Пасяджэнне Савета юрыдычнага факультэта БДУ 28 кастрычніка 2019 г. (Пратакол № 2)
Пытанні, разгледжаныя на пасяджэнні Cавета юрыдычнага факультэта 28 кастрычніка 2019 г. (пратакол № 2)
ПАРАДАК ДНЯ:
1.Аб стане дзейнасці магістратуры, практыка-арыентаваным навучанні на юрыдычным факультэце і іх удасканаленні.
Дакладчыкі: намеснік дэкана па вучэбнай рабоце А.А. Міхасёва, загадчыкі кафедраў.
ПАСТАНАВІЛІ:
1.1. Вучэбна-метадычнай камісіі і дэканату ў тэрмін да 2 сакавіка 2020 года правесці аналіз зместу вучэбных планаў магістратуры на прадмет адпаведнасці ўключаных у іх дысцыплін прафілізацыям магістратуры і ўнесці прапановы па іх аптымізацыі.
1.2. Кафедрам і дэканату праводзіць са студэнтамі выпускных курсаў тлумачальныя гутаркі па пытаннях паступлення ў магістратуру, адукацыйнага працэсу ў магістратуры і зместу вучэбных планаў па прафілізацыях.
1.3. Кафедрам да 1 лютага 2020 года прадставіць дэканату ў пісьмовым выглядзе:
спіс практыка-арыентаваных дысцыплін, прапанаваных кафедрай для ўключэння іх у рабочыя вучэбныя планы I ступені вышэйшай адукацыі ў якасці дысцыплін па выбару ў 2020/2021 навучальным годзе (у тым ліку на замежнай мове);
спіс дысцыплін, прапанаваных кафедрай для ўключэння іх у рабочыя вучэбныя планы II ступені вышэйшай адукацыі ў якасці дысцыплін па выбару ў 2020/2021 навучальным годзе (у тым ліку на замежнай мове);
прапановы аб пераволдзе аўдыторных гадзін па жысцыплінах I і II ступені вышэйшай адукацыі ў дыстанцыйную форму навучання ў 2020/2021 навучальным годзе.
1.4. Кафедрам:
узмацніць індывідуальую работу з магістрантамі, праводзіць рэгулярнае (не радзей 2-х разоў на працягу семестра) заслухоўванне на пасяджэннях кафедры справаздач магістрантаў па выкананні індывідуальных планаў. Вынікі кантроля адлюстроўваць у пратаколах пасяджэння кафедры і індывідуальных планах работы магістрантаў;
штогод да 10 верасня прадстаўляць дэканату тэмы магістэрскіх дысертацый і навуковых кіраўнікоў магістрантаў кафедры для зацвярджэння іх загадам рэктара;
прааналізаваць работу іх філіялаў (пры наяўнасці), абмеркаваць вынікі аналіза на пасяджэннях кафедраў і ў тэрмін да 01.12.2019 унесці прапановы па яе ўдасканаленні намесніку дэкана па вучэбнай рабоце А.А. Міхасёвай у пісьмовай форме. Заслухаць праваздачы кафедраў аб раболце філіялаў на пасяджэнні Савета юрыдычнага факультэта ў снежні 2019 2019 года.
1.5. Кантроль за выкананнем дадзенай пастановы ўсклаці на намесніка дэкана па вучэбнай рабоце А.А. Міхасёву.
2. Аб вучэбна-метадычнай рабоце на юрыдычным факультэце і мерах па павышэнні яе эфектыўнасці; стане вучэбна-планавай і вучэбна-праграмнай дакументацыі кафедраў.
Дакладчыкі: старшыня вучэбна-метадычнай камісіі В.М. Раманава, загадчыкі кафедраў.
ПАСТАНАВІЛІ:
2.1. Прызнаць вучжбна-метадычную работу на юрыдычным факультэце здавальняючай.
