2 красавіка 2016 года адбылося пасяджэнне гуртка па крымінальным працэсе для студэнтаў Юрыдычнага факультэта Кубанскага дзяржаўнага ўніверсітэта, г. Краснадар (Расія)

правёў пасяджэнне гуртка па крымінальным працэсе для студэнтаў юрыдычнага факультэта Кубанскага дзяржаўнага ўніверсітэта
ў рамках удзелу ва Ўсерасійскай навукова-практычнай канферэнцыі з міжнародным удзелам «Актуальныя праблемы судовай, праваахоўнай, праваабарончай, крымінальна-працэсуальнай дзейнасці і нацыянальнай бяспекі».
Пасяджэнне навуковага гуртка праходзіла ў фармаце адкрытай лекцыі з наступным абмеркаваннем праблемных пытанняў на тэму:
«Форма і змест крымінальнага працэсу Рэспублікі Беларусь, актуальныя пытанні аказання міжнароднай прававой дапамогі па крымінальных справах».

а таксама Турылаў Георгій Георгіевіч, кандыдат юрыдычных навук, дацэнт кафедры крымінальнага працэсу юрыдычнага факультэта Кубанскага дзяржаўнага ўніверсітэта (на фота леваруч).

Па выніках пасяджэння студэнты выказалі сваю зацікаўленасць сучаснымі праблемамі крымінальнага працэсу на постсавецкай прасторы і атрымалі каштоўныя парады па іх далейшаму тэарэтыка-практычнаму вырашэнню.
Кафедра крымінальнага працэсу і пракурорскага нагляду юрыдычнага факультэта БДУ
выказвае падзяку
прафесарска-выкладчыцкаму складу кафедры крымінальнага працэсу юрыдычнага факультэта Кубанскага дзяржаўнага ўніверсітэта за дапамогу ў арганізацыі мерапрыемства і ветлівую гасціннасць.
Падрыхтаваў - стараста гуртка - Iлля Петухоў
Фота - Турылаў Г. Г.
Апрацоўка – В.М.Знак