Пасяджэнне Савета юрыдычнага факультэта БДУ 17 лютага 2020 г. (Пратакол № 6)

Пытанні, разгледжаныя на пасяджэнні Cавета юрыдычнага факультэта  17 лютага 2020 г. (пратакол № 6)

ПАРАДАК ДНЯ:

1 и 2. Аб выніках зімовай экзаменацыйнай сесіі 2019/2020 навучальнага года. Аб выніках унутранага аўдыту СМЯ на юрыдычным факультэце.
Дакладчык − намеснік дэкана па вучэбнай рабоце А.А. Міхасёва.

ПАСТАНАВІЛІ:

1. Дэканату, прафесарска-выкладчыцкаму складу:
працягнуць работу па павышэнню якасці падрыхтоўкі спецыялістаў, укараненню інавацый у адукацыю, своечасова пераглядаць і ўдасканальваць вучэбна-метадычную і вучэбна-праграмную дакументацыю.

2. Рэкамендаваць кафедрам:
праводзіць першую і паўторную (камісійную) пераздачу нездавальняючай адзнакі, атрыманай пры здачы заліка, а таксама пераздачу заліка пасля няяўкі студэнта ва ўстаноўленыя тэрміны без уважлівай прычыны не пазней першых трох дзён экзаменацыйнай сесіі.

3. Дэканату:
Прыняць усе неабходныя меры для 100% размеркавання выпускнікоў бюджэтнай формы навучання. Размеркаванне правесці 15 красавіка 2020 года.

4. Вучэбна-метадычнай камісіі:

Да 15 верасня 2020 года правесці праверку вучэбна-планавай і вучэбна-праграмнай дакументацыі кафедраў.

5. Загадчыкам кафедраў:
5.1. узмацніць кантроль за своечасовым і правільным афармленнем дакументаў залікова-экзаменацыйнай сесіі (ведамасцей бягучай паспяховасці, заліковых і экзаменацыйных ведамасцей);

5.2. забяспечыць належнае вядзенне пратаколаў пасяджэнняў кафедраў, паслядоўна, падрабязна і поўна адлюстроўваючы іх прахаджэнне;

5.3. забяспечыць своечасовую перадачу ў дэканат выпісак з рашэнняў кафедраў аб нядопуску навучэнцаў да здачы залікаў і экзаменаў: да дня правядзення заліку па вучэбнай дысцыплітне – пры нядопуску студэнта да заліку, да пачатку экзаменацыйнай сесіі – пры нядопуску студэнта да экзамена;

5.4. правесці абарону курсавых работ для студэнтаў дзённай формы навучання до 16.05.2020;

5.5. вызначыць тэрмін падачы магістэрскіх дысертацый і дыпломных работ на кафедры (у пераплеценым выглядзе, з водгукам кіраўніка, а таксама ў электронным вышлядзе на CD-дыску) для навучэнцаў дзённай формы навучання – да 04.05.2020.

6. Зацвердзіць План мерапрыемстваў па ўдасканаленні СМЯ БДУ на юрыдычным факультэце на 2020 год (у матэрыялах СМЯ).

7. Кантроль за выкананнем дадзенай пастановы ўсклаці на намесніка дэкана па вучэбнай рабоце А.А. Міхасёву.

 

3. Аб выніках студэнцкай навукова-даследчай дзейнасці, рабоце студэнцкіх навуковых гурткоў, студэнцкага навуковага савета ў 2018-2019 навучальным годзе і мерах па павышэнні эфектыўнасці і якасці навукова-даследчай дзейнасці студэнтаў.
Дакладчыкі: намеснік дэкана па адукацыйных інавацыях В.С. Міхайлоўскі, загадчыкі кафедраў.

ПАСТАНАВІЛІ:

1. Прызнаць вынікі студэнцкай навукова-даследчай дзейнасці, работу студэнцкіх навуковых гурткоў і студэнцкага навуковага савета юрыдычнага факультэта ў 2018-2019 навучальным годзе здавальняючымі.

