Пасяджэнне Савета юрыдычнага факультэта БДУ 25 лістапада 2019 г. (Пратакол № 3)

Пытанні, разгледжаныя на пасяджэнні Cавета юрыдычнага факультэта  25 лістапада 2019 г. (пратакол № 3)

ПАРАДАК  ДНЯ:

1. Аб вучэбнай, вучэбна-метадычнай, навуковай, выхаваўча-ідэалагічнай рабоце кафедраў: фінансавага права і прававога рэгулявання гаспадарчай дзейнасці і крымінальнага права.  Дакладчык: старшыня камісіі па праверцы дзейнасці кафедраў.

ПАСТАНАВІЛІ:

1.1. Прызнаць вучэбную, вучэбна-метадычную, навуковую і выхаваўча-ідэалагічную работу кафедраў крымінальнага права і фінансавага права і прававога рэгулявання гаспадарчай дзейнасці здавальняючай, адпавядаючай прад’яўляемым патрабаванням.

1.2. Загадчыку кафедры крымінальнага права прафесару Грунтову І.А.:

1.2.1. Актывізаваць работу з прафесарска-выкладчыцкім складам па падрыхтоўцы і абароне кандыдацкіх і доктарскіх дысертацый.

1.2.2. Рэгулярна праводзіць работу па ўкараненні ў адукацыйны працэс інавацыйных форм правядзення заняткаў з выкарыстаннем платформы Moodle (edulaw.bsu.by).

1.2.3. Актуалізаваць на сайце юрыдычнага факультэта на старонцы кафедры інфармацыю аб супрацоўніках.
Тэрмін выканання – да 2 снежня 2019 г. 

1.2.4. Размясціць у раздзеле «Методические материалы» на сайце юрыдычнага факультэта, а таксама ў электроннай бібліятэцы БДУ неабходную вучэбна-праграмную дакументацыю па замацаваных за кафедрай дысцыплінах.
Тэрмін выканання – да 2 снежня 2019 г.

1.2.5. Забяспечыць рэгулярнае ўкараненне навукова-метадычных распрацовак выкладчыкаў кафедры ў навучальны працэс.

1.2.6. Ажыццявіць рэгістрацыю профіляў усіх супрацоўнікаў кафедры крымінальнага права ў Google Scholar (Акадэміі Google) і выканаць іх верыфікацыю на прадмет правільнасці прыведзенага пераліку самастойных публікацый.
Тэрмін выканання – да 2 снежня 2019 г.

 

1.3. Загадчыку кафедры фінансавага права і прававога рэгулявання гаспадарчай дзейнасці прафесару Камянкову В.С.:

1.3.1. У мэтах забеспячэння аднолькавага падыходу ў афармленні старонак кафедраў на сайце юрыдычнага факультэта і на сайце БДУ размясціць больш падрабязную інфармацыю аб кафедры фінансавага права і прававога рэгулявання гаспадарчай дзейнасці, а таксама размясціць спасылкі на тэматыку курсавых, дыпломных і магістэрскіх работ.

1.3.2. На старонцы кафедры на сайце юрыдычнага факультэта прывесці спіс выкладаемых дысцыплін у адпаведнасці з вучэбнымі планамі спецыяльнасцяў 1 і 2 ступені вышэйшай адукацыі.
Тэрмін выканання – да 2 снежня 2019 г.

1.3.3. Актуалізаваць інфармацыю на асабістых старонках супрацоўнікаў кафедры.
Тэрмін выканання – да 2 снежня 2019 г.

1.3.4. Размясціць у раздзеле «Методические материалы» на сайце юрыдычнага факультэта, а таксама ў электроннай бібліятэцы БДУ неабходную вучэбна-праграмную дакументацыю па замацаваных за кафедрай дысцыплінах.
Тэрмін выканання – да 2 снежня 2019 г.

1.3.5. Забяспечыць рэгулярнае ўкараненне навукова-метадычных распрацовак выкладчыкаў кафедры ў адукацыйны працэс.

