Пасяджэнне Савета юрыдычнага факультэта БДУ 20 студзеня 2020 г. (Пратакол № 5)  

Пытанні, разгледжаныя на пасяджэнні Cавета юрыдычнага факультэта  20 студзеня 2020 г. (пратакол № 5) 

ПАРАДАК  ДНЯ:
1.Вынікі навукова-даследчай работы прафесарска-выкладчыцкага складу юрыдычнага факультэта за 2019 год і задачы на 2020 год.
Дакладчыкі: намеснік дэкана па навукова-даследчай і навукова-адукацыйнай дзейнасці А.А. Пухаў, загадчыкі кафедраў.

ПАСТАНАВІЛІ:

1.1. Зацвердзіць справаздачу па навуковай, навукова-тэхнічнай дзейнасці юрыдычнага факультэта за 2019 год.

1.2. Зацвердзіць план навукова-даследчых работ юрыдычнага факультэта на 2020 год.

1.3. Дэканату, кафедрам прыняць неабходныя меры па прыцягненню пазабюджэтнага фінансавання для выканання навукова-даследчых работ.

1.4. Дэканату, кафедрам, Савету па НДРСА прыняць неабходныя меры па падрыхтоўцы і правядзенні на належным узроўні навуковых мерапрыемстваў, уключаных у план БДУ на 2020 год.

1.5. Загадчыкам кафедраў узмацніць кантроль за выкананнем аспірантамі, дактарантамі і саіскальнікамі індывідуальных планаў з мэтай павышэння абарон дысертацый выпускнікамі аспірантуры і дактарантуры ў тэрмін.

1.6. Загадчыкам кафедраў актывiзаваць навукова-публiкацыйную дзейнасць супрацоўнiкаў адпаведных кафедраў для падрыхтоўкi артыкулаў у мэтах апублікавання ў перыядычных выданнях, уключаных у навукаметрычныя базы даных Scopus, Web of Science, РІНЦ і інш.

1.7. Загадчыкам кафедраў і загадчыку вучэбнай лабараторыі інфарматыкі і ТСН Ю.А. Скарыне ажыццяўляць планамерны кантроль за рэгістрацыяй і абнаўленнем профіляў прафесарска-выкладчыцкага саставу адпаведных кафедраў у навуковых сацыяльных сетках Google Scholar (Акадэмія Google), ResearchGate, Academia.edu, ORCID, LinkedIn.

1.8. Кантроль за выкананнем пастановы ўскласці на намесніка дэкана па навукова-даследчай і навукова-адукацыйнай дзейнасці А.А. Пухава.

 

2. Аб стане рэалізацыі кафедрамі прапаноў і заўваг дзяржаўных экзаменацыйных камісій.
Дакладчыкі: сакратар Савета юрыдычнага факультэта Т.І. Доўнар, загадчыкі кафедраў.

ПАСТАНАВІЛІ:

2.1. Прыняць да ўвагі інфармацыю сакратара Савета юрыдычнага факультэта Т.І. Доўнар і загадчыкаў кафедраў.

2.2. Прызнаць работу дэканата і кафедраў юрыдычнага факультэта па рэалізацыі кафедрамі прапаноў і заўваг дзяржаўных экзаменацыйных камісій і пастаноў Савета юрыдычнага факультэта па гэтым пытанні здавальняючай.

2.3. Деканату і кафедрам юрыдычнага факультэта працягваць работу ў накірунку больш эфектыўнай рэалізацыі пастаноў Савета БДУ і Савета юрыдычнага факультэта, стандартаў БДУ па ўдасканаленню вучэбнай, вучэбна-метадычнай, навуковай дзейнасці, а таксама ідэалагічна-выхаваўчай работы са студэнтамі.

2.4. Загадчыкам кафедраў працягваць работу па паляпшэнню якасці напісання дыпломных работ і магістарскіх дысертацый (іх змястоўнасці, актуальнасці тэматыкі, накіраванасці на выкарыстанне практычнага матэрыялу, належнага афармлення дыпломных работ і інш.).

2.5. Кафедрам юрыдычнага факультэта ўключыць у планы работ на наступны навучальны год пытанне аб рэалізацыі пастаноў Савета БДУ і Савета юрыдычнага факультэта, стандартаў БДУ.

