Пасяджэнне Савета юрыдычнага факультэта БДУ 28 студзеня 2019 г. (Пратакол № 5)

Пытанні, разгледжаныя на пасяджэнні Cавета юрыдычнага факультэта 28 студзеня 2019 г. (пратакол № 5)

ПАРАДАК ДНЯ:
1. Вынікі навукова-даследчай работы прафесарска-выкладчыцкага складу юрыдычнага факультэта за 2018 год і задачы на 2019 год.
Дакладчыкі: намеснік дэкана па навукова-даследчай і навукова-адукацыйнай дзейнасці Т.А. Чарвякова, загадчыкі кафедраў
ПАСТАНАВІЛІ:
1.1. Зацвердзіць справаздачу па навуковай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці юрыдычнага факультэта за 2018 год.
1.2. Зацвердзіць план навукова-даследчых работ юрыдычнага факультэта на 2019 год.
1.3. Дэканату, кафедрам прыняць неабходныя меры па прыцягненню пазабюджэтнага фінансавання для выканання навукова-даследчых работ.
1.4. Дэканату, кафедрам, Савету па НДРСА прыняць неабходныя меры па падрыхтоўцы і правядзенні на належным узроўні навуковых мерапрыемстваў, уключаных у план БДУ на 2019 год:
1.5. Кантроль за выкананнем пастановы ўскласці на намесніка дэкана па навукова-даследчай і навукова-адукацыйнай дзейнасці А.А. Пухава.

 

2.Аб стане выканання заданняў па ДПНД.
Дакладчыкі: кіраўнікі заданняў
ПАСТАНАВІЛІ:
2.1. Прыняць да ведама інфармацыю аб асноўных навуковых выніках даследаванняў.
2.2. Рэкамендаваць навуковым кіраўнікам заданняў больш актыўна прыцягваць да выканання заданняў па ДПНД магістрантаў, аспірантаў і саіскальнікаў юрыдычнага факультэта.

 

3. Аб рабоце студэнцкіх навуковых гурткоў, студэнцкага навуковага савета і мерах па павышэнні эфектыўнасці і якасці навукова-даследчай дзейнасці студэнтаў.
Дакладчыкі: кіраўнікі студэнцкай навукова-даследчай працы, студэнцкага навуковага савета, загадчыкі кафедраў
ПАСТАНАВІЛІ:
3.1. Прызнаць работу 20 студэнцкіх навуковых гурткоў і студэнцкага навуковага савета здавальняючай. Загадчыкам кафедраў і кіраўнікам студэнцкіх навуковых гурткоў працягваць працу ў накiрунку арганiзацыйнага i метадычнага забеспячэння працы гурткоў (своечасовае абнаўленне інфармацыі аб дзейнасці навуковых гурткоў на сайце юрыдычнага факультэта БДУ, больш актыўнае выкарыстанне мультымедыйных сродкаў для правядзення пасяджэнняў, запрашэнне да ўдзелу ў рабоце гурткоў прадстаўнікоў дзяржаўных органаў і іншых практыкуючых юрыстаў і г.д.).

3.2. Старшыні Савета па НДРСА садзейнічаць аднаўленню складу студэнцкага навуковага савета і наладжванню яго далейшай дзейнасці.

3.3. Кантроль за выкананнем дадзенай пастановы ўскласці на намесніка дэкана юрыдычнага факультэта па навукова-даследчай і навукова-адукацыйнай дзейнасці Пухава А.А. 

 

4. Аб рэкамендацыі кандыдатуры на замяшчэнне пасады прафесара кафедры дзаржаўнага кіравання.
ПАСТАНАВIЛI:
4.1. Рэкамендаваць Савету Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта для абрання па конкурсе на пасаду прафесара кафедры дзяржаўнага кіравання юрыдычнага факультэта БДУ кандыдатуру прафесара кафедры дзяржаўнага кіравання, доктара юрыдычных навук, дацэнта Талочка Вольгі Мікалаеўны.

 

5. Абранне па конкурсе.
ПАСТАНАВІЛІ:
5.3. Па выніках тайнага галасавання (атрымана бюлетэняў для тайнага галасавання ад сакратара Савета – 30, раздадзена – 26, знішчана нявыкарыстаных бюлетэняў – 4, вынята са скрыні для галасавання – 26, з іх прызнана сапраўднымі – 26. У ліку сапраўдных аказалася: за – 26, супраць – 0) лічыць Краснабаеву Людмілу Аляксандраўну абранай на пасаду дацэнта кафедры дзяржаўнага кіравання БДУ.