1.3.6. Ажыццявіць рэгістрацыю профіляў усіх супрацоўнікаў кафедры ў Google Scholar (Акадэміі Google) і выканаць іх верыфікацыю на прадмет правільнасці прыведзенага пераліку самастойных публікацый.
Тэрмін выканання – да 2 снежня 2019 г.

1.4. Загадчыкам кафедраў прааналізаваць заўвагі і прапановы камісіі па праверцы работы кафедраў крымінальнага права і фінансавага права і прававога рэгулявання гаспадарчай дзейнасці і прыняць неабходныя меры па павышэнню эфектыўнасці вучэбнай, вучэбна-метадычнай, навуковай і выхаваўча-ідэалагічнай работы кафедраў.

1.5. Кантроль за выкананнем дадзенай пастановы ўскласці на намесніка дэкана па вучэбнай рабоце А.А. Міхасёву.


2. Аб стане падрыхтоўкі кадраў вышэйшай навуковай кваліфікацыі на юрыдычным факультэце.
Дакладчыкі: намеснік дэкана па навукова-даследчай і навукова-адукацыйнай дзейнасці А.А. Пухаў, загадчыкі кафедраў.

ПАСТАНАВІЛІ:

2.1. Прызнаць працу дэканата, кафедраў і навуковых кіраўнікоў па падрыхтоўцы і атэстацыі навуковых работнікаў вышэйшай кваліфікацыі здавальняльнай.

2.2. Прыняць да ўвагі інфармацыю аб выніках бягучай і выніковай атэстацыі аспірантаў, дактарантаў і суіскальнікаў.

2.3. Загадчыкам кафедраў:

2.3.1. Праводзіць работу па забеспячэнні паступлення ў аспірантуру асоб, якія маюць схільнасць да навуковых даследаванняў, а ў дактарантуру – асоб, якія маюць навуковыя працы (артыкулы, манаграфіі, вынаходкі, патэнты і іншыя матэрыялы, што пацвярджаюць уклад у навуку і складаюць у сукупнасці аснову для доктарскай дысертацыі з магчымасцю яе завяршэння ва ўстаноўленыя тэрміны;

2.3.2. Забяспечыць прызначэнне навуковымі кіраўнікамі асоб, якія адпавядаюць патрабаванням п.п. 18-22 Палажэння аб падрыхтоўцы навуковых работнікаў вышэйшай кваліфікацыі ў Рэспубліцы Беларусь, зацверджанага Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 1 снежня 2011 г. № 561, а таксама не дапускаць выпадкаў прызначэння навуковымі кіраўнікамі работнікаў, якія маюць нізкую эфектыўнасць пры падрыхтоўцы аспірантаў (суіскальнікаў) у адпаведнасці з рашэннямі Савета БДУ ад 27.01.2014 № 1/-РС и 29.09.2016 № 1;

2.3.3. Улічваць напрамкі дысертацыйных даследаванняў у галіне права, якія з'яўляюцца актуальнымі для ўмацавання сацыяльна-эканамічных, палітычных і прававых асноў Рэспублікі Беларусь пры фарміраванні тэматык дысертацый аспірантаў, дактарантаў і суіскальнікаў.

2.3.4. Узмацніць кантроль за вучэбнай дысцыплінай аспірантаў, дактарантаў і суіскальнікаў, у тым ліку за афармленнем і своечасовым прадстаўленнем атэстацыйным камісіям справаздач аб выкананні індывідуальных планаў;

2.3.5. У выпадках неналежнага выканання навуковымі кіраўнікамі сваіх абавязкаў або спынення працоўных адносін паміж БДУ і навуковым кіраўніком прымаць меры па замене такіх кіраўнікоў.

