17 лютага 2020 г. - пасяджэнне Савета юрыдычнага факультэта
17 лютага 2020 г., у 14.00
у зале пасяджэнняў Савета факультэта (аўд. 407) адбудзецца пасяджэнне Савета юрыдычнага факультэта БДУ.
ПАРАДАК ДНЯ:
1. Аб выніках зімовай экзаменацыйнай сесіі 2019/2020 навучальнага года.
Дакладчык − намеснік дэкана па вучэбнай рабоце А.А. Міхасёва.
2. Аб выніках унутранага аўдыту СМК на юрыдычным факультэце, ліквідацыі выяўленых недахопаў і рэалізацыі рэкамендацый камісіі ў сферы вучэбнай, вучэбна-метадычнай і іншай дзейнасці.
Дакладчык − намеснік дэкана па вучэбнай рабоце А.А. Міхасёва.
3. Аб выніках студэнцкай навукова-даследчай дзейнасці, рабоце студэнцкіх навуковых гурткоў, студэнцкага навуковага савета ў 2018-2019 навучальным годзе і мерах па павышэнні эфектыўнасці і якасці навукова-даследчай дзейнасці студэнтаў.
Дакладчыкі: намеснік дэкана па адукацыйных інавацыях В.С. Міхайлоўскі, загадчыкі кафедраў.
4. Аб выніках комплекснага аналіза работы афіцыйнага сайта юрыдычнага факультэта і зацвярджэнні плана мерапрыемстваў па яго ўдасканаленню з мэтай павышэння іміджа факультэта ў інтэрнэт-прасторы.
Дакладчык − намеснік дэкана па адукацыйных інавацыях В.С. Міхайлоўскі.
- Выбранне па конкурсу.
- Рознае.
СакратарСавета прафесар Доўнар Т.І.
Апрацоўка –.Бяляева Л.В.