Пасяджэнне Савета юрыдычнага факультэта БДУ 23 красавіка 2019 г. (Пратакол № 7) 

Пытанні, разгледжаныя на пасяджэнні Cавета юрыдычнага факультэта  23 красавіка 2019 г. (пратакол № 7)

 

ПАРАДАК ДНЯ:

1. Аб удасканаленні парадку маніторынгу якасці падрыхтоўкі спецыялістаў на юрыдычным факультэце.

Дакладчыкі: намеснік дэкана У.М. Сатолін, загадчыкі кафедраў.

ПАСТАНАВІЛІ:

1.1. Дэканату, кафедрам прадоўжыць работу па ўдасканаленні падрыхтоўкі спецыялістаў на юрыдычным факультэце.

1.2. Кіраўнікам структурных падраздзяленняў да 15.05.2019 прывесці дакументацыю СМЯ ў адпаведнасць з патрабаваннямі працэдуры «Управление документацией». Дакументацыя павінна мець санкцыяніраваны статус, г.зн. кожны дакумент сістэма менеджмента якасці і ўся дакументацыя павіны быць зацверджаны і/або падпісаны адпаведнымі кіраўнікамі.

1.3. Загадчыкам кафедраў узмацніць кантроль за якасцю распрацоўкі вучэбных праграм, графікаў кантрольных мерапрыемстваў, ведамасцяў бягучай паспяховасці.

1.4. Кафедрам да 30.06.2019 перагледзець і зацвердзіць новую тэматыку курсавых і дыпломных работ з улікам заўваг і прапаноў, выказаных старшынямі дзяржаўных экзаменацыйных камісій (ДЭК) і арганізацыямі-заказчыкамі кадраў, з якімі заключаныя дамовы аб узаемадзеянні.

1.5. Дэканату, Савету па якасці адукацыі да 20.10.2019 правесці анкеціраванне студэнтаў факультэта з мэтай атрымання інфармацыі, якая дазволіць выпрацаваць прапановы, накіраваныя на павышэнне якасці ведаў студэнтаў і іх уменняў.

1.6. Зацвердзіць План мерапрыемстваў па ўдасканаленні СМЯ БДУ на юрыдычным факультэце на 2019 год (у матэрыялах СМЯ).

1.7. Кантроль за выкананнем пастановы ўскласці на намесніка дэкана юрыдычнага факультэта па вучэбнай рабоце.

 

2. Аб стане вучэбна-метадычнай работы на юрыдычным факультэце.

Дакладчыкі: старшыня вучэбна-метадычнай камісіі В.М. Раманава, загадчыкі кафедраў.

ПАСТАНАВІЛІ:

2.1. Прызнаць вучэбна-метадычную работу на юрыдычным факультэце здавальняючай, адпавядаючай нарматыўным дакументам і патрабаванням.

2.2. Кафедрам факультэта ў 2019-2020 навучальным годзе:

2.2.1. забяспечыць неабходнае вучэбна-метадычнае суправаджэнне адукацыйнага працэсу на I і II ступенях вышэйшай адукацыі. Да 15 чэрвеня 2019 распрацаваць вучэбныя праграмы і праграмы практыкі для рэалізацыі зместу вучэбных праграм II ступені вышэйшай адукацыі ў адпаведнасці з вучэбнымі планамі на 2019-2020 навучальны год. Распрацоўку вучэбных праграм весці ў адпаведнасці з патрабаваннямі «Порядка разработки и утверждения учебных программ и программ практики для реализации содержания образовательных программ высшего образования», зацверджанага Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь 6 красавіка 2015 г., а таксама Метадычнымі рэкамендацыямі па афармленні вучэбнай праграмы ўстановы вышэйшай адукацыі (УВА) 2018 г.;

2.2.2. актывізаваць работу па ўкараненні ў адукацыйны працэс інавацыйных форм правядзення лекцыйных і семінарскіх заняткаў, у тым ліку з выкарыстаннем ТСН і платформы Moodle (edulaw.bsu.by);

2.2.3. забяспечыць рэгулярнае ўкараненне навукова-метадычных распрацовак у навучальны працэс;

2.2.4. падтрымліваць у актуальным стане базу дадзеных БДУ «Обеспеченность дисциплин учебно-методической документацией и учебными изданиями»;

2.2.5. працягнуць работу па размяшчэнні падручнікаў, вучэбных і вучэбна-метадычных дапаможнікаў на сайце юрыдычнага факультэта і ў электроннай бібліятэцы БДУ.

2.3. Вучэбна-метадычнай камісіі (Раманава В.М.) да 15 верасня 2019 г. правесці праверку вучэбна-планавай і вучэбна-праграмнай дакументацыі кафедраў.

2.4. Кантроль за выкананнем дадзенай пастановы ўскласці на намесніка дэкана па вучэбнай рабоце і старшыню вучэбна-метадычнай камісіі юрыдычнага факультэта.