2.2. Кафедрам факультэта ў 2019-2020 навучальным годзе:
2.2.1. забяспечыць неабходные вучэбна-метадычнае суправаджэнне адукацыйнага працэсу на II ступені вышэйшай адукацыі (2 семестр):
да 1 снежня 2019 г. распрацаваць і зацвердзіць вучэбныя праграмы для рэалізацыі зместу адукацыйных праграм II ступені вышэйшай адукацыі ў адпаведнасці з вучэбнымі планамі на 2019-2020 навучальны год. Распрацоўку вучэбных праграм праводзіць у адпаведнасці з патрабаваннямі Парадку распрацоўкі і зацвярджэння вучэбных праграм і праграм практыкі дляч рэалізацыі зместу адукацыйных праграм вышэйшай адукацыі, зацв. Міністрам адукацыі 27 мая 2019 г.;
унесці ў вучжбныя праграмы па вычэбных дысцыплінах апісанне новых методык навучання;
забяспечыць рэцэнзаванне вучэбных праграм па вучэбных дысцыплінах прадсітаўнікамі заказчыкаў кадраў.
2.2.2. Да 1 мая 2020 г. распрацаваць комплекснае вучэбна-метадычнае забеспячэнне вучэбных дысцыплін (не менш 1 дысцыпліны ад кафедры) з ыяўленым крэатыўным кампанентам, забяспечваючым прадуктыўнае навучанне (вучэбная праграма, падручнік (навучальны дапаможнік), практыкум, банк адкрытых заданняў, фонд ацэначных сродкаў, уключаючы відэакантэнт).
2.2.3. Забяспечыць рэгулярнае ўкараненне навукова-метадычных распрацовак у адукацыйны працэс.
2.2.4. Падтрымліваць у актуальным стане базу дадзеных БДУ «Обеспеченность дисциплин учебно-методической документацией и учебными изданиями».
2.2.5. Прадоўжыць работу па размяшчэнні падручнікаў, навучальных і вучэбна-метадычных дапаможнікаў на сайце юрыдычнага факультэта і ў электроннай бібліятэцы БДУ.
2.3. Вучэбна-метадычнай камісіі (Раманава В.М.) да 15 снежня 2019 г. правесці праверку вучэбна-планавай і вучэбна-праграмнай дакументацыі кафедраў.
2.4. Кантроль за выкананне дадзенай пастановы ўскласці на намесніка дэкана па вучэбнай рабоце А.А. Міхасёву і старшыню вучэбна-метадычнай камісіі В.М. Раманаву.
3. Аб рабоце вучэбнай лабараторыі інфарматыкі і ТСН, укараненні інавацыйных тэхналогій навучання ў мэтах павышэння якасці адукацыйнага працэсу.
Дакладчыкі: намеснік дэкана па адукацыйных інавацыях В.С. Міхайлоўскі, загадчык вучэбнай лабараторыі інфарматыкі і ТСН Ю.А. Скарына.
ПАСТАНАВІЛІ:
3.1. Прызнаць работу вучэбнай лабараторыі інфарматыкі і ТСН юрыдычнага факультэта здавальняючай.
3.2. Загадчыку вучэбнай лабараторыі інфарматыкі і ТСН Ю.А. Скарыне працягнуць намаганні па забеспячэнні факультэта мультымедыйнай тэхнікай і стварэнні ў ауд. 104 юрыдычнага факультэта залы для відэаканферэнцый.
3.3. Актывізаваць напаўненне электронным адукацыйным кантэнтам дысцыпліны, якія маюць гадзіны дыстанцыйнага навучання, згодна з рабочым вучэбным планам юрыдычнага факультэта на 2019-2020 навучальны год (адказныя: загадчыкі кафедраў, намеснік дэкана Міхайлоўскі В.С.)
3.4. Кантроль за выкананнем дадзенай пастановы ўскласці на намесніка дэкана па адукацыйных інавацыях В.С. Міхайлоўскага.
4. Выбранне па конкурсу.
ПАСТАНАВІЛІ:
4.3. Па выніках тайнага галасавання (атрымана бюлетэняў для тайнага галасавання ад сакратара Савета – 30, раздадзена – 26, знішчана нераздадзеных бюлетэняў – 4 (па ўсіх кандыдатурах). З урны для галасавання вынята па 26 бюлетэняў для тайнага галасавання па ўсіх кандыдатурах. Усе бюлетэні прызнаны сапраўднымі. У ліку сапраўдных аказалася: за – 26, супраць – 0 (па ўсіх кандыдатурах) лічыць: Наумовіч Таццяну Уладзіміраўну выбранай на пасаду старшага выкладчыка кафедры канстытуцыйнаага права, Белавуса Сяргея Мікалаевіча – на пасаду старшага выкладчыка кафедры грамадзянскага права, Папову Ірыну Васільеўну – на пасаду дацэнта кафедры грамадзянскага права, Саскевіч Вераніку Васільеўну − на пасаду дацэнта кафедры экалагічнага і аграрнага права БДУ.
