менеджар праекта TRADIR па якасці, кандыдат юрыдычных навук),
дацэнт А.В. Мароз (рэгіянальны менеджар праекта TRADIR, кандыдат юрыдычных навук),
а Беларускі рэспубліканскі саюз юрыстаў – прафесар В.С. Камянкоў (старшыня ГА “Беларускі рэспубліканскі саюз юрыстаў”, доктар юрыдычных навук).

Юрфак БГУ. 2014. Тэмпус. УвеличитьЮрфак БГУ. 2014. Тэмпус. Увеличить У рамках канферэнцыі разгледжана шырокае кола пытанняў, у тым ліку, былі прадстаўлены каардынатар і партнёры, абмяркоўваліся змест і фінансавая частка праекта, яго метадалогія і прынцыпы, былі зацверджаны менеджары і лагатып праекта, створаны рабочыя групы, а таксама запланаваны мерапрыемствы на 2014 год. Пазнавальнай часткай канферэнцыі стала наведванне будынку Райхстага, у якім месціцца Бундэстаг – ніжняя палата Парламента ФРГ.

Юрфак БГУ. 2014. Тэмпус. УвеличитьЮрфак БГУ. 2014. Тэмпус. Увеличить Удзельнікі з Беларусі і Украіны таксама скарысталіся магчымасцю і наведалі Трэптаф-парк у Берліне.

У вольны час удзельнікі наведалі знакамітую летнюю рэзідэнцыю прускага караля Фрыдрыха ІІ з паркам Сан-Сусі.

Навіну падрыхтавалі Самарын В.І., Мароз А.В.

Фотаздымкі з архіву Самарына В.І., Мароза А.В.
Апрацоўка фота - В.І.Самарын, В.М.Знак