Законы не мешали бы каждому жить, как ему удобно,
если бы один не вредил другому (Демокрит)

Пасяджэнне Савета юрыдычнага факультэта БДУ 17 снежня 2018 г. (Пратакол № 4)

Пытанні, разгледжаныя на пасяджэнні Cавета юрыдычнага факультэта 17 снежня 2018 г. (пратакол № 4)

ПАРАДАК  ДНЯ:

1. Аб стане падрыхтоўкі кадраў вышэйшай навуковай кваліфікацыі на юрыдычным факультэце.

Дакладчыкі: намеснік дэкана па навукова-даследчай і навукова-адукацыйнай дзейнасці Т.А. Чарвякова, загадчыкі кафедраў

ПАСТАНАВІЛІ:

1.1. Прызнаць работу дэканата, кафедраў і навуковых кіраўнікоў (кансультантаў) па падрыхтоўцы і атэстацыі навуковых работнікаў вышэйшай кваліфікацыі здавальняючай.

1.2. Прыняць да ведама інфармацыю аб выніках бягучай і выніковай атэстацыі аспірантаў, дактарантаў і саіскальнікаў.

1.3. Загадчыкам кафедраў і навуковым кіраўнікам (кансультантам):

1.3.1. Узмацніць кантроль за выкананнем індывідуальных планаў аспірантамі, дактарантамі і саіскальнікамі;

1.3.2. Прыняць неабходныя меры па выкананні плана абароны дысертацый аспірантамі, дактарантамі і саіскальнікамі.

1.4. Зацвердзіць план защит диссертаций работниками и обучающимися на 2019 г. и прогноз защит диссертаций работниками и обучающимися на 2020 г.:

№ п/п

ФИО лица, планирующего защиту диссертации

Должность (для работников);

аспирант, соискатель, докторант (для обучающихся)

Д – для докторской

К – для кандидатской

ФИО научного руководителя, консультанта

Ориентировочный месяц защиты диссертации

1

2

3

4

5

 

1

Ядревский Олег Олегович

преподаватель кафедры гражданского права

К

Иванова Д.В.

апрель 2019 г.

2

Здрок Оксана Николаевна

заведующий кафедрой гражданского процесса и трудового права

Д

Каменков В.С.

сентябрь 2019 г.

3

Шилко Виктория Викторовна

заведующий учебной лабораторией «Юридическая клиника»

К

Царева Л.В.

июнь 2020 г.

1.5. Кантроль за выкананнем пастановы ўскласці на намесніка дэкана па навукова-даследчай і навукова-адукацыйнай дзейнасці Т.А. Чарвякову.

 

2. Аб выкананні паказчыкаў мэтаў, заяўленых калектывам юрыдычнага факультэта на 2018 год, і зацвярджэнні мэтаў на 2019 год.

Дакладчыкі: намеснік дэкана па вучэбнай рабоце У.М.Сатолін, загадчыкі кафедраў

ПАСТАНАВІЛІ:

2.1. Прызнаць выкананне ўсіх паказчыкаў мэтаў юрыдычнага факультэта 2018 года.

2.2. Зацвердзіць мэты юрыдычнага факультэта 2019 год.

 

3.Аб узаемадзеянні з выпускнікамі юрыдычнага факультэта і маніторынгу іх службовай дзейнасці.

Дакладчыкі: намеснік дэкана па вучэбнай рабоце У.М.Сатолін, загадчык кафедры паліталогіі С.В.Рашэтнікаў, загадчыкі кафедраў

ПАСТАНАВІЛІ:

3.1. Прызнаць работу факультэта па ўзаемадзеянні з выпускнікамі юрыдычнага факультэта і маніторынгу іх службовай дзейнасці здавальняючай.

3.2. Дэканату прадоўжыць работу па фарміраванню электроннай базы выпускнікоў БДУ (сайт www.cv.bsu.by)

3.3. Ажыццяўляць інфармацыйнае прасоўванне юрыдычнага факультэта, прызнаваемасць яго брэнда, у тым ліку і праз поспехі яго выпускнікоў.

3.4. Працягваць маніторынг запатрабаванасці выпускнікоў юрыдычнага факультэта на рынку працы.

