2018. Першакурснікі 9 групы наведалі музей юрыдычнага факультэта!
Ёсць на юрфаку добрая традыцыя: напачатку навучальнага года першакурснікі наведваюць музей юрыдычнага факультэта.
Вось і на гэты раз, 12 верасня 2018 года, новыя студэнты дакрануліся да старонак летапісу юрфаку. А адчуць дух мінулых гадоў, даведацца пра тых, хто пісаў каштоўны летапіс і пакінуў свой след, адчуць пачуццё гонару і любові да сваёй альма-матар дапамог студэнтам намеснік дэкана па вучэбна-выхаваўчай рабоце — Андрэй Віктаравіч Шыдлоўскі.
З вялікім зацікаўленнем студэнты падыходзілі да кожнага стэнда, якія ў храналагічнай паслядоўнасці раскрываюць гісторыю юрыдычнага факультэта.
Першакурснікі засталіся ў захапленні і сказалі, што экскурсія настроіла на сур’ёзныя адносіны да вучобы, выклікала яшчэ большае жаданне працягваць лепшыя традыцыі, закладзеныя папярэднімі пакаленнямі студэнтаў і выкладчыкаў юрфака, і памнажаць славу факультэта.
Тэкст і фота прадстаўлены: Вікторыя Шыбеко
Апрацоўка - О.Н. Знак.