Пасяджэнне Савета юрыдычнага факультэта БДУ 21 мая 2018 г. (Пратакол № 9)
Пытанні, разгледжаныя на пасяджэнні Cавета юрыдычнага факультэта 21мая 2018 г. (пратакол № 9)
ПАРАДАК ДНЯ:
1. Аб змяненні графіка вучэбнага працэсу на юрыдычным факультэце ў 2018/2019 навучальным годзе.
Інфармацыя намесніка дэкана па вучэбна-выхаваўчай рабоце А.В. Шыдлоўскага.
ПАСТАНАВІЛІ:
1.1. Хадайнічаць перад рэктаратам БДУ аб зацвярджэнні наступнага графіка адукацыйнага працэсу на юрыдычным факультэце ў 2018/2019 навучальным годзе:
«1 семестр – с 01.09.2018 по 15.12.2018,
зимняя сессия – с 17.12.2018 по 12.01.2019,
зимние каникулы – с 14.01.2019 по 19.01.2019,
2 семестр – с 21.01.2019 по 11.05.2019,
летняя сессия – с 13.05.2019 по 01.06.2019».
2. Аб унясенні змяненняў у вучэбныя планы магістратуры па спецыяльнасці «Паліталогія» з 2-гадовым тэрмінам навучання.
Інфармацыя загадчыка кафедры паліталогія С.В. Рашэтнікава.
ПАСТАНАВІЛІ:
2.1. Унесці ў вучэбныя планы магістратуры па спецыяльнасці «Паліталогія» з 2-гадовым тэрмінам навучання наступныя змяненні:
замяніць вучэбную дысцыпліну «Республика Беларусь в современном геополитическом пространстве» на вучэбную дысцыпліну «Управление персоналом и делопроизводство» з захаваннем аугльнай колькасці гадзін (144 – для айчынных магістрантаў і 48 – для замежных) з наступным размеркаваннем аўдыторнай нагрузкі і самастойнай працы (для айчынных магістрантаў: 40 гадзін – аўдыторная нагрузка, 104 – самастойная работа; для замежных: 28 – аўдыторная і 20 – самастойная).
3. Аб рэкамендацыі кандыдатур для ўдзелу ў рэспубліканскім конкурсе для прызначэння стыпендый Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь таленавітым маладым вучоным на 2019 год.
Інфармацыя намесніка дэкана па навукова-даследчай і навукова-адукацыйнай дзейнасці Т.А.Чарвяковай.
ПАСТАНАВІЛІ:
3.1. Рэкамендаваць Міхайлоўскага Вадзіма Сяргеевіча для ўдзелу ў рэспубліканскім конкурсе для прызначэння стыпендый Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь таленавітым маладым вучоным на 2019 год за:
атрыманне цэласнага і комплекснага неамарксісцкага інструментарыя пазнання палітыкі (неамарксісцкая парадыгма даследавання палітыкі; неамарксісцкія метадалагічныя прынцыпы: прынцып шырокага разумення палітыкі, першынства палітычнага над эканамічным, псіхалагізіраваннага тлумачэння палітычных феноменаў, транснацыянальная палітыкі; неамарксісцкія тэорыі: тэорыя сутнасьці палітыкі, ідэалогіі, глабальнага парадку, рэвалюцыі і трансфармацыі грамадства), што забяспечыла павышэнне тэарэтыка-метадалагічнага ўзроўню вывучэння палітыкі і пераадоленне дамінавання пазітывісцкі-арыентаваных паводніцкіх, а таксама ліберальных палітычных даследаванняў.
Атрыманыя вынікі апублікаваныя ў манаграфіі, замежных і айчынных навуковых выданнях, якія атрымалі прызнанне ў Рэспубліцы Беларусь і за мяжой, а іх практычная значнасць пацвярджаецца двума актамі пра ўкараненне ў навучальны працэс Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
3.2. Рэкамендаваць Буката Людмілу Генадзьеўну для ўдзелу ў рэспубліканскім конкурсе для прызначэння стыпендый Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь таленавітым маладым вучоным на 2019 год за:
упершыню выкананае ў Рэспубліцы Беларусь даследаванне тэорыі, практыкі і прававога рэгулявання вытворчасці па крымінальных справах па наноў адкрыўшыхся абставінах як этапа крымінальна-працэсуальнай дзейнасці, сфармуляваныя новыя тэарэтычныя і прыкладныя вынікі, накіраваныя на ўдасканаленне галіновага заканадаўства і фарміраванне аднастайнай практыкі на прынцыпе вяршэнства права, маючыя навуковую, практычную, эканамічную і сацыяльную значнасць для Рэспублікі Беларусь; укараненне вынікаў даследавання ў вучэбны працэс устаноў адукацыі; ажыццяўленне перспектыўных навуковых даследаванняў, арыентаваных на развіццё інтэграцыі тэорыі і практыкі крымінальнага працэсу.
4. Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Палажэнне аб парадку правядзення папярэдняй экспертызы дысертацый.
Інфармацыя намесніка дэкана па навукова-даследчай і навукова-адукацыйнай дзейнасці Т.А. Чарвяковай.
ПАСТАНАВІЛІ:
4.1. Зацвердзіць новую рэдакцыю Палажэння аб парадку правядзення папярэдняй экспертызы дысертацый.
5. Аб разглядзе і прыняцці работ па 2 этапу дагавора НДВКР № 107/92П ад 08 лютага 2018 г., выконваемага ЧНК «107/92», кіраўнік ЧНК Шахрай Ірына Сяргееўна.
Інфармацыя намесніка дэкана па навукова-даследчай і навукова-адукацыйнай дзейнасці Т.А. Чарвяковай.
ПАСТАНАВІЛІ:
5.1. Лічыць пададзеную навуковым кіраўніком ЧНК «107/92» навукова-технічную (даследчую) прадукцыю здавальняючай умовам дагавора НДВКР № 107/92П ад 08 лютага 2018 г. і адпавядаючай патрабаванням тэхнічнага задання і каляндарнага плана.
5.2. Работу лічыць выкананай у вызначаны тэрмін і прынятай.
6. Аб разглядзе і прыняцці навукова-даследчыцкіх работ па этапу № 1, выконваемых часовымі навуковымі калектывамі.
Інфармацыя намесніка дэкана па навукова-даследчай і навукова-адукацыйнай дзейнасці Т.А. Чарвяковай.
ПАСТАНАВІЛІ:
6.1.1. Лічыць прадстаўленую навуковым кіраўніком ЧНК «727/92» навукова-даследчую прадукцыю задавальняючай умовам дагавора НДВКР № 727/92П ад 29 сакавіка 2018 г. і адпавядаючай патрабаванням тэхнічнага задання і каляндарнага плана. 6.1.2. Работу лічыць выкананай ва ўстаноўлены тэрмін і прынятай.
6.2.1. Лічыць прадстаўленую навуковым кіраўніком ЧНК «734/92» навукова-даследчую прадукцыю задавальняючай умовам дагавора НДВКР № 734/92П ад 29 сакавіка 2018 г. і адпавядаючай патрабаванням тэхнічнага задання і каляндарнага плана.
6.2.2. Работу лічыць выкананай ва ўстаноўлены тэрмін і прынятай.
6.3.1. Лічыць прадстаўленую навуковым кіраўніком ЧНК «729/92» навукова-даследчую прадукцыю задавальняючай умовам дагавора НДВКР № 729/92П ад 29 сакавіка 2018 г. і адпавядаючай патрабаванням тэхнічнага задання і каляндарнага плана.
6.3.2. Работу лічыць выкананай ва ўстаноўлены тэрмін і прынятай.
6.4.1. Лічыць прадстаўленую навуковым кіраўніком ЧНК «736/92» навукова-даследчую прадукцыю задавальняючай умовам дагавора НДВКР № 736/92П ад 29 сакавіка 2018 г. і адпавядаючай патрабаванням тэхнічнага задання і каляндарнага плана.
6.4.2. Работу лічыць выкананай ва ўстаноўлены тэрмін і прынятай.
6.5.1. Лічыць прадстаўленую навуковым кіраўніком ЧНК «726/92» навукова-даследчую прадукцыю задавальняючай умовам дагавора НДВКР № 726/92П ад 29 сакавіка 2018 г. і адпавядаючай патрабаванням тэхнічнага задання і каляндарнага плана.
6.5.2. Работу лічыць выкананай ва ўстаноўлены тэрмін і прынятай.
6.6.1. Лічыць прадстаўленую навуковым кіраўніком ЧНК «725/92» навукова-даследчую прадукцыю задавальняючай умовам дагавора НДВКР № 725/92П ад 29 сакавіка 2018 г. і адпавядаючай патрабаванням тэхнічнага задання і каляндарнага плана.
6.6.2. Работу лічыць выкананай ва ўстаноўлены тэрмін і прынятай.
6.7.1. Лічыць прадстаўленую навуковым кіраўніком ЧНК «730/92» навукова-даследчую прадукцыю задавальняючай умовам дагавора НДВКР № 730/92П ад 29 сакавіка 2018 г. і адпавядаючай патрабаванням тэхнічнага задання і каляндарнага плана.
6.7.2. Работу лічыць выкананай ва ўстаноўлены тэрмін і прынятай.
6.8.1. Лічыць прадстаўленую навуковым кіраўніком ЧНК «732/92» навукова-даследчую прадукцыю задавальняючай умовам дагавора НДВКР № 732/92П ад 29 сакавіка 2018 г. і адпавядаючай патрабаванням тэхнічнага задання і каляндарнага плана.
