Вынікі фінальнай Міжнароднай навукова-метадычнай канферэнцыі ў рамках ТЭМПУС-праекта TRADIR (29.11-3.12.2016)
пры падтрымцы УА “Юрыдычны каледж Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта”
ладзілася міжнародная навукова-метадычная канферэнцыя
«Актуальныя праблемы юрыдычнай адукацыі ў кантэксце навучання альтэрнатыўнаму ўрэгуляванню спрэчак як падыходу да забеспячэння правоў чалавека».
Канферэнцыя адбылася пры фінансавай дапамозе Еўрапейскай камісіі ў рамках міжнароднага ТЭМПУС-праекта TRADIR у супрацоўніцтве з універсітэтам г. Патсдам (Германія), Лінк Кампус Універсітэтам (Італія), Віленскім універсітэтам (Літва), універсітэтам Марыі Скалоўскай-Кюры (Польшча), Вышэйшай гандлёвай школай імя Балеслава Маркоўскага ў Кільцах (Польшча), Гродзенскім дзяржаўным універсітэтам імя Янкі Купалы, Беларускім рэспубліканскім саюзам юрыстаў (Беларусь), Львоўскім нацыянальным універсітэтам імя Івана Франка, Харкаўскім нацыянальным універсітэтам імя Васіля Каразіна, Хмяльніцкім універсітэтам кіравання і права (Украіна).
Удзел у канферэнцыі прынялі больш за 70 вядучых навуковых, педагагічных і практычных работнікаў у сферах навучання альтэрнатыўным метадам вырашэння прававых спрэчак з Беларусі, Германіі, Італіі, Літвы Расіі, Казахстана і Украіны.
Падрабязна – у артыкулы дацэнта В.І. Самарына
Міжнародная навукова-метадычная канферэнцыя ў рамках ТЭМПУС-праекта TRADIR (29 лістапада – 3 снежня 2016 г.) Вынікі.
Інфармацыя і фота прадстаўлены В.І. Самарыным
Апрацоўка – В.М. Знак