2.6. У матэрыялах работы кафедраў (планах і пратаколах пасяджэнняў) больш поўна адлюстроўваць работу па рэалізацыі пастаноў Савета БДУ і Савета юрыдычнага факультэта, а таксама абмеркаванне ўсіх важнейшых пытанняў па вучэбнай, вучэбна-метадычнай, навуковай і выхаваўча-ідэалагічнай рабоце.

2.7. У красавіку 2020 года на пасяджэнні Савета факультэта разгледзець пытанне аб выніках работы Дзяржаўнай экзаменацыйнай камісіі пры выніковай атэстацыі студэнтаў, атрымліваючых другую вышэйшую адукацыю, адносна належнай падрыхтоўкі дыпломных работ (з улікам сучасных падыходаў да прававой рэгламентацыі грамадскіх адносін, патрабаванняў заказчыкаў юрыдычных кадраў, арыентаванасці на рашэнне задач практычнай дзейнасці) і новай практыкі ўключэння ў праграмы комплексных дзяржаўных экзаменаў практычнага складніка (заданняў праектнага, даследчага, творчага тыпу).

 2.8. Кантроль за выкананнем пастановы ўскласці на намесніка дэкана па вучэбнай рабоце А.А. Міхасёву.

 

3. Аб удасканаленні парадку арганізацыі прахаджэння і падвядзення вынікаў практык студэнтаў і магістрантаў юрыдычнага факультэта. Аб маніторынгу службовай дзейнасці выпускнікоў юрыдычнага факультэта.
Дакладчыкі: адказныя ад факультэта за арганізацыю і правядзенне практык, намеснік дэкана па вучэбнай рабоце А.А. Міхасёва, загадчыкі кафедраў.

ПАСТАНАВІЛІ:

3.1.1. Прызнаць арганізацыю прахаджэння практык студэнтаў і магістрантаў юрыдычнага факультэта здавальняючай.

3.1.2. Дэканату і кіраўнікам практыкі ад факультэта забяспечыць:

заключэнне дагавораў з базамі правядзення практык загадзя;

падрыхтоўку праектаў загадаў па вучэбнай і вытворчай (пераддыпломнай) практыцы студэнтаў ва ўстаноўлены тэрмін;

правядзенне арганізацыйных сходаў са студэнтамі і кіраўнікамі практыкі ад кафедраў перад пачаткам вучэбнай і вытворчай (пераддыпломнай) практык (адказныя: дацэнт Скобелеў У.П., дацэнт Пятрова В.В., старшы выкладчык Шэпелеў І.В., загадчыкі кафедраў).

3.1.3. Загадчыкам кафедраў:

прызначаць кіраўнікамі практыкі ад кафедраў найбольш вопытных і кваліфікаваных выкладчыкаў (адказныя: загадчыкі кафедраў);

дадаткова звярнуць увагу прафесарска-выкладчыцкага складу на абавязковасць кіраўнікоў практыкі ад кафедраў прымаць удзел у арганізацыйных сходах па практыцы, асабіста выдаваць дзённік практыкі студэнтам, замацаваным за ім, а таксама растлумачваць правілы яе прахаджэння (адканыя: загадчыкі кафедраў, кіраўнікі практыкі ад кафедраў);

пазначыць кіраўнікам практыкі ад кафедраў на неабходнасць няўхільнага выканання абавязкаў па кантролю за прыбыццём студэнтаў у прымаючую арганізацыю, а таксама працэсам прахаджэння практыкі і якасцю складання і афармлення студэнтамі справаздач аб выніках яе прахаджэння (адканыя: загадчыкі кафедраў, кіраўнікі практыкі ад кафедраў);

забяспечыць абмеркаванне вынікаў абароны вучэбнай і вытворчай (пераддыпломнай) практык на пасяджэннях адпаведных кафедраў на працягу месяца пасля абароны практыкі (адканыя: загадчыкі кафедраў.

3.2.1. Прызнаць работу факультэта па ўзаемадзеянні з выпускнікамі юрыдычнага факультэта і маніторынгу іх службовай дзейнасці здавальняючай.

3.2.2. Дэканату:

працягнуь работу па маніторынгу запатрабаванасці выпускнікоў юрыдычнага факультэта на рынку працы;

рэалізаваць мерапрыемствы па інфармацыйнаму суправаджэнню дзейнасці юрыдычнага факультэта праз СМІ і сацыяльныя сеткі, фарміраванню пазнавальнасць яго брэнда ў грамадстве, у тым ліку пры дапамозе асвятлення поспехаў яго выпускнікоў.