5.4. Зацвердзiць пратакол падлiковай камiсii аб вынiках тайнага галасавання па абранні Краснабаевай Л.А. на пасаду дацэнта кафедры дзяржаўнага кіравання БДУ.

 

6. Аб рэкамендацыі да друку і дэпаніравання манаграфіі Сцепаненкі Дзмітрыя Міхайлавіча «Инновационная функция государства: методология исследования и практика реализации (на материалах Республики Беларусь)».
Інфармацыя загадчыка кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права Калініна С.А.
ПАСТАНАВІЛІ:
6.1. Рэкамендаваць да друку манаграфію Сцепаненкі Дзмітрыя Міхайлавіча «Инновационная функция государства: методология исследования и практика реализации (на материалах Республики Беларусь)».

6.2. Рэкамендаваць да дэпаніравання манаграфію Сцепаненкі Дзмітрыя Міхайлавіча «Инновационная функция государства: методология исследования и практика реализации (на материалах Республики Беларусь)». 

 

7. Аб рэкамендацыі да дэпаніравання матэрыялаў міжнароднага круглага стала «Проблемы гармонизации материально-правовых и процессуальных средств защиты права», які адбыўся ў Мінску 26 кастрычніка 2018 года.
Інфармацыя загадчыка кафедры грамадзянскага працэсу і працоўнага права Здрок А.М.
ПАСТАНАВІЛІ:
7.1. Рэкамендаваць да дэпаніравання зборнік матэрыялаў міжнароднага круглага стала «Проблемы гармонизации материально-правовых и процессуальных средств защиты права». 

 

8. Аб удакладненні тэмы кандыдацкай дысертацыі Жуку Дзмітрыю Сяргеевічу.
Інфармацыя загадчыка кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права Калініна С.А
ПАСТАНАВІЛІ:
8.1. Зацвердзіць Жуку Дзмітрыю Сяргеевічу удакладненую тэму кандыдацкай дысертацыі «Уплыў рэфармацыйнага руху на развіццё палітыка-прававой думкі і заканадаўства Вялікага Княства Літоўскага другой паловы XVI стагоддзя».

 

9. Аб выкананні работ ЧНК «107/92» па дагавору №Г17-044 ад 18 красавіка 2017 г., заключанаму паміж Беларускім рэспубліканскім фондам фундаментальных даследаванняў (БРФФД) і Беларускім дзяржаўным універсітэтам па тэме: «Совершенствование механизма разрешения (урегулирования) административных споров в сфере земельных и иных природоресурсных отношений» і ўзгадненні каляндарнага плана выканання работ.
Інфармацыя намесніка дэкана па навукова-даследчай і навукова-адукацыйнай дзейнасці Т.А. Чарвяковай.
ПАСТАНАВІЛІ:
9.1. Лічыць мэтазгодным заключыць з Шахрай Ірынай Сяргееўнай – кіраўніком ЧНК «107/92», у склад якога ўваходзяць:

№ пп

Ф.И.О.

Должность, звание

Место работы

1.

Шахрай Ирина Сергеевна

доцент кафедры экологического и  аграрного права, к.ю.н., доцент

БГУ

2.

Шингель Наталия Адамовна

доцент кафедры экологического и  аграрного права, к.ю.н., доцент

БГУ

3.

Скобелев Владимир Петрович

доцент кафедры гражданского процесса и трудового права, к.ю.н., доцент

БГУ

дагавор на выкананне навуковых даследаванняў, прадугледжаных дагаворам (№ 107/92) па тэме: «Совершенствование механизма разрешения (урегулирования) административных споров в сфере земельных и иных природоресурсных отношений».

9.2. Узгадніць каляндарны план работ да дагавора № 107/92П паміж БДУ і навуковым кіраўніком ЧНК «107/92» Шахрай Ірынай Сяргееўнай па тэме «Совершенствование механизма разрешения (урегулирования) административных споров в сфере земельных и иных природоресурсных отношений» у выглядзе:

Номер этапа работы

Наименование этапа работы

Срок выполнения

Цена этапа, руб.