 

3. Аб выніках студэнцкіх конкурсаў, якія праводзяцца на юрыдычным факультэце БДУ і іншых навучальных установах, і Беларускай студэнцкай юрыдычнай алімпіяды.

Дакладчыкі: старшыня НДРСА А.А. Пухаў, намеснік дэкана па вучэбна-выхаваўчай рабоце А.В.Шыдлоўскі, загадчык кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права С.А.Калінін, іншыя адказныя асобы.

ПАСТАНАВІЛІ:

3.1. Прыняць інфармацыю да ведама.

 

4. Аб рэкамендацыі кандыдатур на замяшчэнне пасад: загадчыка кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права, прафесара кафедры паліталогіі (Калінін С.А., Антановіч Н.А. адпаведна).

 

5. Абранне па конкурсе:

- Лапуцька К.В. − на пасаду старшага выкладчыка кафедры дзяржаўнага кіравання;

- Плецянёвай Д.А. – на пасаду старшага выкладчыка кафедры крымінальнага права;

- Басалай А.І. – на пасаду старшага выкладчыка кафедры грамадзянскага права;

- Ядрэўскага А.А. – на пасаду выкладчыка кафедры грамадзянскага права;

- Салей А.А. – на пасаду дацэнта кафедры грамадзянскага права;

- Шахрай І.С., Самусенка Л.А., Ваньковіча Я.Э. – на пасады дацэнтаў кафедры экалагічнага і аграрнага права;

- Сысуева Ц.В. – на пасаду дацэнта кафедры грамадзянскага працэсу і працоўнага права;

- Дзенісюк Н.П. і Бяляўцавай Д.У. – на пасады дацэнтаў кафедры паліталогіі;

 - Даўгарукавай А.І. і Клокавай Г.Г. – на пасады дацэнтаў кафедры англійскай мовы гуманітарных факультэтаў БДУ;

- Шпакоўскай І.М. і Катамахінай Т.А. – на пасады сташых выкладчыкаў кафедры англійскай мовы гуманітарных факультэтаў БДУ;

- Вашкевіч К.С. − на пасаду старшага выкладчыка кафедры фізічнага выхавання і спорту БДУ).

 

7. Аб хадайніцтве на перавод саіскальніка вучонай ступені кандыдата юрыдычных навук кафедры крыміналістыкі (на ўмовах аплаты) Сакаўца Ігара Мікалаевіча для навучання ў аспірантуры БДУ ў форме саіскальніцтва за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту.

Інфармацыя намесніка дэкана па навукова-даследчай і навукова-адукацыйнай дзейнасці Пухава А.А.

ПАСТАНАВІЛІ:

6.1. Хадайнічаць аб пераводзе саіскальніка (на ўмовах аплаты) вучонай ступені кандыдата юрыдычных навук кафедры крыміналістыкі Сакаўца Ігара Мікалаевіча для навучання ў аспірантуры БДУ ў форме саіскальніцтва за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту.

 

7.Аб рэкамендацыі кандыдатур ад юрыдычнага факультэта ў склад камісіі на конкурс імя У.І.Пічэты і А.Н. Сеўчанкі.

Інфармацыя намесніка дэкана па навукова-даследчай і навукова-адукацыйнай дзейнасці Пухава А.А.

ПАСТАНАВІЛІ:

7.1. Рэкамендаваць наступныя кандыдатуры ў склад камісіі на конкурс імя У.І. Пічэты і А.Н. Сеўчанкі: Балашэнку Сяргея Аляксандравіча, дэкана юрыдычнага факультэта БДУ, д.юр.н., прафесара (прэзідыум камісіі), Макараву Тамару Іванаўну, загадчыка кафедры экалагічнага і аграрнага права, д.юр.н., прафесара (старшыня камісіі), Грунтова Ігара Алегавіча, загадчыка кафедры крымінальнага права, д.юр.н., прафесара, Доўнар Таісію Іванаўну, прафесара кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права, д.юр.н., прафесара, Шумака Рыгора Аляксандравіча, прафесара кафедры крыміналістыкі, к.юр.н., дацэнта.

 

8. Аб рэкамендацыі кандыдатур для ўдзелу ў рэспубліканскім конкурсе для прызначэння стыпендыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь таленівітым маладым вучоным на 2020 год.

Інфармацыя намесніка дэкана па навукова-даследчай і навукова-адукацыйнай дзейнасці Пухава А.А.