3.5. Кантроль за выкананнем дадзенай пастановы ўскласці на намесніка дэкана У.М. Сатоліна.

 

4. Аб зацвярджэнні праграм дзяржаўных экзаменаў на 2019 год.

Інфармацыя намеснік дэкана У.М.Сатоліна

ПАСТАНАВІЛІ:

4.1. Зацвердзіць праграмы дзяржэкзаменаў на 2019 год.

 

5. Аб рэкамендацыі кандыдатур для занясення на Дошку гонару БДУ.

Інфармацыя дэкана С.А. Балашэнкі.

ПАСТАНАВІЛІ:

5.1. Рэкамендаваць на Дошку гонару Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта:

- Чарвякову Таццяну Анатольеўну, загадчыка кафедры дзяржаўнага кіравання, кандыдата юрыдычных навук, дацэнта;

- Канановіч Хрысціну Алегаўну, студэнтку 4 курса дзённай формы навучання спецыяльнасці «правазнаўства», бал паспяховасці 8,6.;

- Белько Мікіту Дзмітрыевіча, студэнта 4 курса дзённай формы навучання спецыяльнасці «эканамічнае права, бал паспяховасці 8,62.

5.2. Зацвердзіць характарыстыкі Чарвяковай Т.А., Канановіч Х.А., Белько М.Д. у сувязі з рэкамендацыяй іх на Дошку гонару БДУ.

 

6. Аб прадстаўленні Доўнар Таісы Іванаўны, прафесара кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права юрыдычнага факультэта БДУ да дзяржаўнай узнагароды – медалі імя Францыска Скарыны.

Інфармацыя дэкана С.А. Балашэнкі.

ПАСТАНАВІЛІ:

6.1. Хадайнічаць перад рэктаратам БДУ аб прадстаўленні Доўнар Таісы Іванаўны, прафесара кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права юрыдычнага факультэта БДУ да дзяржаўнай узнагароды – медалі імя Францыска Скарыны за высокія дасягненні ў прафесійнай дзейнасці, значны асабісты ўклад у падрыхтоўку высокапрафесійных кадраў, у тым ліку кадраў вышэйшай кваліфікацыі.

 

7. Аб прадстаўленні Бібіла Валянціны Мікалаеўны, прафесара кафедры крымінальнага працэсу і пракурорскага наглыду да дзяржаўнай узнагароды – медалі «За працоўныя заслугі».

Інфармацыя дэкана С.А. Балашэнкі.

ПАСТАНАВІЛІ:

7.1. Хадайнічаць перад рэктаратам БДУ аб прадстаўленні Бібіла Валянціны Мікалаўны, прафесара кафедры крымінальнага працэсу і пракурорскага нагляду юрыдычнага факультэта БДУ да дзяржаўнай узнагароды – медалі «За трудовые заслуги» за высокія дасягненні ў прафесійнай дзейнасці, значны асабісты ўклад у падрыхтоўку высокапрафесійных кадраў, у тым ліку кадраў вышэйшай кваліфікацыі.

 

8. Аб рэкамендацыі Шчамялёвай Ірыны Мікалаеўны, дацэнта кафедры грамадзянскага права, на ўзнагароджанне Ганаровай граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь за высокія дасягненні ў педагагічнай, навукова-даследчай дзейнасці, у справе выхавання і развіцця навучэнцаў і ў сувязі з 60-годдзем.

Інфармацыя дэкана С.А. Балашэнкі.

ПАСТАНАВІЛІ:

8.1. Зацвердзіць рэкамендацыю Шчамялёвай Ірыны Мікалаеўны, дацэнта кафедры грамадзянскага права, на ўзнагароджанне Ганаровай граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь за высокія дасягненні ў педагагічнай, навукова-даследчай дзейнасці, у справе выхавання і развіцця навучэнцаў і ў сувязі з 60-годдзем.

 

9. Аб выкананні навуковых даследаванняў па дагавору Г18Р-054 ад «30» мая 2018 г., заключанаму паміж Беларускім рэспубліканскім фондам фундаментальных даследаванняў і Беларускім дзяржаўным універсітэтам па тэме «Модернизация системы государственного управления в условиях научно-технического развития в Республике Беларусь и Российской Федерации» (кіраўнік – к.ю.н., дацэнт Т.С. Маслоўская) у 2019 годзе і каляндарным плане работ.

