Пасяджэнне Савета юрыдычнага факультэта БДУ 21 мая 2019 г. (Пратакол № 8)

Пытанні, разгледжаныя на пасяджэнні Cавета юрыдычнага факультэта  21 мая 2019 г. (пратакол № 8)

 ПАРАДАК  ДНЯ:

1. Аб выніках размеркавання выпускнікоў юрыдычнага факультэта 2019 года.
Дакладчык: намеснік дэкана па вучэбнай рабоце У.М. Сатолін

ПАСТАНАВІЛІ:

1.1. Інфармацыю намесніка дэкана У.М. Сатоліна аб выніках размеркавання выпускнікоў юрыдычнага факультэта 2019 года прыняць да ведама.

 

2. Аб зацвярджэнні планаў работы (юрыдычнага факультэта, ідэалагічнай і выхаваўчай работы на юрыдычным факультэце, Савета факультэта, вучэбна-метадычнай камісіі і інш.) на 2019-2020 навучальны год.

ПАСТАНАВІЛІ:

2.1. Зацвердзіць планы работы (юрыдычнага факультэта, ідэалагічнай і выхаваўчай работы на юрыдычным факультэце, Савета факультэта, вучэбна-метадычнай камісіі, Цэнтра дзяржаўна-прававой палітыкі і кіравання юрыдычнага факультэта і інш.) на 2019-2020 навучальны год.

 

3. Выбранне па конкурсу.

ПАСТАНАВІЛІ:

3.3.1. Па выніках тайнага галасавання:

па кандыдатуры Петуховай В.Я.: за – 27, супраць – 0;

па кандыдатуры Ульянавай К.С.: за – 27, супраць – 0;

па кандыдатуры Чмыга А.В.: за – 22, супраць – 4;

па кандыдатуры Пляхімовіча І.І.: за – 1, супраць – 25,

лічыць выбранымі:

Петухову Вераніку Яўгеньеўну − на пасаду старшага выкладчыка кафедры канстытуцыйнага права БДУ;

Ульянаву Кацярыну Сяргееўну – на пасаду старшага выкладчыка кафедры фінансавага права і прававога рэгулявання гаспадарчай дзейнасці БДУ;

Чмыга Аксану Васільеўну – на пасаду дацэнта кафедры канстытуцыйнага права БДУ.

3.3.2. Па выніках тайнага галасавання лічыць Пляхімовіча Івана Іванавіча не выбраным на пасаду дацэнта кафедры канстытуцыйнага права БДУ.

3.4. Зацвердзiць пратаколы падлiковай камiсii аб вынiках тайнага галасавання па выбранні Петуховай В.Я. на пасаду старшага выкладчыка кафедры канстытуцыйнага права БДУ; Ульянавай К.С. – на пасаду старшага выкладчыка кафедры фінансавага права і прававога рэгулявання гаспадарчай дзейнасці БДУ; Чмыга Аксаны Васільеўны і Пляхімовіча Івана Іванавіча – на пасаду дацэнта кафедры канстытуцыйнага права БДУ.

 

4. Аб унясенні змяненняў у вучэбныя праграмы па дысцыпліне ІМ «Паліталогія».

Інфармацыя загадчыка кафедры паліталогіі С.В. Рашэтнікава.

ПАСТАНАВІЛІ:

 4.1. Унесці ў вучэбныя праграмы па дысцыпліне ІМ «Паліталогія» наступныя змяненні:

дадаць тэму «Государственная политика в области противодействия коррупции» у аб’ёме 2 гадзін лекцый і 2 гадзін практычных заняткаў;

паменьшыць колькасць гадзін лекцый і практычных заняткаў па дысцыпліне «Идеология и ее роль в жизнедеятельности современного общества», пакінуўшы 2 гадзіны лекцый і 2 гадзіны практычных заняткаў. Дадаць пытанне аб вывучэнні Канцэпцыі інфармацыйнай бяспекі Рэспублікі Беларусь.

 

5. Аб вылучэнні лепшага студэнцкага навуковага гуртка юрыдычнага факультэта на конкурс на лепшы навуковы гурток Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта ў намінацыі «Лучший в 2018/2019 учебном году научный кружок БГУ в области гуманитарных наук».

Інфармацыя намесніка дэкана па навукова-даследчай і навукова-адукацыйнай дзейнасці А.А. Пухава.

ПАСТАНАВІЛІ:

 5.1. Вылучыць студэнцкі навуковы гурток па грамадзянскаму праву, часткі першай, для удзелу ў конкурсе на лепшы гурток Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта ў намінацыі «Лучший в 2018/2019 учебном году научный кружок БГУ в области гуманитарных наук».

 

Старшыня Савета С.А. Балашэнка

Сакратар Савета Т.І. Доўнар

 

Апрацоўка: Л. В. Бяляева