Пасяджэнне Савета юрыдычнага факультэта БДУ 16 снежня 2019 г. (Пратакол № 4)

Пытанні, разгледжаныя на пасяджэнні Cавета юрыдычнага факультэта  16 снежня 2019 г. (пратакол № 4) 

ПАРАДАК ДНЯ:
1. Аб ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце куратараў і прафесарска-выкладчыцкага складу на юрыдычным факультэце і рэалізацыі пастаноў Савета БДУ, Савета юрыдычнага факультэта аб выхаваўчай і ідэалагічнай рабоце.
Дакладчыкі: намеснік дэкана па вучэбна-выхаваўчай рабоце А.В. Шыдлоўскі, куратары, загадчыкі кафедраў.

ПАСТАНАВІЛІ:
1. Прызнаць, што ў цэлым дэканат і кафедры належным чынам арганізуюць дзейнасць па рэалізацыі пастаноў Савета БДУ і Савета юрыдычнага факультэта аб выхаваўчай і ідэалагічнай рабоце, па патрыятычнаму выхаванню. Выхаванне навучэнцаў на юрыдычным факультэце ажыццяўляецца ў поўнай адпаведнасці з Асноўнымі накірункамі выхаваўчай і ідэалагічнай работы з моладдзю ў Рэспубліцы Беларусь, БДУ і юрыдычным факультэце (Кодэксам аб адукацыі Рэспублікі Беларусь, планамі ідэалагічнай і выхаваўчай работы БДУ і юрыдычнага факультэта).

2. Куратарам акадэмічных груп 1-3 курсаў і прафесарска-выкладчыцкаму складу:

- сістэматычна абмяркоўваць пытанні грамадска-палітычнага жыцця ў краіне з улікам надыходзячых выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ў 2020 годзе з мэтай фарміравання ў студэнтаў і магістрантаў актыўнай грамадзянскай пазіцыі;

- лічыць важнай задачай у выхаваўчай рабоце павышэнне прававой культуры студэнтаў і магістрантаў, прафілактыку супрацьпраўных паводзін; абмяркоўваць пытанні юрыдычнай адказнасці за карупцыйныя правапарушэнні, незаконны абарот наркотыкаў і псіхатропных рэчываў, іншыя грамадска небяспечныя дзеянні.

3.Загадчыкам кафедраў:

-  працягваць працэс удасканалення выхаваўчай і ідэалагічнай працы выкладчыкаў, у тым ліку праз забяспячэнне адкрытага зместу адукацыі (выкарыстанне эўрыстычных і практыкаарыентаваных методык; прымяненне тэхналогій дыстанцыйнага навучання; укараненне іншых новых методык навучання, накіраваных на развіццё ў навучэнцаў прафесійнага і творчага патэнцыялу);

- забяспечыць абнаўленне кафедральных стэндаў у музеі факультэта да 1 чэрвеня 2020 года.

4. Кіраўніцтву юрыдычнага факультэта (дэкан, намеснікі дэкана) на працягу бягучага навучальнага года забяспечыць правядзенне і ўдзел студэнтаў, магістрантаў у мерапрыемствах, накіраваных на фарміраванне патрыятызму і прававой культуры моладзі (святкаванне 75-годдзя Дня Перамогі (9 мая 2020 г.), Дні права БДУ, Тыдня права ў навучальных установах республікі і інш.) (на працягу бягучага навучальнага года).

5. Кафедрам і дэканату да 1 лютага 2020 года ўнесці прапановы ў план мерапрыемстваў па падрыхтоўцы да святкавання 95-годдзя юрыдычнага факультэта ў кастрычніку 2020 года (адказныя – намеснікі дэкана па накірункам, загадчыкі кафедраў).

6. Адказнаму за інфармацыйную палітыку на юрыдычным факультэце намесніку дэкана В.С. Міхайлоўскаму правесці комплексны аналіз работы афіцыйнага сайта юрыдычнага факультэта (структура і сістэма інфармацыйнага кантэнту сайта; маніторынг актуальнасці зместу раздзелаў і старонак, якасці апрацоўкі і аператыўнасці тэхнічнага размяшчэння інфармацыі, матэрыялаў і інш.) і падрыхтаваць да 1 красавіка 2020 года план мерапрыемстваў па яго ўдасканаленню з мэтанакіраванасцю на павышэнне іміджа факультэта ў інтэрнэт-прасторы.