5. Аб замене навуковага кіраўніка аспіранту другога года навучання кафедры паліталогіі Бубнову Міхаілу Васільевічу.
Інфармацыя загадчыка кафедры паліталогіі С.В. Рашэтнікава.
ПАСТАНАВІЛІ:
5.1. Назначыць навуковым кіраўніком аспіранта другога года навучання кафедры паліталогіі Бубнова Міхаіла Васільевіча дацэнта кафедры паліталогіі, кандыдата палітычных навук, дацэнта Бяляўцаву Дзіну Уладзіміраўну.
6. Аб замене навуковага кіраўніка аспіранту другога года навучання кафедры паліталогіі Суднічэнка Дар’і Сяргееўне.
Інфармацыя загадчыка кафедры паліталогіі С.В. Рашэтнікава.
ПАСТАНАВІЛІ:
6.1. Назначыць навуковым кіраўніком аспіранта другога года навучання кафедры паліталогіі Суднічэнка Дар’і Сяргееўны дацэнта кафедры паліталогіі, кандыдата палітычных навук, дацэнта Парэчыну Святлану Генадзьеўну.
7. Аб рэкамендацыі да друку артыкула «К вопросу о лицах, участвующих в корпоративном управлении банка», падрыхтаванай аспірантам кафедры фінансавага права і прававога рэгулявання гаспадарчай дзейнасці Г.Я. Матус.
Інфармацыя сакратара Савета Т.І. Доўнар.
ПАСТАНАВІЛІ:
7.1. Рэкамендаваць да друку артыкул «К вопросу о лицах, участвующих в корпоративном управлении банка», падрыхтаваны аспірантам кафедры фінансавага права і прававога рэгулявання гаспадарчай дзейнасці Матус Ганнай Яўгеньеўнай.
8. Аб рэкамендацыі да ўдзелу ў Рэспубліканскім конкурсе навуковых работ 2019 года студэнтаў, магістрантаў і выпускнікоў юрыдычнага факультэта.
Інфармацыя намесніка дэкана па адукацыйных інавацыях В.С. Міхайлоўскага.
ПАСТАНАВІЛІ:
8.1. «Рекомендовать к участию в Республиканском конкурсе научных работ студентов 2019 года следующих студентов, магистрантов и выпускников юридического факультета:
выпускника юридического факультета Сухопарова В.П. с работой на тему «Трансформация источников права в романо-германской правовой семье»;
магистранта юридического факультета Каторжевского П.Н. с работой на тему «Идеологическая трансформация коммунистических партий стран Европы: сравнительный анализ»;
магистранта юридического факультета Максимову К.В. с работой на тему «Уголовно-правовые аспекты заражения инфекционными заболеваниями, представляющими опасность для окружающих»;
студентку юридического факультета Левшу О.С. с работой на тему «Лоббирование в правотворчестве: теория и практика»;
магистранта юридического факультета Калишука В.О. с работой на тему «Современный терроризм как социально-политическое явление»;
студента юридического факультета Юсупова П.В. с работой на тему «Деятельность по организации отношений с органами государственной власти»;
студентку юридического факультета Йованову Х. с работой на тему «Основные процессы правообразования»;
студентку юридического факультета Кузнецову В.А. с работой на тему «Критические правовые исследования в США как направление правопонимания»;
студентку юридического факультета Путейко Я. А. с работой на тему «Общая характеристика административных правонарушений в области общественного порядка в соответствии с КоАП Республики Казахстан и Республики Беларусь»;
студентку юридического факультета Антоненко С. Б с работой на тему «Конституционная хартия Пруссии 1850 года и ее влияние на становление конституционализма и развитие государственности Японии во второй половине XIX – первой половине XX века»;
выпускника юридического факультета Тхареву М. Г. с работой на тему «Организационно-методическое обеспечение расследования хищения путем использования компьютерной техники»;
магистранта юридического факультета Баранова Д. А. с работой на тему «Противодействие коррупции в системе государственного управления Республике Беларусь»;
магистранта юридического факультета Апановича К. А. с работой на тему «Президенты Соединённых Штатов Америки, Французской Республики и Российской Федерации: сравнительно-правовой анализ»;
студентку юридического факультета Савостикову А.К. с работой на тему «Развитие цифровой экономики. Правовой режим криптовалют».