2. Працягнуць работу па далучэнню студэнтаў факультэта да навукова-даследчай дзейнасці. Арыентаваць студэнтаў на доўгатэрміновую навукова-даследчую дзейнасць.

3. Укараняць на факультэце новыя і папулярныя формы навукова-даследчай работы.

4. Кантроль за выкананнем дадзенай пастановы ўскласці на намеснікаў дэкана: па навукова-даследчай і навукова-адукацыйнай дзейнасці А.А. Пухава, па адукацыйных інавацыях В.С. Міхайлоўскага.

 

4. Аб выніках комплекснага аналіза работы афіцыйнага сайта юрыдычнага факультэта і зацвярджэнні плана мерапрыемстваў па яго ўдасканаленню з мэтай павышэння іміджа факультэта ў інтэрнэт-прасторы.
Дакладчык − намеснік дэкана па адукацыйных інавацыях В.С. Міхайлоўскі.

ПАСТАНАВІЛІ:

1. Пераарыентаваць сайт юрыдычнага факультэта на першачарговую ўвагу навукова-адукацыйнаму і інфармацыйнаму кантэнту.
Адказны − намеснік дэкана па адукацыйных інавацыях В.С. Міхайлоўскі

2. Прызнаць неабходным абнавіць наступныя раздзелы сайта юрыдычнага факультэта: Абітурыенту, Магістранту, Кафедры.
Адказны − намеснік дэкана па адукацыйных інавацыях В.С. Міхайлоўскі

3. Прызнаць неабходным стварыць на сайце юрыдычнага факультэта электронны навуковы часопіс юрыдычнага факультэта па мадэлі аўтарскіх калонак з магчымасцю абмеркавання на форуме.
Адказны − намеснік дэкана па адукацыйных інавацыях В.С. Міхайлоўскі

4. З мэтай павышэння наведвальнасцi і агульнага рэйтынгу сайта юрыдычнага факультэта часова апрабаваць Телеграм-канал юрыдычнага факультэта па мадэлі гіперспасылак на сайт юрыдычнага факультэта, а таксама Телеграм-бот раскладу заняткаў юрыдычнага факультэта па мадэлі апавяшчэнняў аб змене раскладу і аб неабходнасці наведаць сайт юрыдычнага факультэта.
Адказныя: намеснік дэкана па адукацыйных інавацыях В.С. Міхайлоўскі, намеснік дэкана па вучэбнай рабоце А.А. Міхасёва.

5. Кантроль за выкананнем дадзенай пастановы ўскласці на намесніка дэкана па адукацыйных інавацыях В.С. Міхайлоўскага.

 

5. Выбранне па конкурсу.

ПАСТАНАВІЛІ:

Па выніках тайнага галасавання: атрымана бюлетэняў для тайнага галасавання ад сакратара Савета – 30, раздадзена – 26, знішчана нераздадзеных бюлетэняў – 4, аказалася бюлетэняў у урне для галасавання – 26, з іх прызнана сапраўднымі – 26. У ліку сапраўдных аказалася: з адзнакай «згодзен» − 26, з адзнакай «не згодзен» − 0 (па ўсіх кандыдатурах) лічыць выбранымі: Багалейка Аліну Міхайлаўну − на пасаду дацэнта кафедры канстытуцыйнага права БДУ, Абрамовіча Уладзіміра Аляксандравіча − на пасаду старшага выкладчыка кафедры канстытуцыйнага права БДУ, Шпілеўскую Таццяну Эдуардаўну − на пасаду дацэнта кафедры грамадзянскага працэсу і працоўнага права БДУ, Шчэрбіка Дзмітрыя Васільевіча і Сатоліна Уладзіміра Мікалаевіча − на пасады дацэнтаў кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права БДУ, Сташкевіча Уладзіміра Вячаслававіча − на пасаду старшага выкладчыка кафедры фінансавага права і прававога рэгулявання гаспадарчай дзейнасці БДУ.

 

6. Аб прысваенні статуса навуковага кансультанта кафедры фінансавага права і прававога рэгулявання гаспадарчай дзейнасці доктару юрыдычных навук, прафесару Фраловай Яўгеніі Яўгеньеўне.
Інфармацыя загадчыка кафедры фінансавага права і прававога рэгулявання гаспадарчай дзейнасці В.С. Камянкова.