Інфармацыя намесніка дэкана па навукова-даследчай і навукова-адукацыйнай дзейнасці Т.А. Чарвяковай.

ПАСТАНАВІЛІ:

9.1. Лічыць мэтазгодным заключыць з Маслоўскай Таццянай Станіславаўнай, кіраўніком ЧНК «Р-054», у склад якога ўваходзяць:

  1. Абламейка Марыя Сяргееўна – дацэнт кафедры канстытуцыйнага права юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, кандыдат юрыдычных навук, дацэнт;
  2. Багалейка Аліна Міхайлаўна – дацэнт кафедры канстытуцыйнага права юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, кандыдат юрыдычных навук, дацэнт;
  3. Кісялёва Таццяна Маратаўна – дацэнт кафедры канстытуцыйнага права юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, кандыдат юрыдычных навук, дацэнт;
  4. Кандратовіч Наталля Міхайлаўна – дацэнт кафедры канстытуцыйнага права юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, кандыдат юрыдычных навук, дацэнт;
  5. Маслоўская Таццяна Станіславаўна – дацэнт кафедры канстытуцыйнага права юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, кандыдат юрыдычных навук, дацэнт,

дагавор на выкананне навуковых даследаванняў на выкананне навуковых даследаванняў, прадугледжаных дагаворам № Г18Р-054 ад 30 мая 2018 г.  па тэме: «Модернизация системы государственного управления в условиях научно-технического развития в Республике Беларусь и Российской Федерации».

9.2. Узгадніць каляндарны план да дагавора № 160/92П паміж БДУ і навуковым кіраўніком ЧНК «Р-054» Маслоўскай Таццянай Станіславаўнай па тэме «Модернизация системы государственного управления в условиях научно-технического развития в Республике Беларусь и Российской Федерации» у выглядзе:

Номер

этапа

Вид и наименование работы

по этапу

Сроки

Выполнения

Вид отчетности по результатам

 выполненной работы

начало

окончание

1

2

3

4

5

1.

Анализ современной государственной научно-технической политики в Республике Беларусь

01.01.2019

30.03.2019

Акт сдачи-приемки работы.

Промежуточный отчет о НИР. Индивидуальные отчеты членов ВНК.

2.

Оценка новых методов государственного управления, функционирование "электронного правительства", предоставление отдельных видов государственных услуг

01.04.2019

30.06.2019

Акт сдачи-приемки работы.

Промежуточный отчет о НИР. Индивидуальные отчеты членов ВНК.

3.

Анализ работы с обращениями граждан в электронной форме в Республике Беларусь

01.07.2019

30.09.2019

Акт сдачи-приемки работы.

Промежуточный отчет о НИР. Индивидуальные отчеты членов ВНК.

4.

Исследование информационных систем учета населения, системы информирования и оповещения населения, используемые при выполнении государственных задач в рамках защиты населения и территорий от чрезвычайных ситуаций природного и техногенного характера

01.10.2019

31.12.2019

Акт сдачи-приемки работы. Индивидуальные отчеты членов ВНК.

Отчет о НИР.

9.3. Дагавор на выкананне навукова-даследчых і вопытна-канструктарскіх работ па заданню з ЧНК заключыць пасля ўзгаднення з дзяржаўным заказчыкам – Беларускім рэспубліканскім фондам фундаментальных даследаванняў.

 

10. Аб рэкамендацыі да друку рукапісу манаграфіі дацэнта кафедры фінансавага права і прававога рэгулявання гаспадарчай дзейнасці Сідарчука Валерыя Кірылавіча «Правовое положение коммунального хозяйства».

Інфармацыя загадчыка кафедры фінансавага права і прававога рэгулявання гаспадарчай дзейнасці В.С. Камянкова.

ПАСТАНАВІЛІ:

10.1. Рэкамендаваць да друку рукапіс манаграфіі дацэнта кафедры фінансавага права і прававога рэгулявання гаспадарчай дзейнасці Сідарчука Валерыя Кірылавіча «Правовое положение коммунального хозяйства».