9. Аб зацвярджэнні праграмы практыкі для магістрантаў спецыяльнасці 1-23 80 07 «Политология, прафілізацыя «Публичная политика» у якасці вучэбнай.
Інфармацыя загадчыка кафедры паліталогіі С.В. Рашэтнікава.
ПАСТАНАВІЛІ:
9.1. Зацвердзіць праграму практыкі для магістрантаў спецыяльнасці 1-23 80 07 «Политология, прафілізацыя «Публичная политика» у якасці вучэбнай.
10. Аб рэкамендацыі да дэпаніравання ў электроннай форме манаграфіі А.М. Хлуса на тэму: «Криминалистическая характеристика и материальная структура преступления в частной методике расследования».
Інфармацыя загадчыка кафедры крыміналістыкі В.Б. Шабанава.
ПАСТАНАВІЛІ:
10.1. Рэкамендаваць да дэпаніравання ў электроннай форме манаграфію дацэнта кафедры крыміналістыкі Хлуса Аляксандра Міхайлавіча на тэму: «Криминалистическая характеристика и материальная структура преступления в частной методике расследования».
11. Аб рэкамендацыі да друку вучэбнага дапаможніка «Противодействие коррупции», падрыхтаванага загадчыкам кафедры канстытуцыйнага права Р.А. Васілевічам і дацэнтам кафедры крымінальнага права Марозам Д.Г.
Інфармацыя загадчыка кафедры крымінальнага права І.А. Грунтова.
ПАСТАНАВІЛІ:
11.1. Рэкамендаваць да друку вучэбны дапаможнік «Противодействие коррупции», падрыхтаваны загадчыкам кафедры канстытуцыйнага права Р.А. Васілевічам і дацэнтам кафедры крымінальнага права Марозам Д.Г.
12. Аб узнагародзе Ганаровай граматай Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь за шматгадовую плённую працу і вялікі асабісты ўклад у арганізацыю атэстацыі навукова-педагагічных кадраў вышэйшай кваліфікацыі ў Беларускім дзяржаўным універсітэце Сатоліна Уладзіміра Мікалаевіча, дацэнта кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права юрыдычнага факультэта БДУ.
Інфармацыя дэкана факультэта С.А. Балашэнкі.
ПАСТАНАВІЛІ:
12.1. Хадайнічаць аб узнагародзе Ганаровай граматай Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь за шматгадовую плённую працу і вялікі асабісты ўклад у арганізацыю атэстацыі навукова-педагагічных кадраў вышэйшай кваліфікацыі ў Беларускім дзяржаўным універсітэце Сатоліна Уладзіміра Мікалаевіча, дацэнта кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права юрыдычнага факультэта БДУ.
13.Аб выніках бягучай атэстацыі аспірантаў.
Інфармацыя намесніка дэкана па навукова-даследчай і навукова-адукацыйнай дзейнасці А.А. Пухава.
ПАСТАНАВІЛІ:
13.1. Прызнаць, што работа навуковых кіраўнікоў аспірантаў і саіскальнікаў выконваецца цалкам.
14. Аб зацвярджэнні характарыстыкі-рэкамендацыі да прадстаўлення на аб'яўленне Падзякi Мiнiстра адукацыi Рэспублiкi Беларусь за шматгадовую плённую навукова-педагагічную дзейнасць, вялікі асабісты ўклад у падрыхтоўку высокакваліфікаваных спецыялістаў-юрыстаў і ў сувязі з 70-годдзем Шумака Рыгора Аляксандравіча, прафесара кафедры крыміналістыкі юрыдычнага факультэта БДУ.
Інфармацыя дэкана факультэта С.А. Балашэнкі.
ПАСТАНАВІЛІ:
14.1. Зацвердзіць характарыстыку-рэкамендацыю да прадстаўлення на аб'яўленне Падзякi Мiнiстра адукацыi Рэспублiкi Беларусь за шматгадовую навукова-педагагічную дзейнасць, вялікі асабісты ўклад у падрыхтоўку высокакваліфікаваных спецыялістаў-юрыстаў і ў сувязі з 70-годдзем Шумака Рыгора Аляксандравіча, прафесара кафедры крыміналістыкі юрыдычнага факультэта БДУ.
Старшыня С.А. Балашэнка
Сакратар Т.І. Доўнар
Апрацоўка: Л.В.Бяляева