2.4. Загадчыкам кафедраў і навуковым кіраўнікам (кансультантам):

2.4.1. Узмацніць кантроль за выкананнем індывідуальных планаў аспірантамі, дактарантамі і суіскальнікамі;

2.4.2. У выпадку неабходнасці своечасова праводзіць карэктыроўку індывідуальных планаў аспірантаў, дактарантаў і суіскальнікаў;

2.4.3. Прыняць неабходныя меры па выкананні плана абароны дысертацый, зацверджаннага Рэктарам БДУ;

2.4.4 Прыняць тэрміновыя меры па абнаўленні раздзелаў афіцыйнага сайта Юрыдычнага факультэта БДУ ў глабальным кампутарным сеціве Інтэрнэт, якія змяшчаюць звесткі аб зацвярджэнні тэм дысертацый аспірантаў, дактарантаў і суіскальнікаў, а таксама абароне дысертацый на адпаведных кафедрах.

тэрмін выканання да 31.12.2019

2.5. Зацвердзіць тэмы дысертацый і навуковых кіраўнікоў (кансультантаў) аспірантаў, дактарантаў, саіскальнікаў юрыдычнага факультэта (Дадатак № 1).

2.6. Кантроль за выкананнем пастановы ўскласці на намесніка дэкана па навукова-даследчай і навукова-адукацыйнай дзейнасці А.А. Пухава.

 

3. Аб стане кантролю за вучэбнай дзейнасцю, вучэбнай дысцыплінай і самастойнай працай студэнтаў і магістрантаў і яго ўдасканаленні.
Дакладчыкі: намеснік дэкана па вучэбнай рабоце А.А. Міхасёва, загадчыкі кафедраў.

ПАСТАНАВІЛІ:

3.1. Устанавіць, што перанос заняткаў і замена выкладчыка ажыццяўляецца дэканатам на падставе дакладной запіскі загадчыка кафедры з указаннем прычыны пераносу ці замены, узгодненай з намеснікам дэкана па вучэбнай рабоце.

3.2. Кафедрам забяспечыць:

выкананне Правілаў правядзення атэстацыі студэнтаў, курсантаў, слухачоў пры засваенні зместу адукацыйных праграм вышэйшай адукацыі, зацверджаных пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 29.05.2012 № 53, у тым ліку п. 38 у частцы азнаямлення (загадзя, пад роспіс) навучэнцаў з тэрмінамі работы камісій па прыёму другой пераздачы заліку (дыферэнцыраванага заліку), экзамена па вучэбнай дысцыпліне;

абмеркаванне на пасяджэнняў кафедраў пытання нядопуска канкрэтных навучэнцаў да заліку (дыферэнцыраванага заліку) ці экзамена па вучэбнай дысцыпліне з адлюстраваннем вынікаў абмеркавання у пратаколах пасяджэнняў кафедры. У пратаколах абавязкова ўказваць дадзеныя навучэнцаў (прозвішча, ініыялы, курс, группа), а таксама найменне вучэбнай дысцыплины, да заліку (дыферэнцыраванага заліку), экзамену па якой яны не дапушчаны. Выпіску з рашэння кафедры аб нядопуску навучэнцаў да здачы экзамена (заліку) падаваць у дэканат разам з копіяй ведамасці бягучай паспяховасці, арыгінал якой захоўваецца на кафедры.

3.3. Загадчыкам кафедраў дадаткова звярнуць увагу прафесарска-выкладчыцкага складу на:

абавязак выконваць працоўную дысцыпліну, у тым ліку не дапускаць спазненняў выкладчыкаў на вучэбныя заняткі і своечасова завяршаць заняткі ў адпаведнасці з раскладам;

неабходнасць запаўнення ведамасці бягучай паспяховасці па дысцыпліне не пазней, чым за дзень да пачатку экзаменацыйнай сесіі;

права выкладчыка у выпадках парушэння студэнтамі Правілаў унутранага распарадку для навучэнцаў у Беларускім дзяржаўным універсітэце (у тым ліку ў выпадках сістэматычнага зпазнення навучэнцаў на вучэбныя заняткі) падаваць у дэканат дакладную запіску за подпісам выкладчыка для разгляду пытання аб прымяненні да іх мер дысцыплінарнага ўздзеяння.

