Пасяджэнне Савета юрыдычнага факультэта - 9 кастрычніка 2017 г.
9 кастрычніка 2017 г., у 14-00, у зале пасяджэнняў Савета факультэта (аўдыторыя 407) адбудзецца адкрытае пасяджэнне Савета юрыдычнага факультэта БДУ.
Парадак дня:
1. Вынікі папярэдняга навучальнага года і задачы калектыва юрыдычнага факультэта на 2017/2018 навучальны год.
Дакладчык − дэкан юрыдычнага факультэта С.А. Балашэнка
2. Аб здачы выпускных экзаменаў, падрыхтоўцы дыпломных і магістэрскіх работ студэнтамі юрыдычнага факультэта ў кантэксце заўваг і прапаноў старшынь ДЭК 2016/2017 навучальнага года.
Дакладчыкі: намеснік дэкана У.М. Сатолін, загадчыкі кафедраў
3. Абранне па конкурсе.
4. Рознае.
Сакратар Савета - прафесар Доўнар Т.І.
