Абмеркаванне сучасных праблем у Марбурге (25-29 лістапада 2015 г.)
• дэкан юрыдычнага факультэта д.ю.н., прафесар >Балашэнка Сяргей Аляксандравіч,
• загадчык кафедры крымінальнага працэсу і пракурорскага нагляду юрыдычнага факультэта к.ю.н., прафесар >Данілевіч Анатоль Аляксандравіч,
• дацэнт кафедры крымінальнага працэсу і пракурорскага нагляду юрыдычнага факультэта к.ю.н., дацэнт >Самарын Вадзім Ігаравіч,
• загадчык кафедры дзяржаўнага кіравання юрыдычнага факультэта д.ю.н., прафесар >Чупрыс Вольга Іванаўна
па запрашэнні калег наведалі Філіппс-універсітэт у г. Марбург, што знаходзіцца ў зямлі Гесэн (ФРГ).
Асноўнымі мэтамі камандзіроўкі ў Марбург быў удзел у Міжнароднай канферэнцыі “Беларусь як звязуючая краіна паміж Еўрапейскім Саюзам і Расійскай Федэрацыяй”, а таксама падтрымка навуковых кантактаў з калегамі з нямецкіх прававых школ.
Падрабязней - у матэрыяле дацэнта В. І. Самарына
“Удзел прадстаўнікоў юрыдычнага факультэта БДУ ў міжнароднай канферэнцыі ў Марбургу (ФРГ)”.
Дадзены візіт адбыўся дзякуючы фінансаванню ў рамках праекта МОСТ – праекта Еўрапейскага Саюза па пашырэнню прафесійных кантактаў паміж грамадзянамі Беларусі і Еўрапейскага Саюза.
Навіна - В.І. Самарын
Фота і апрацоўка – В.І.Самарын
Падрыхтоўка да друку - В.М. Знак