3.3. Кантроль за выкананнем дадзенай пастановы ўскласці на намесніка дэкана па вучэбнай рабоце А.А. Міхасёву.

 

4. Аб стане выканання заданняў па ДПНД.
Дакладчык − намеснік дэкана па навукова-даследчай і навукова-адукацыйнай дзейнасці А.А. Пухаў.

Пытанне аб стане выканання заданняў па ДПНД было разгледзена ў дакладзе «Вынікі навукова-даследчай работы прафесарска-выкладчыцкага складу юрыдычнага факультэта за 2019 год і задачы на 2020 год (першае пытанне) і адзначана ў пастанове па гэтым пытанні.

 

5. Аб мэтах юрыдычнага факультэта на 2020 год.
Дакладчык – адказны за СМЯ на факультэце дацэнт Краснабаева Л.А.

ПАСТАНАВІЛІ:
5.1. Інфармацыю Краснабаевай Л.А. аб напрамках работы факультэта па рэалізацыі паказчыкаў мэтаў юрыдычнага факультэта на 2020 год прыняць да ведама.

5.2. Дэканату, кафедрам прыняць належныя меры па рэаліцацыі паказчыкаў мэтаў юрыдычнага факультэта на 2020 год.

 

6. Заслухоўванне справаздач аб дзейнасці кафедраў канстытуцыйнага права і крымінальнага права за апошнія 5 год.
Дакладчыкі: загадчыкі адпаведных кафедраў.

ПАСТАНАВІЛІ:

6.1. Адобрыць справаздачы аб дзейнасці кафедраў канстытуцыйнага права і крымінальнага права юрыдычнага факультэта за апошнія 5 гадоў і падаць іх першаму прарэктару БДУ (у адпаведнасці з загадам).



7. Выбранне па конкурсу.

ПАСТАНАВІЛІ:

7.3. Па выніках тайнага галасавання лічыць Верхаводка Ірыну Іванаўну і Леановіч Асю Рысікаўну выбранымі на пасады старшага выкладчыка кафедры крымінальнага права БДУ.

7.4. Зацвердзiць пратаколы падлiковай камiсii аб вынiках тайнага галасавання па выбранні Верхаводка І.І. і Леановіч А.Р. на пасады старшага выкладчыка кафедры крымінальнага права БДУ.

 

8. Аб стварэнні каміссіі юрыдычнага факультэта па прыёмцы вынікаў навукова-даследчых работ.
Інфармацыя намесніка дэкана па навукова-даследчай і навукова-адукацыйнай дзейнасці А.А. Пухава.

ПАСТАНАВІЛІ:

 8.1. Стварыць каміссію юрыдычнага факультэта па прыёмцы вынікаў навукова-даследчых работ у наступным складзе:

         Пухаў А.А. – старшыня камісіі,
         Міхайлоўскі В.С. і Чарвякова Т.А. – члены камісіі.

 


9. Аб узнагароджанні прафесара Отмар Зойля (універсітэт Парыж-Нантэр-Дэфанс), прафесара Уве Хелльманна (універсітэт Падстдам), прафесара Васілевіча Р.А. Ганаровым знакам юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта за служэнне Праву «Залаты Статут».
Інфармацыя старшыні Савета С.А. Балашэнкі.

ПАСТАНАВІЛІ:

9.1. Узнагародзіць прафесара Отмар Зойля (універсітэт Парыж-Нантэр-Дэфанс), прафесара Уве Хелльманна (універсітэт Падстдам), загадчыка кафедры канстытуцыйнага права, члена-карэспандэнта нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктара юрыдычных навук, прафесара Васілевіча Рыгора Аляксеевіча Ганаровым знакам юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта за служэнне Праву «Залаты Статут».

 

10. Аб узнагароджанні дэкана юрыдычнага факультэта, доктара юрыдычных навук, прафесара Балашэнку С.А. Ганаровым знакам юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта за служэнне Праву «Залаты Статут».
Інфармацыя сакратара Савета Т.І. Доўнар.

ПАСТАНАВІЛІ:

10.1. Узнагародзіць дэкана юрыдычнага факультэта, доктара юрыдычных навук, прафесара Балашэнку С.А. Ганаровым знакам юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта за служэнне Праву «Залаты Статут».