4. Савету стараст юрыдычнага факультэта ўзмацніць кантроль за своечасовым і належным запаўненнем старастамі груп журналаў уліку вучэбных заняткаў навучэнцаў.

5. Кантроль за выкананнем дадзенай пастановы ўскласці на намесніка дэкана па вуэбнай рабоце А.А. Міхасёву.



4. Выбранне па конкурсу.

ПАСТАНАВІЛІ:

Па выніках тайнага галасавання: атрымана бюлетэняў для тайнага галасавання ад сакратара Савета – 30, раздадзена – 25, засталося нераздадзеных бюлетэняў – 5 (па ўсіх кандыдатурах). З урны для галасавання вынята па 25 бюлетэняў для тайнага галасавання па кандыдатурах: Жлобы А.А., Петачэнка Т.М., Унуковіч А.А., Цагельнік В.У., Мароза Д.Г., Міхалоўскага А.М. Усе бюлетэні прызнаны сапраўднымі. У ліку сапраўдных аказалася: за – 25, супраць – 0 (па ўсіх кандыдатурах), лічыць выбранымі: Жлоба Альберт Анатольевіч − на пасаду дацэнта кафедры экалагічнага і аграрнага права, Петачэнка Тамара Міхайлаўна – на пасаду дацэнта кафедры грамадзянскага працэсу і працоўнага права, Унуковіч Алена Анатольеўна – на пасаду старшага выкладчыка дацэнта кафедры грамадзянскага працэсу і працоўнага права, Цагельнік Вольга Уладзіміраўна – на пасаду дацэнта кафедры грамадзянскага права, Мароз Дзмітрый Георгіевіч – на пасаду дацэнта кафедры крымінальнага права, Міхалоўскі Аляксей Міхайлавіч – на пасаду старшага выкладчыка кафедры фінансавага права і прававога рэгулявання гаспадарчай дзейнасці БДУ.



5. Аб разглядзе і прыняцці навукова-даследчых работ па этапу № 2, выконваемых часовымі навуковымі калектывамі.
Інфармацыя намесніка дэкана па навукова-даследчай і навукова-адукацыйнай дзейнасці А.А. Пухава.

ПАСТАНАВІЛІ:

5.1.1. Лічыць прадстаўленую навуковым кіраўніком ЧНК «727/92» навукова-даследчую прадукцыю задавальняючай умовам дагавора НДВКР № 727/92П ад 22 красавіка 2019 г. і адпавядаючай патрабаванням тэхнічнага задання і каляндарнага плана.

5.1.2. Работу лічыць выкананай ва ўстаноўлены тэрмін і прынятай.

5.2.1. Лічыць прадстаўленую навуковым кіраўніком ЧНК «734/92» навукова-даследчую прадукцыю задавальняючай умовам дагавора НДВКР № 734/92П ад 22 красавіка 2019 г. і адпавядаючай патрабаванням тэхнічнага задання і каляндарнага плана.

5.2.2. Работу лічыць выкананай ва ўстаноўлены тэрмін і прынятай.

5.3.1. Лічыць прадстаўленую навуковым кіраўніком ЧНК «729/92» навукова-даследчую прадукцыю задавальняючай умовам дагавора НДВКР № 729/92П ад 22 красавіка 2019 г. і адпавядаючай патрабаванням тэхнічнага задання і каляндарнага плана.

5.3.2. Работу лічыць выкананай ва ўстаноўлены тэрмін і прынятай.

5.4.1. Лічыць прадстаўленую навуковым кіраўніком ЧНК «736/92» навукова-даследчую прадукцыю задавальняючай умовам дагавора НДВКР № 736/92П ад 22 красавіка 2019 г. і адпавядаючай патрабаванням тэхнічнага задання і каляндарнага плана.

5.4.2. Работу лічыць выкананай ва ўстаноўлены тэрмін і прынятай.

5.5.1. Лічыць прадстаўленую навуковым кіраўніком ЧНК «726/92» навукова-даследчую прадукцыю задавальняючай умовам дагавора НДВКР № 726/92П ад 22 красавіка 2019 г. і адпавядаючай патрабаванням тэхнічнага задання і каляндарнага плана.