Отчетность о полученных результатах работы

начало

окончание

1.

Обобщение теоретических выводов и разработка практических рекомендаций по совершенствованию механизма разрешения публично-правовых споров в сфере земельных и иных природоресурсных отношений. Изучение перспектив дальнейшего развития исследований и практического использования полученных результатов

01.01.2019

31.03.2019

1 008,16

Акт сдачи-приемки.

Заключительный отчет.

Индивидуальные отчеты членов ВНК.

9.3. Дагавор на выкананне навуковых даследаванняў з ЧНК «107/92» заключыць толькі пасля ўзгаднення з Беларускім рэспубліканскім фондам фундаментальных даследаванняў (БРФФД) магчымасці выканання работ сіламі ЧНК. 

 

10. Аб рэкамендацыі для назначэння стыпендый Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь на другі семестр 2018-2019 навучальнага года.
Інфармацыя намесніка дэкана Сатоліна У.М.
ПАСТАНАВІЛІ:
10.1. Рэкамендаваць для назначэння стыпендыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь на другі семестр 2018-2019 навучальнага года студэнтку 3 курса дзённай формы навучання спецыяльнасці «Правазнаўства» юрыдычнага факультэта Ляўша Аксану Сяргееўну.

10.2. Рэкамендаваць для назначэння стыпендыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь на другі семестр 2018-2019 навучальнага года студэнтку 4 курса дзённай формы навучання спецыяльнасці «Правазнаўства» юрыдычнага факультэта Бяжок Паліну Аляксандраўну.

 

11. Аб рэкамендацыі для назначэння імянных стыпендый на другі семестр 2018-2019 навучальнага года студэнтам юрыдычнага факультэта.
Інфармацыя намесніка дэкана Сатоліна У.М.
ПАСТАНАВІЛІ:
11.1. Рэкамендаваць для назначэння імянной стыпендыі на другі семестр 2018-2019 навучальнага года студэнтку 4 курса дзённай формы навучання спецыяльнасці «Правазнаўства» Адзінцову Алену Уладзіміраўну.

11.2. Рэкамендаваць для назначэння імянной стыпендыі на другі семестр 2018-2019 навучальнага года студэнтку 3 курса дзённай формы навучання спецыяльнасці «Эканамічнае права» Цыганкову Ганну Леанідаўну.

11.3. Рэкамендаваць для назначэння імянной стыпендыі на другі семестр 2018-2019 навучальнага года студэнта 3 курса дзённай формы навучання спецыяльнасці «Паліталогія» Юсупава Паўла Васільевіча.

 

12. Аб рэкамендацыі да зацвярджэння праграм вучэбнай і пераддыпломнай практык для студэнтаў спецыяльнасцяў «Правазнаўства», «Эканамічнае права», «Паліталогія».
Інфармацыя намесніка дэкана У.М. Сатоліна.
ПАСТАНАВІЛІ:
12.1. Рэкамендаваць да зацвярджэння праграмы вучэбнай і пераддыпломнай практык для студэнтаў спецыяльнасці «Правазнаўства».

12.2. Рэкамендаваць да зацвярджэння праграмы вучэбнай і пераддыпломнай практык для студэнтаў спецыяльнасці «Эканамічнае права».

12.3. Рэкамендаваць да зацвярджэння праграмы вучэбнай і пераддыпломнай практык для студэнтаў спецыяльнасці «Паліталогія».

 

13. Аб вылучэнні работы магістранта Скшыдлеўска Эльжбеты Вітольдаўны «Внедрение медиации в уголовный процесс: сравнительная характеристика» на Усерасійскі конкурс на лепшую студэнцкую навуковую работу за 2018/2019 навучальны год.
Інфармацыя намесніка дэкана па навукова-даследчай і навукова-адукацыйнай дзейнасці Т.А. Чарвяковай.
ПАСТАНАВІЛІ:
13.1. Рэкамендаваць работу магістранта Скшыдлеўска Эльжбеты Вітольдаўны «Внедрение медиации в уголовный процесс: сравнительная характеристика» на Усерасійскі конкурс на лепшую студэнцкую навуковую работу за 2018/2019 навучальны год.

Старшыня Савета С.А. Балашэнка
Сакратар Савета Т.І. Доўнар
Апрацоўка: Л.В.Бяляева