7. Каардынацыйнай групе студэнцкага актыву працягваць практыку маніторынгу і адміністравання моладзевых суполак у сацыяльных сетках глабальнай кампутарнай сеткі Інтэрнэт (адказныя − намеснікі дэкана В.С. Міхайлоўскі, А.В. Шыдлоўскі, кіраўнікі студэнцкіх арганізацый).

8. Кантроль за выкананнем пастановы ўскласці на дэкана С.А. Балашэнку і намеснікаў дэкана А.А. Міхасёву і А.В. Шыдлоўскага.

 

2. Аб выкананні паказчыкаў мэтаў, заяўленых калектывам юрыдычнага факультэта на 2019 год, і зацвярджэнні мэтаў на 2020 год.
Дакладчыкі: намеснік дэкана па вучэбнай рабоце А.А. Міхасёва, загадчыкі кафедраў.

ПАСТАНАВІЛІ:
2.1. Прызнаць паказчыкі мэтаў юрыдычнага факультэта, заяўленых на 2019 год, цалкам выкананымі.
2.2. Зацвердзіць мэты юрыдычнага факультэта 2020 год.

 


3. Аб рабоце філіялаў кафедраў.
Дакладчыкі: загадчыкі кафедраў, якія маюць філіялы, намеснік дэкана па вучэбнай рабоце А.А. Міхасёва.

ПАСТАНАВІЛІ:
 3.1. Прызнаць работу філіялаў кафедраў юрыдычнага факультэта здавальняючай.
 3.2. Кафедрам актывізаваць работу па ўзгадненню тэматыкі дыпломных работ і магістарскіх дысертацый з заказчыкамі кадраў (у тым ліку з заказчыкамі кадраў, на базе якіх створаны філіялы кафедраў).

 

4. Аб рэкамендацыі кандыдатур на замяшчэнне па конкурсу пасад загадчыкаў кафедраў канстытуцыйнага права і фінансавага права і прававога рэгулявання гаспадарчай дзейнасці.
Інфармацыя сстаршыні Савета С.А. Балашэнкі.

ПАСТАНАВIЛI: 
4.1. Рэкамендаваць Савету Беларускага дзяржаўнага ўнiверсiтэта на конкурс для замяшчэння пасады загадчыка кафедры канстытуцыйнага права БДУ кандыдатуру загадчыка кафедры канстытуцыйнага права, доктара юрыдычных навук, прафесара, члена-карэспандэнта Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Васілевіча Рыгора Аляксеевіча.

ПАСТАНАВIЛI:
4.2. Рэкамендаваць Савету Беларускага дзяржаўнага ўнiверсiтэта на конкурс для замяшчэння пасады загадчыка кафедры кафедры фінансавага права і прававога рэгулявання гаспадарчай дзейнасці БДУ кандыдатуру загадчыка кафедры кафедры фінансавага права і прававога рэгулявання гаспадарчай дзейнасці, доктара юрыдычных навук, прафесара Камянкова Віктара Сяргеевіча.

 

5. Аб рэкамендацыі загадчыка кафедры крымінальнага права, доктара юрыдычных навук, прафесара Грунтова І.А. на прысваенне ганаровага звання «Заслужаны юрыст Рэспублікі Беларусь».
Інфармацыя старшыні Савета С.А. Балашэнкі.

ПАСТАНАВІЛІ:
5.1. Рэкамендаваць загадчыка кафедры крымінальнага права, доктара юрыдычных навук, прафесара Грунтова І.А. на прысваенне ганаровага звання «Заслужаны юрыст Рэспублікі Беларусь».

 

6. Аб рэкамендацыі да дэпаніравання рукапісу матэрыялаў Міжнароднага круглага стала, прысвечанага 95-годдзю заслужанага юрыста Рэспублікі Беларусь, доктара юрыдычных навук, прафесара В.Ф. Чыгіра «20 лет Гражданскому кодексу Республики Беларусь: взгляд в будущее».
Інфармацыя намесніка дэкана па навукова-даследчай і навукова-адукацыйнай дзейнасці А.А. Пухава.

ПАСТАНАВІЛІ:
 6.1. Рэкамендаваць да дэпаніравання рукапіс матэрыялаў Міжнароднага круглага стала «20 лет Гражданскому кодексу Республики Беларусь: взгляд в будущее», прысвечанага 95-годдзю заслужанага юрыста Рэспублікі Беларусь, доктара юрыдычных навук, прафесара В.Ф. Чыгіра.