ПАСТАНАВІЛІ:

8.1. Рэкамендаваць Абламейка Марыю Сяргееўну для ўдзелу ў рэспубліканскім конкурсе для прызначэння стыпендыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь таленавітым маладым вучоным на 2020 год за:

- першае ў айчыннай прававой навуке комплекснае даследаванне прававых праблем пабудовы і развіцця інфармацыйнага грамадства ў Рэспубліцы Беларусь з улікам аналізу замежнага вопыту; - распрацоўку і рэалізацыю тэарэтычных асноў развіцця прававога забеспячэння працэсаў інфарматызацыі; - абгрунтаванне неабходнасці распрацоўкі і прыняцця Інфармацыйнага кодэкса; - прапановы па развіцці заканадаўства ў сферы інфармацыйнай бяспекі, абароны персанальных данных, электроннага гандлю, інфарматызацыі сацыяльнай сферы, аказанні электронных паслуг насельніцтву. Атрыманыя вынікі апублікаваны ў айчынных і замежных выданнях, укаранёны ў навучальны працэс у БДУ і Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, а таксама дадзены прапановы па іх практычнаму ўжыванню. З практычнага боку разгледжаны шэраг дакументаў у галіне інфарматызацыі ў складзе Групы экспертаў у галіне права пры Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

 

8. Аб рэкамендацыі да дэпаніравання зборніка матэрыялаў міжнароднай навуковай канферэнцыі студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў «Современные тенденции развития права, государства и интеграционных образований».

Інфармацыя намесніка дэкана па навукова-даследчай і навукова-адукацыйнай дзейнасці Пухава А.А.

ПАСТАНАВІЛІ:

9.1. Рэкамендаваць да дэпаніравання зборнік матэрыялаў міжнароднай навуковай кафнферэнцыі студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў «Современные тенденции развития права, государства и интеграционных образований».

 

10. Аб рэкамендацыі да ўдзелу ў конкурсе імя У.І.Пічэты і А.Н.Сеўчанкі Здрок Аксаны Мікалаеўну, загадчыка кафедры грамадзянскага працэсу і працоўнага права, к.ю.н., дацэнта.

Інфармацыя намесніка дэкана па навукова-даследчай і навукова-адукацыйнай дзейнасці Пухава А.А.

ПАСТАНАВІЛІ:

10.1. Рэкамендаваць да ўдзелу ў конкурсе імя У.І. Пічэты і А.Н. Сеўчанкі Здрок Аксану Мікалаеўну, загадчыка кафедры грамадзянскага працэсу і працоўнага права, к.юр.н., дацэнта, у намінацыі «Наука» за «Цикл работ, обосновывающих концепцию правового регулирования примирительных процедур как средства повышения эффективности правосудия по гражданским и экономическим делам».

 

11. Аб рэкамендацыі правядзення навуковых мерапрыемстваў юрыдычным факультэтам у 2020 годзе.

Інфармацыя намесніка дэкана па навукова-даследчай і навукова-адукацыйнай дзейнасці Пухава А.А.

ПАСТАНАВІЛІ:

11.1. Рэкамендаваць для правядзення ў 2020 годзе наступныя навуковыя мерапрыемствы: Міжнародны круглы стол «GR: арганізацыя адносінаў з органамі дзяржаўнай улады» (люты 2020 г.);

- Міжнародны навукова-практычны круглы стол «Актуальныя праблемы прававога забеспячэння сучаснага развіцця эканомікі» (май 2020 г.);

- Міжнародная летняя школа ў рамках праекта «Мадэрнізацыя магістарскіх праграм для будучых суддзяў, пракурораў, следчых з улікам еўрапейскіх стандартаў у галіне правоў чалавека» (чэрвень 2020 г.);

- Міжнародны круглы стол «Праблемы павышэння эфектыўнасці дзяржаўнага кіравання: Рэспубліка Беларусь і замежны вопыт» (2 кастрычніка 2020 г.);

- Міжнародны круглы стол: «Сямейнае права: сучасныя праблемы тэорыі і практыкі» (16-17 кастрычніка 2020 г.);

- Міжнародная навуковая канферэнцыя студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў «Інавацыйнае развіццё права як аснова ўдасканалення дзяржаўных і грамадскіх інстытутаў» (30-31 кастрычніка 2020 г.);

- Міжнародны навукова-практычны круглы стол па фінансаваму праву «Фінансавае права ў эпоху лічбавай эканомікі» (лістапад 2020 г.).

 

12. Аб зацвярджэнні тэмы кандыдацкай дысертацыі аспіранту кафедры крымінальнага працэсу і пракурорскага нагляду Раузавай Дзіяне Іванаўне «Гласность в судебной деятельности».

Инфармацыя загадчыка кафедры крымінальнага працэсу і пракурорскага нагляду А.А. Данілевіча.

ПАСТАНАВІЛІ:

12.1. Зацвердзіць аспіранту кафедры крымінальнага працэсу і пракурорскага нагляду Раузавай Дзіяне Іванаўне тэму кандыдацкай дысертацыі «Гласность в судебной деятельности».

Старшыня Савета      С.А. Балашэнка

Сакратар Савета       Т.І. Доўнар