5.5.2. Работу лічыць выкананай ва ўстаноўлены тэрмін і прынятай.

5.6.1. Лічыць прадстаўленую навуковым кіраўніком ЧНК «725/92» навукова-даследчую прадукцыю задавальняючай умовам дагавора НДВКР № 725/92П ад 22 красавіка 2019 г. і адпавядаючай патрабаванням тэхнічнага задання і каляндарнага плана.

5.6.2. Работу лічыць выкананай ва ўстаноўлены тэрмін і прынятай.

5.7.1. Лічыць прадстаўленую навуковым кіраўніком ЧНК «730/92» навукова-даследчую прадукцыю задавальняючай умовам дагавора НДВКР № 730/92П ад 22 красавіка 2019 г. і адпавядаючай патрабаванням тэхнічнага задання і каляндарнага плана.

5.7.2. Работу лічыць выкананай ва ўстаноўлены тэрмін і прынятай.

5.8.1. Лічыць прадстаўленую навуковым кіраўніком ЧНК «732/92» навукова-даследчую прадукцыю задавальняючай умовам дагавора НДВКР № 732/92П ад 22 красавіка 2019 г. і адпавядаючай патрабаванням тэхнічнага задання і каляндарнага плана.

5.8.2. Работу лічыць выкананай ва ўстаноўлены тэрмін і прынятай.

5.9.1. Лічыць прадстаўленую навуковым кіраўніком ЧНК «733/92» навукова-даследчую прадукцыю задавальняючай умовам дагавора НДВКР № 733/92П ад 22 красавіка 2019 г. і адпавядаючай патрабаванням тэхнічнага задання і каляндарнага плана.

5.9.2. Работу лічыць выкананай ва ўстаноўлены тэрмін і прынятай.

5.10.1. Лічыць прадстаўленую навуковым кіраўніком ЧНК «737/92» навукова-даследчую прадукцыю задавальняючай умовам дагавора НДВКР № 737/92П ад 22 красавіка 2019 г. і адпавядаючай патрабаванням тэхнічнага задання і каляндарнага плана.

5.10.2. Работу лічыць выкананай ва ўстаноўлены тэрмін і прынятай.

5.11.1. Лічыць прадстаўленую навуковым кіраўніком ЧНК «735/92» навукова-даследчую прадукцыю задавальняючай умовам дагавора НДВКР № 735/92П ад 22 красавіка 2019 г. і адпавядаючай патрабаванням тэхнічнага задання і каляндарнага плана.

5.11.2. Работу лічыць выкананай ва ўстаноўлены тэрмін і прынятай.

 

6. Аб выкананні работ ЧНК «Р-054» па дагавору № Г18Р-054 ад 30 мая 2018 г., заключанаму паміж Беларускім рэспубліканскім фондам фндаментальных даследаванняў і Беларускім дзяржаўным унівесітэтам па тэме: «Модернизация системы государственного управления в условиях научно-технического развития в Республике Беларусь и Российской Федерации» у 2020 годзе і каляндарным плане выканання работ.
Інфармацыя намесніка дэкана па навукова-даследчай і навукова-адукацыйнай дзейнасці А.А. Пухава.

ПАСТАНАВІЛІ:

6.1. Лічыць мэтазгодным заключыць з Маслоўскай Таццянай Станіславаўнай, кіраўніком ЧНК «Р-054», у склад якога ўваходзяць:

  1. Абламейка Марыя Сяргееўна – дацэнт кафедры канстытуцыйнага права юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, кандыдат юрыдычных навук, дацэнт;
  2. Багалейка Аліна Міхайлаўна – дацэнт кафедры канстытуцыйнага права юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, кандыдат юрыдычных навук, дацэнт;
  3. Кісялёва Таццяна Маратаўна – дацэнт кафедры канстытуцыйнага права юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, кандыдат юрыдычных навук, дацэнт;
  4. Кандтратовіч Наталля Міхайлаўна – дацэнт кафедры канстытуцыйнага права юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, кандыдат юрыдычных навук, дацэнт (адказны выканаўца);
  5. Маслоўская Таццяна Станіславаўна – дацэнт кафедры канстытуцыйнага права юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, кандыдат юрыдычных навук, дацэнт (кіраўнік),