ПАСТАНАВІЛІ:

6.1. Прысвоіць статус навуковага кансультанта кафедры фінансавага права і прававога рэгулявання гаспадарчай дзейнасці загадчыку кафедры грамадзянскага права і працэсу і міжнароднага прыватнага права Юрыдычнага інстытута Расійскага ўніверсітэта дружбы народаў (РУДН), доктару юрыдычных навук, прафесару Фраловай Яўгеніі Яўгеньеўне.

6.2. Хадайнічаць перад рэктаратам БДУ аб заключэнні адпаведнага пагаднення паміж рэктарам (прарэктарам па навуковай рабоце) БДУ і Фраловай Яўгеніяй Яўгеньеўнай і афармлення на яе імя пасведчання, якое пацвярджае статус навуковага кансультанта кафедры фінансавага права і прававога рэгулявання гаспадарчай дзейнасці БДУ.

 

7. Аб рэкамендацыі да дэпаніравання вучэбна-метадычнага комплекса па вучэбнай дысцыпліне «Актуальные проблемы методики расследования преступлений» для студэнтаў магістратуры, падрыхтаванага дацэнтам кафедры крыміналістыкі Хлусам А.М.
Інфармацыя намесніка дэкана па навукова-даследчай і навукова-адукацыйнай дзейнасці А.А. Пухава.

ПАСТАНАВІЛІ:

7.1. Рэкамендаваць да дэпаніравання электронны вучэбна-метадычны комплекс па вучэбнай дысцыпліне «Актуальные проблемы методики расследования преступлений» для студэнтаў магістратуры спецыяльнасці 1-24 80 01 − Юрыспрудэнцыя.

 

8. Аб разглядзе і прыняцці работ па 1 этапу дагавора НДВКР № 160/92П ад 23 студзеня 2020 года па тэме «Модернизация системы государственного управления в условиях научно-технического развития в Республике Беларусь и Российской Федерации».
Інфармацыя кіраўніка ЧНК дацэнта Маслоўскай Т.С.

ПАСТАНАВІЛІ:

 8.1. Лічыць пададзеную навуковым кіраўніком ЧНК «Р-054» Маслоўскай Т.С. навукова-тэхнічную (даследчую) прадукцыю задавальняючай умовам дагавора НДВКР № 160/92П ад 23 студзеня 2020 г. і адпавядаючай патрабаванням тэхнічнага задання і каляндарнага плана.

8.2. Работу лічыць выкананай ва ўстаноўлены тэрмін і прынятай.

 

9. Аб адкрыцці на юрыдычным факультэце кафедры прававога рэгулявання міжнародных інтэграцыйных працэсаў.
Інфармацыя дэкана факультэта С.А. Балашэнкі.

ПАСТАНАВІЛІ:

9.1. Хадайнічаць перад Саветам БДУ аб адкрыцці на юрыдычным факультэце кафедры прававога рэгулявання інтэграцыйных працэсаў.

 

10. Аб выкананні тэмы НДР «Модернизация системы государственного управления в условиях научно-технического развития в Республике Беларусь и Российской Федерации», выконваемай у рамках дагавора з БРФФД № Г18Р-054 ад 30.05.2018 г.
Інфармацыя навуковага кіраўніка тэмы дацэнта Маслоўскай Т.С.

ПАСТАНАВІЛІ:

10.1. Лічыць, што навукова-даслендчая работа «Модернизация системы государственного управления в условиях научно-технического развития в Республике Беларусь и Российской Федерации» адпавядае тэхнічнаму заданню па праекту, выканана ў поўным аб’ёме ў вызначаны тэрмін і падрыхтавана для прадастаўлення заказчыку.

10.2. Вынікі даследавання могуць быць апублікаваны ў адкрытым друку.

 

Старшыня Савета  С.А. Балашэнка

Сакратар Савета  Т.І. Доўнар

 

Апрацоўка: Л.В.Бяляева