24 чэрвеня 2019 г. - пасяджэнне Савета юрыдычнага факультэта

24 чэрвеня 2019 г., у 10-00, у аўдыторыі 214 адбудзецца пасяджэнне Савета юрыдычнага факультэта БДУ.

ПАРАДАК ДНЯ:

  1. Аб выніках здачы дзяржаўных экзаменаў і абароны дыпломных работ у 2018-2019 навучальным годзе.
    Дакладчыкі: старшыні (члены) дзяржаўных экзаменацыйных камісій

  2. Аб зацвярджэнні справаздачы юрыдычнага факультэта за 2018/2019 навучальны год.
    Дакладчык: намеснік дэкана юрыдычнага факультэта па вучэбнай рабоце У.М. Сатолін

  3. Аб рэкамендацыі выпускнікоў юрыдычнага факультэта 2019 года для паступлення ў аспірантуру і магістратуру.
    Дакладчыкі: загадчыкі кафедраў.

  4. Рознае.

Сакратар Савета -  прафесар Доўнар Т.І.


Інфармацыя прадстаўлена – Галаўко Г.І.
Апрацоўка – Знак В.М..