дагавор на выкананне навуковых даследаванняў, прадугледжаных дагаворам № Г18Р-054 ад 30 мая 2018 г.  па тэме: «Модернизация системы государственного управления в условиях научно-технического развития в Республике Беларусь и Российской Федерации».

6.2. Согласовать календарный план к договору № 160/92П между БГУ и научным руководителем ВНК «Р-054» Масловской Татьяной Станиславовной по теме «Модернизация системы государственного управления в условиях научно-технического развития в Республике Беларусь и Российской Федерации» у выглядзе:

Номер

этапа

Вид и наименование работы

по этапу

Сроки

Выполнения

Вид отчетности по результатам

 выполненной работы

Начало

Окончание

1

2

3

4

5

1.

Формулирование и систематизация предложений по совершенствованию системы государственного управления с учетом ее модернизации, предопределенной развитием научно-технического прогресса. Изучение перспектив дальнейшего развития и практического использования полученных результатов

01.01.2020

31.03.2020

Акт сдачи-приемки работы.

Отчет о НИР. Индивидуальные отчеты членов ВНК.

6.3. Дагавор на выкананне навукова-даследчых і выпытна-канструктарскіх работ па заданню з ЧНК заключыць пасля ўзгаднення з дзяржаўным заказчыкам – Беларускім рэспубліканскім фондам фундаментальных даследаванняў.

 

7. Аб разглядзе і прыняцці работ па 4 этапу дагавора НДВКР № 160/92П ад 10 студзеня 2019 г. па тэме: «Модернизация системы государственного управления в условиях научно-технического развития в Республике Беларусь и Российской Федерации», выконваемага ЧНК «Р-054», кіраўнік ЧНК − дацэнт кафедры канстытуцыйнага права Маслоўская Таццяна Станіславаўна.
Інфармацыя намесніка дэкана па навукова-даследчай і навукова-адукацыйнай дзейнасці А.А. Пухава.

ПАСТАНАВІЛІ:

7.1. Лічыць прадстаўленую навуковым кіраўніком ЧНК «Р-054» навукова-тэхнічную (даследчую) прадукцыю здавальняючай умовам дагавора НДВКР № 160/92П ад 10 студзеня 2019 г. і адпавядаючай тэхнічнаму заданню і каляндарнаму плану.

7.2. Работу лічыць выкананай ва ўстаноўлены тэрмін і прынятай.

 

8. Аб стварэнні на юрыдычным факультэце БДУ студэнцкага навуковага гуртка «Клуб исследований международного гуманитарного права и права безопасности».
Інфармацыя намесніка дэкана па навукова-даследчай і навукова-адукацыйнай дзейнасці А.А. Пухава.

ПАСТАНАВІЛІ:

8.1. Стварыць на кафедры дзяржаўнага кіравання юрыдычнага факультэта БДУ студэнцкі навуковы гурток «Клуб исследований международного гуманитарного права и права безопасности». 

 

9 Аб замене навуковага кіраўніка выпускніку аспірантуры Салаўёву Паўлу Вітальевічу.
Інфармацыя намесніка дэкана па навукова-даследчай і навукова-адукацыйнай дзейнасці А.А. Пухава.

ПАСТАНАВІЛІ:

 9.1. Прызначыць навуковым кіраўніком выпускніка аспірантуры кафедры канстытуцыйнага права Салаўёва Паўла Вітальевіча загадчыка кафедры канстытуцыйнага права, доктара юрыдычных навук, прафесара Васілевіча Р.А.

  

10. Аб удакладненні тэмы дысертацыі выпускніку аспірантуры Цярэнік Вользе Дзмітрыеўне.
Інфармацыя намесніка дэкана па навукова-даследчай і навукова-адукацыйнай дзейнасці А.А. Пухава.