 

11. Аб рэкамендацыі да друку дапаможніка «Криминалистика» пад рэдакцыяй доктара юрыдычных навук прафесара Шабанава В.Б., кандыдата юрыдычных навук дацэнта Грыгаровіча В.Л.

Інфармацыя сакратара Савета Т.І. Доўнар.

ПАСТАНАВІЛІ:

11.1. Рэкамендаваць да друку дапаможнік «Криминалистика» пад рэдакцыяй доктара юрыдычных навук прафесара Шабанава В.Б., кандыдата юрыдычных навук дацэнта Грыгаровіча В.Л. 

 

12Аб фарміраванні рэзерву кандыдатаў для паступлення ў аспірантуру.

Інфармацыя намесніка дэкана па навукова-даследчай і навукова-адукацыйнай дзейнасці Т.А. Чарвяковай.

ПАСТАНАВІЛІ:

12.1. Кафедрам правесці работу па фарміраванні рэзерву кандыдатаў для паступлення ў аспірантуру з ліку студэнтаў, найбольш схільных да навуковай работы.

 

13. Аб прадстаўленні кандыдатуры Антановіч Ніны Арсеньеўны, прафесара кафедры паліталогіі, доктара палітычных навук, дацэнта, на прысваенне ганаровага звання «Заслужаны работнік Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта».

Інфармацыя дэкана С.А. Балашэнкі.

ПАСТАНАВІЛІ:

13.1. Зацвердзіць кандыдатуру Антановіч Ніны Арсеньеўны, прафесара кафедры паліталогіі юрыдычнага факультэта БДУ, доктара палітычных навук, дацэнта, на прысваенне ганаровага звання «Заслужаны работнік БДУ» за за шматгадовую, высокапрафесійную і добрасумленную працу ў БДУ, значныя поспехі ў вучэбнай, навукова-метадычнай, навуковай і выхаваўчай дзейнасці і ў сувязі са святкаваннем Дня беларускай навукі.

 

14. Аб змяненні шыфраў спецыяльнасцяў дысертацыйных работ саіскальнікаў вучоных ступеняў кафедры паліталогіі: Шымаву У.У., Бяляўцавай Д.У., Лю Цзіцяну.

Інфармацыя загадчыка кафедры паліталогіі Рашэтнікава С.В.

ПАСТАНАВІЛІ:

14.1. Зацвердзіць саіскальніку вучонай ступені доктара палітычных навук кафедры паліталогіі Шымаву Усеваладу Уладзіміравічу шыфр спецыяльнасці дысертацыйнай работы 23.00.05 – «политическая регионалистика. Этнополитика».

14.2. Зацвердзіць саіскальніку вучонай ступені доктара палітычных навук кафедры паліталогіі Бяляўцавай Дзіне Уладзіміраўне шыфр спецыяльнасці дысертацыйнай работы 23.00.05 – «политическая регионалистика. Этнополитика».

14.3. Зацвердзіць саіскальніку вучонай ступені кандыдата палітычных навук кафедры паліталогіі Лю Цзіцяну шыфр спецыяльнасці дысертацыйнай работы 23.00.02 – «политические институты, процессы и технологии».

 

15. Аб рэкамендацыі да дэпаніравання матэрыялаў міжнароднага круглага стала «Совершенствование механизма государственного управления в условиях правовой интеграции государств» (Мінск, 28 верасня 2018 г.).

Інфармацыя намесніка дэкана па навукова-даследчай і навукова-адукацыйнай дзейнасці Т.А. Чарвяковай.

ПАСТАНАВІЛІ:

15.1. Рэкамендаваць да дэпаніравання матэрыялы міжнароднага круглага стала на тэму «Совершенствование механизма государственного управления в условиях правовой интеграции государств» (Мінск, 28 верасня 2018 г.). 

 

16 .Аб пераходных тэмах НДР у справаздачным годзе.

Інфармацыя намесніка дэкана па навукова-даследчай і навукова-адукацыйнай дзейнасці Т.А. Чарвяковай.

ПАСТАНАВІЛІ:

16.1. Прызнаць, што гадавыя этапы па ўсіх заданняў ДПНД «Экономика и гуманитарное развитие белорусского общества», якія выконваюцца на юрыдычным факультэце, за 2018 год выкананы ў поўным аб’ёме ў адпаведнасці з планавымі заданнямі (інфармацыя па кожнаму заданню прыкладаецца).

