18 снежня 2017 г. - сход працоўнага калектыва і пасяджэнне Савета юрыдычнага факультэта БДУ.

18 снежня 2017 г., у 14.00, у аўдыторыі 609 адбудзецца сход працоўнага калектыва і пасяджэнне Савета юрыдычнага факультэта БДУ.
 

ПАРАДАК ДНЯ:

1. Выбары членаў Савета юрыдычнага факультэта.

 

2. Аб рэалізацыі Канцэпцыі юрыдычнай адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь на перыяд да 2025 года.

Дакладчык: старшыня навукова-метадычнага савета па групе спецыяльнасцяў «Права» ВМА па гуманітарнай адукацыі В.С. Камянкоў.

 

3. Аб стане падрыхтоўкі кадраў вышэйшай навуковай кваліфікацыі на юрыдычным факультэце.

Дакладчыкі: намеснік дэкана па навукова-даследчай і навукова-адукацыйнай дзейнасці Т.А. Чарвякова, загадчыкі кафедраў.

 

4. Аб зацвярджэнні тэмаў кандыдацкіх дысертацый аспірантам і саіскальнікам вучоных ступеняў кандыдатаў навук.

Дакладчыкі: намеснік дэкана па навукова-даследчай і навукова-адукацыйнай дзейнасці Т.А. Чарвякова, загадчыкі кафедраў.

 

5. Аб выкананні паказчыкаў мэтаў, заяўленых калектывам юрыдычнага факультэта на 2017 год, і зацвярджэнні мэтаў на 2018 год.

Дакладчыкі: намеснік дэкана У.М.Сатолін, загадчыкі кафедраў.

 

6. Абранне па конкурсе.

 

7. Рознае.

 

Сакратар Савета прафесар Доўнар Т.І.