ПАСТАНАВІЛІ:

10.1. Зацвердзіць выпускніку аспірантуры кафедры канстытуцыйнага права Цярэнік Вользе Дзмітрыеўне тэму кандыдацкай дысертацыі «Конституционно-правовые основы местного самоуправления в Республике Беларусь».

 

11. Аб змяненні тэмы кандыдацкай дысертацыі аспіранту кафедры канстытуцыйнага права Лук’янавай Аніссі Паўлаўне і зацвярджэнні ёй тэмы кандыдацкай дысертацыі «Административные правонарушения, посягающие на правосудие».
Інфармацыя намесніка дэкана па навукова-даследчай і навукова-адукацыйнай дзейнасці А.А. Пухава.

ПАСТАНАВІЛІ:

11.1. Зацвердзіць аспіранту кафедры канстытуцыйнага права Лук’янавай Аніссі Паўлаўне тэму кандыдацкай дысертацыі «Административные правонарушения, посягающие на правосудие».

 

Старшыня Савета  С.А. Балашэнка
Сакратар Савета   Т.І. Доўнар

Дадатак № 1

Тэмы дысертацый і навуковыя кіраўнікі (кансультанты) аспірантаў,

дактарантаў, саіскальнікаў юрыдычнага факультэта (зацвержаны

Саветам юрыдычнага факультэта 25.11.2019, пратакол № 3)

п/п

Прозвішча, імя, імя па бацьку

Статус

Тэма

Навуковы кіраўнік (кансультант)

1.                

АЛЯКСЕЕЎ

Ігар Аляксандравіч

саіскальнік ДС

Ретроспективная муниципально-правовая ответственность: проблемы теории и практики

 

2.                

АЛЬ БШЭНІ

Фатхі Алі

саіскальнік

            

Социально-политическое развитие Государства Ливия в 2011-2019

к.паліт.н., дац. Філіпаў А.А.

3.                

БІЛЬДЗЕЙКА

Аляксей Аляксандравіч

саіскальнік

Административная ответственность за нарушения законодательства о закупках товаров (работ, услуг)

к.юр.н., дац. Васілевіч С.Р.

4.                

ВАЗНЯСЕНСКІ

Вадзім Валер’евіч

саіскальнік

Правовое обеспечение применения интеллектуальных систем при построении «умного города» для обеспечения общественной безопасности

к.юр.н., дац. Абламейка М.С.

5.                

ВІШНЕЎСКАЯ Таццяна Андрэеўна

саіскальнік

Организационное и тактическое обеспечение расследования преступлений против половой неприкосновенности несовершеннолетних

к.юр.н., дац. Рэўтава С.Ю.

6.                

ВЯРШОК

Ірына Леанідаўна

дактарант

Теоретико-прикладные проблемы формирования и функционирования правового сознания

 

7.                

ГАНЧАРОЎ

Віталій Віктаравіч

саіскальнік ДС

Конституционно-правовые основы общественного контроля в Российской Федерации

 

8.                

ГЕЙНА

Аляксандр Дзмітрыевіч

аспірант з/а

Судебный контроль за нотариальной деятельностью

намеснік дэкана па вучэбнай рабоце,

к.юр.н., дац. Міхасёва А.А.

9.                

КАЗАЧОК

Ірына Аляксандраўна

аспірант з/а

Конституционные основы свободы научного творчества по законодательству Республики Беларусь и Российской Федерации

к.юр.н., дац. Чмыга А.В.

10.          

КАЗЛОВА

Анастасія Кірылаўна

аспірант д/а

Уголовно-правовая охрана фитосанитарной безопасности

Загадчык кафедры крымінальнага права, д.юр.н., праф.

Грунтоў І.А.

11.          

КАСЦЕЕЎ

Андрэй Петровіч

аспірант з/а

Конституционные основы обязательной юридической экспертизы технических нормативных правовых актов

Загадчык кафед-ры канстыту-цыйнага права, д.юр.н., праф.

