28 кастрычніка 2019 г. - пасяджэнне Савета юрыдычнага факультэта
28 кастрычніка 2019 г., у 1400, у зале пасяджэнняў Савета факультэта (аўд. 407) адбудзецца пасяджэнне Савета юрыдычнага факультэта БДУ.
Парадак дня:
1. Аб стане дзейнасці магістратуры, практыка-арыентаваным навучанні на юрыдычным факультэце і іх удасканаленні.
Дакладчыкі: намеснік дэкана па вучэбнай рабоце А.А. Міхасёва, загадчыкі кафедраў.
2. Аб вучэбна-метадычнай рабоце на юрыдычным факультэце і мерах па павышэнні яе эфектыўнасці; стане вучэбна-планавай і вучэбна-праграмнай дакументацыі кафедраў.
Дакладчыкі: старшыня вучэбна-метадычнай камісіі В.М. Раманава, загадчыкі кафедраў.
3. Аб рабоце вучэбнай лабараторыі інфарматыкі і ТСН, укараненні інавацыйных тэхналогій навучання ў мэтах павышэння якасці адукацыйнага працэсу.
Дакладчыкі: намеснік дэкана па адукацыйных інавацыях В.С. Міхайлоўскі, загадчык вучэбнай лабараторыі інфарматыкі і ТСН Ю.А. Скарына.
4. Выбранне па конкурсу.
5. Рознае.
Сакратар Савета прафесар Доўнар Т.І.
Інфармацыя прадстаўлена – Галаўко Г.І.
Апрацоўка –.Бяляева Л.В.