16.2. Лічыць мэтазгодным правядзенне ў 2019 годзе далейшых даследаванняў і фінансаванне заданняў ДПНД «Экономика и гуманитарное развитие белорусского общества», якія выконваюцца на юрыдычным факультэце, у адпаведнасці з вызначанымі планамі.

 

17. Аб прызначэнні навуковага кіраўніка і зацвярджэнні тэмы дысертацыі саіскальніку кафедры крыміналістыкі Ермаліцкаму Алегу Анатольевічу.

Інфармацыя намесніка дэкана па навукова-даследчай і навукова-адукацыйнай дзейнасці Т.А. Чарвяковай.

ПАСТАНАВІЛІ:

17.1. Зацвердзіць індывідуальны план саіскальніка кафедры крыміналістыкі Ермаліцкага Алега Анатольевіча.

17.2. Прызначыць навуковым кіраўніком саіскальніка Ермаліцкага А.А. Асаёнка Барыса Валер’евіча, кандыдата юрыдычных навук, дацэнта.

17.3. Зацвердзіць тэму кандыдацкай дысертацыі саіскальніка Ермаліцкага А.А. «Использование электронных документов в доказывании по уголовным делам» (спецыяльнасць 12.00.12).

 

18. Аб рэкамендацыі да зацвярджэння праграм вытворчай практыкі для студэнтаў магістратуры 2 курса.

Інфармацыя намесніка дэкана У.М. Сатоліна.

ПАСТАНАВІЛІ:

18.1. Рэкамендаваць да зацвярджэння праграму вытворчай практыкі студэнтаў магістратуры 2 курса па спецыяльнасці 1-24 80 01 «Юриспруденция».

18.2. Рэкамендаваць да зацвярджэння праграму вытворчай практыкі студэнтаў магістратуры 2 курса па спецыяльнасці 1-23 80 07 «Политология».

18.3. Рэкамендаваць да зацвярджэння праграму вытворчай практыкі студэнтаў магістратуры 2 курса па спецыяльнасці 1-24 81 02 «Правовое обеспечение публичной власти».

18.4. Рэкамендаваць да зацвярджэння праграму вытворчай практыкі студэнтаў магістратуры 2 курса па спецыяльнасці 1-24 81 03 «Правовое регулирование внешнеэкономической деятельности».

18.5. Рэкамендаваць да зацвярджэння праграму вытворчай практыкі студэнтаў магістратуры 2 курса па спецыяльнасці 1-24 81 04 «Прокурорско-следственная деятельность».

18.6. Рэкамендаваць да зацвярджэння праграму вытворчай практыкі студэнтаў магістратуры 2 курса па спецыяльнасці 1-24 81 05 «Правовое обеспечение альтернативных способов урегулирования конфликтов и споров».

 

19. Аб дазволе на выкананне навуковых даследаванняў па грантуГ17‑044 ад 18 красавіка 2017 г. у 2019 г. з прыцягненнем ЧНК.

Інфармацыя навуковага кіраўніка НДР Шахрай І.С.

ПАСТАНАВІЛІ:

19.1. Дазволіць выкананне навуковых даследаванняў па гранту № Г17‑044 ад 18 красавіка 2017 г. у 2019 г. з прыцягненнем ЧНК.

 

20. Аб рэкамендацыі да дэпаніравання электроннага вучэбна-метадычнага комплекса «Теория судебной экспертизы».

Інфармацыя прафесара кафедры крыміналістыкі Р.А. Шумака.

ПАСТАНАВІЛІ:

20.1. Рэкамендаваць электронны вучэбна-метадычны комплекс «Теория судебной экспертизы» да дэпаніравання.

 

Старшыня Савета      .А. Балашэнка
Сакратар Савета       Т.І. Доўнар

Апрацоўка: Л.В.Бяляева

 

 

Тэлефоны:

209-55-82 (дэканат)

209-52-30 (прыёмная, факс)

 

Адрас:

220030,  г. Мінск, Ленінградская 8

E-mail:

dekanatlaw@bsu.by

law@bsu.by