6.8.2. Работу лічыць выкананай ва ўстаноўлены тэрмін і прынятай.
6.9.1. Лічыць прадстаўленую навуковым кіраўніком ЧНК «733/92» навукова-даследчую прадукцыю задавальняючай умовам дагавора НДВКР № 733/92П ад 29 сакавіка 2018 г. і адпавядаючай патрабаванням тэхнічнага задання і каляндарнага плана.
6.9.2. Работу лічыць выкананай ва ўстаноўлены тэрмін і прынятай.
6.10.1. Лічыць прадстаўленую навуковым кіраўніком ЧНК «737/92» навукова-даследчую прадукцыю задавальняючай умовам дагавора НДВКР № 737/92П ад 29 сакавіка 2017 г. і адпавядаючай патрабаванням тэхнічнага задання і каляндарнага плана.
6.10.2. Работу лічыць выкананай ва ўстаноўлены тэрмін і прынятай.
6.11.1. Лічыць прадстаўленую навуковым кіраўніком ЧНК «735/92» навукова-даследчую прадукцыю задавальняючай умовам дагавора НДВКР № 735/92П ад 29 сакавіка 2018 г. і адпавядаючай патрабаванням тэхнічнага задання і каляндарнага плана.
6.11.2. Работу лічыць выкананай ва ўстаноўлены тэрмін і прынятай.
7. Аб вылучэнні навуковага гуртка па канстытуцыйнаму праву як лепшага ў 2017/2018 навучальным годзе навуковага гуртка юрыдычнага факультэта для ўдзелу ў конкурсе БДУ на лепшы навуковы гурток у намінацыі «Лепшы ў 2017/2018 навучальным годзе навуковы гурток БДУ ў галіне гуманітарных навук».
Інфармацыя загадчыка кафедры канстытуцыйнага права, кіраўніка навуковага гуртка па канстытуцыйнаму праву, доктара юрыдычных навук, прафесара, члена-карэспандэнта НАН Беларусі Васілевіча Рыгора Аляксеевіча.
ПАСТАНАВІЛІ:
7.1. Вылучыць навуковы гурток па канстытуцыйнаму праву (кіраўнік навуковага гуртка па канстытуцыйнаму праву – доктар юрыдычных навук, прафесар, член-карэспандэнт НАН Беларусі, загадчык кафедры канстытуцыйнага права Васілевіч Рыгор Аляксеевіч, са-кіраўнік − кандыдат юрыдычных навук, дацэнт, дацэнт кафедры канстытуцыйнага права Маслоўская Таццяна Станіславаўна) як лепшы ў 2017/2018 навучальным годзе навуковы гурток юрыдычнага факультэта для ўдзелу ў конкурсе БДУ на лепшы навуковы гурток у намінацыі «Лепшы ў 2017/2018 навучальным годзе навуковы гурток БДУ ў галіне гуманітарных навук». Неабходныя інфармацыйныя матэрыялы прыкладзены.
8. Аб змяненні формы выніковай атэстацыі па вучэбнай дысцыпліне «История политичечских и правовых учений» на спецыяльнасці «Экономическое право», пачынаючы з 2018-2019 навучальнага года.
Інфармацыя загадчыка кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права Калініна С.А.
ПАСТАНАВІЛІ:
8.1. Адмовіць кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права аб унясенні змяненняў у вучэбныя планы.
9. Аб выкананні рашэння Савета БДУ ад 26.02.2018 № 7/1-РС па дэбюракратызацыі механізмаў узаемадзеяння факультэта з структурнымі падраздзяленнямі ўніверсітэта, ажыццяўляючымі кіраванне і абслугоўванне навуковай і інавацыйнай дзейнасці.
Інфармацыя намесніка дэкана па навукова-даследчай і навукова-адукацыйнай дзейнасці Т.А. Чарвяковай.
ПАСТАНАВІЛІ:
9.1. Падаць у рэктарат БДУ наступныя прапановы юрыдычнага факультэта па дэбюракратызацыі механізмаў узаемадзеяння факультэта з структурнымі падраздзяленнямі ўніверсітэта, ажыццяўляючымі кіраванне і абслугоўванне навуковай і інавацыйнай дзейнасці:
- 1. Пашырыць пры ўзаемадзеянні факультэта з Галоўным упраўленнем навукі ўніверсітэта і яго структурнымі падраздзяленнямі прымянне абарачэння дакументаў у электронным выглядзе.
- 2. Аптымізаваць формы і колькасць справаздач па навуковай і інавацыйнай дзейнасці.
Старшыня Савета С.А. Балашэнка
Сакратар Савета Т.І. Доўнар
Апрацоўка: Л. В. Бяляева