Васілевіч Р.А.

12.          

КАСЦЮЧКОЎ

Аляксей Мікалаевіч

саіскальнік

Технологии формирования международного имиджа Республики Беларусь

к.паліт.н., дац. Бяляўцава Д.У.

13.          

КРАСНАБАЕВА

Людміла Анатольеўна

саіскальнік ДС

Теоретические и прикладные проблемы административно-правового обеспечения реализации публичных услуг

 

14.          

КРАСУЦКІ

Георгій Вячаслававіч

саіскальнік

Правовой режим земельных участков, предоставленных для жилищного строительства

к.юр.н., дац. Шахрай І.С.

15.          

КУРЫЛОВІЧ

Марыя Пятроўна

аспірант д/а

Правовое обеспечение публично-частного партнерства в экологических отношениях

Загадчык кафедры экалагічнага і аграрнага права, д.юр.н., праф.

Макарава Т.І.

16.          

ЛОСЕЎ

Уладзімір Уладзіміравіч

саіскальнік ДС

Преступления против интересов службы: система и социально–правовая обусловленность криминализации и квалификации

 

17.          

МІХАЙЛОЎСКІ

Вадзім Сяргеевіч

дактарант д/а

Политическая теория синергетического неомарксизма

д.паліт.н., дацэнт Антановіч Н.А.

18.          

МУЗЫЧЭНКА

Уладзіслаў Іванавіч

аспірант д/а

Прогнозирование в нормотворчестве органов государственной власти

к.юр.н., дац. Шаўцова А.В.

19.          

НАУМОВІЧ

Таццяна Уладзіміраўна

саіскальнік

Защита конституционных прав личности на неприкосновенность, достоинство и свободу в сфере социально-бытовых отношений

 

20.          

ПРЫВАЛАВА Аксана Валер’еуна

саіскальнік

Особенности правового регулирования труда работников, имеющих семейные обязанности

к.юр.н., дац. Петачэнка Т.М.

21.          

РАШЧУПКІН

Арцемій Андрэевіч

аспірант з/а

Право как инструмент социального управления

Загадчык кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права, к.юр.н., дац.

Калінін С.А.

22.          

САМУСЕЎ

Ягор

Аляксандравіч

аспірант д/а

Правомочия Национального банка Республики Беларусь в государственном регулировании финансовой системы

д.юр.н., дац. Гаўрыльчан-

ка Ю.П.

23.          

САЎЧЫК

Кацярына Віктараўна

аспірант з/а

Договор электроснабжения в гражданском праве Республики Беларусь

к.юр.н., дац. Траццякова І.П.

24.          

СІЛІВОНЧЫК

Артур Генадзьевіч

аспірант д/а

Правовой механизм несостоятельности (банкротства) банков

к.юр.н., дац. Тамковіч Р.Р.

25.          

СУЛЕЙКОЎ

Андрэй Аляксандравіч

аспірант д/а

Мягкая сила» как фактор обеспечения национальной безопасности Республики Беларусь

д.паліт.н., прафесар Землякоў Л.Я.

26.          

СУХАПАРАЎ

Віктар Паўлавіч

аспірант д/а

Информационные правоотношения в глобальной компьютерной сети Интернет

к.юр.н., дац. Шаршун В.А.

27.          

ЧАРВЯКОВА

Таццяна Анатольеўна

дактарант д/а

Административно-правовые средства государственного регулирования экономики

д.юр.н., праф. Цікавенка А.Г.

28.          

ЧМЫГА

Аксана Васільеўна

дактарант д/а

Коллегиальная представительная демократия в Республике Беларусь: теория, практика и перспективы развития

Загадчык кафед-ры канстыту-цыйнага права, д.юр.н., праф.

Васілевіч Р.А.

29.          

ШАЎКО

Надзея Міхайлаўна

саіскальнік

Международная защита прав инвалидов

д.юр.н., праф. Талочка В.М.

 

Апрацоўка: Л.В.Бяляева