7. Аб рэкамендацыі супрацоўнікаў юрыдычнага факультэта на заахвочванне ў сувязі са святкаваннем Дня навукі Рэспублікі Беларусь.
Інфармацыя намесніка дэкана па навукова-даследчай і навукова-адукацыйнай дзейнасці А.А. Пухава.

ПАСТАНАВІЛІ:
7.1. Рэкамендаваць на ўзнагароджанне ў сувязі са святкаваннем Дня навукі Рэспублікі Беларусь работнікаў юрыдычнаа факультэта:

Макараву Тамару Іванаўну, загадчыка кафедры экалагічнага і аграрнага права, доктара юрыдычных навук, прафесара − Ганаровай граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь;

Пухава Арцёма Аляксандравіча, дацэнта кафдры крымінальнага права, кандыдата юрыдычных навук, дацэнта – Граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

7.2. Зацвердзіць характарыстыкі Макаравай Т.І. і Пухава А.А. у сувязі з рэкамендацыяй іх да ўзнагароджання Ганаровай граматай і Граматай (адпаведна) Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

 

8. Аб рэкамендацыі да дэпаніравання вучэбна-метадычнага выдання «Грамадзянскае права. Агульныя палажэнні (курс лекцый-прэзентацый)», падрыхтаваных дацэнтамі кафедры грамадзянскага права Д.Д. Ландо і А.А. Салей.
Інфармацыя намесніка дэкана па навукова-даследчай і навукова-адукацыйнай дзейнасці А.А. Пухава.

ПАСТАНАВІЛІ:
8.1. Рэкамендаваць да дэпаніравання вучэбна-метадычнае выданне «Грамадзянскае права. Агульныя палажэнні (курс лекцый-прэзентацый)», падрыхтаванае дацэнтамі кафедры грамадзянскага права юрыдычнага факультэта БДУ Дар’ей Дзмітрыеўнай Ландо і Аленай Анатольеўнай Салей.

 

9. Аб рэкамендацыі рукапісу падручніка «Гражданский процесс. Общая часть» да друку.
Інфармацыя намесніка дэкана па навукова-даследчай і навукова-адукацыйнай дзейнасці А.А. Пухава.

ПАСТАНАВІЛІ:
9.1. Рэкамендаваць да друку ў якасці навучальнага дапаможніка для вышэйшых навучальных устаноў па спецыяльнасцях «правоведение» і «экономическое право» рукапіс падручніка «Гражданский процесс. Общая часть».

 

10. Аб зацвярджэнні плана абароны дысертацый супрацоўнікамі і навучэнцамі факультэта на 2020 г. і прагноз абароны дысертацый супрацоўнікамі і навучэнцамі на 2021 і 2022 г.г.
Інфармацыя намесніка дэкана па навукова-даследчай і навукова-адукацыйнай дзейнасці А.А. Пухава.

ПАСТАНАВІЛІ:
10.1. Зацвердзіць план абароны дысертацый супрацоўнікамі і навучэнцамі факультэта на 2020 г. і прагноз абароны дысертацый супрацоўнікамі і навучэнцамі на 2021 і 2022 г.г.:

№№

п/п

ФИО лица, планирующего защиту диссертации

Должность (для работников);

аспирант, соискатель, докторант (для обучающихся)

Д – для док-тор-ской

К – для кан-ди-дат-ской

ФИО научного руководителя, консультанта

Ориентировочный месяц проведения предвари-тельной экспертизы диссертации

Ориенти-ровочный месяц защиты диссерта-ции

1

2

3

4

5

6

7

1

Захилько К.С.

аспирант

К

Лукашов А.И.

Сентябрь 2020

Декабрь 2020

2

Мещанова М.В.

заведующий кафедрой гражданского права

Д

Годунов В.Н.

Январь 2021

Июнь 2021

3

Синицына А.М.

аспирант

К

Василевич Г.А.

Сентябрь 2021

Ноябрь 2021

4

Иванова Д.В.

Доцент кафедры гражданского права

Д

Годунов В.Н.

Январь 2022

Июнь 2022

Старшыня Савета  С.А. Балашэнка

Сакратар Савета  Т.І. Доўнар