 

11. Аб прадстаўленні супрацоўнікаў і навучэнцаў факультэта для занясення на Дошку гонару БДУ.
Інфармацыя старшыні Савета С.А. Балашэнкі.

ПАСТАНАВІЛІ:

11.1. Рэкамендаваць на Дошку гонару Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта:

Шумака Рыгора Аляксандравіча, прафесара кафедры крыміналістыкі, кандыдата юрыдычных навук, дацэнта;

Стаякова Кірыла Ігаравіча, студэнта 3 курса дзённай формы навучання спецыяльнасці «правазнаўства»;

Чаранкевіч Паліну Генадзьеўну, студэнтку 3 курса дзённай формы навучання спецыяльнасці «правазнаўства».

11.2. Зацвердзіць характарыстыкі Шумака Р.А., Стаякова К.І., Чаранкевіч П.Г. у сувязі з рэкамендацыяй іх на Дошку гонару БДУ.

12. Аб прафілактыцы карупцыйных правапарушэнняў у межах адукацыйных адносін і ахове працы.
Інфармацыя намесніка дэкана па вучэбна-выхаваўчай рабоце А.В. Шыдлоўскага.

ПАСТАНАВІЛІ:

 12.1. Прыняць да ведама інфармацыю намесніка дэкана па вучэбна-выхаваўчай рабоце А.В. Шыдлоўскага аб прафілактыцы карупцыйных правапарушэнняў у межах адукацыйных адносін і ахове працы.

 12.2.  Дэканату, загадчыкам кафедраў:

  рэгулярна абмяркоўваць на пасяджэннях дэканата, кафедраў пытанні прафілактыкі карупцыйных правапарушэнняў у межах адукацыйных адносін і аховы працы.

  12.3. Кантроль за выкананнем дадзенай пастановы ўскласці на намесніка дэкана па вучэбна-выхаваўчай рабоце А.В. Шыдлоўскага.

 

13. Аб стварэнні на юрыдычным факультэце Нацыянальнага цэнтра ўстойлівага развіцця і зацвярджэнні Палажэння аб гэтым цэнтры.
Інфармацыя намесніка дэкана па навукова-даследчай і навукова-адукацыйнай дзейнасці А.А. Пухава.

ПАСТАНАВІЛІ:

13.1. Стварыць на юрыдычным факультэце БДУ Нацыянальны цэнтр устойлівага развіцця.

13.2. Назначыць дырэктарам Нацыянальнага цэнтра ўстойлівага развіцця доктара юрыдычных навук, прафесара Балашэнку Сяргея Аляксандравіча.

13.3. Зацвердзіць Палажэнне аб Нацыянальным цэнтры ўстойлівага развіцця.



14. Аб рэкамендацыі для назначэння імянных стыпендый навучэнцам дзённай формы навучання.
Інфармацыя намесніка дэкана па вучэбнай рабоце А.А. Міхасёвай.

ПАСТАНАВІЛІ:

14.1. Рэкамендаваць для назначэння імянной стыпендыі на другі семестр 2019-2020 навучальнага года студэнта 4 курса дзённай формы навучання спецыяльнасці «Паліталогія» Юсупава Паўла Васільевіча.

14.2. Рэкамендаваць для назначэння імянной стыпендыі на другі семестр 2019-2020 навучальнага года студэнтку 4 курса дзённай формы навучання спецыяльнасці «Правазнаўства» Азараву Марыю Андрееўну. 

 

15. Аб рэкамендацыі для назначэння стыпендыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь навучэнцам дзённай формы навучання.
Інфармацыя намесніка дэкана па вучэбнай рабоце А.А. Міхасёвай.

ПАСТАНАВІЛІ:

15.1. Рэкамендаваць для назначэння стыпендыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь на другі семестр 2019-2020 навучальнага года студэнтку 4 курса дзённай формы навучання спецыяльнасці «Правазнаўства» Цыганкову Ганну Леанідаўну.

15.2. Рэкамендаваць для назначэння стыпендыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь на другі семестр 2019-2020 навучальнага года студэнтку 4 курса дзённай формы навучання спецыяльнасці «Правазнаўства» Ляўша Аксану Сяргееўну.

Старшыня Савета     С.А. Балашэнка

Сакратар Савета      Т.І. Доўнар

 

Апрацоўка: Л.В.Бяляева